In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Спіс відаў

А Б В Г Д Е Ж З К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Ю

Н

Нырок белавокі / Чернеть белоглазая / Aythya nyroca
Палавы дымарфізм слаба вызначаны. Апярэнне ржава-каштанаватага колеру з белымі падхвосцем і люстэркам. Ржавы колер самцоў у шлюбным уборы больш інтэнсіўны. У палёце добра бачныя... далей...

Нырок чубаты / Чернеть хохлатая / Aythya fuligula
Самец у шлюбным уборы чорны, з выразным чубам на галаве, белымі бакамі і нізам цела. Самка, маладыя і самец у негнездавы час карычнева-чорныя, чуб... далей...

Нырок чырвананосы / Нырок красноносый / Netta rufina
Самец у шлюбным уборы з вялікай, рыжа-ржавага колеру галавой, чорнымі грудзьмі і жыватом, белымі бакамі і ярка-чырвонай дзюбай. Самка і маладыя аліўкава-карычневыя з цёмным... далей...

Нырок-маранка / Морянка / Clangula hyemalis
Самец у шлюбным уборы белы з чорна-карычневай плямай на шчоках, чорна-карычневымi грудзьмi, доўгiм хвастом i «лямкамі» на спіне; у негнездавы перыяд вакол вока белая... далей...

Нырок-плёсаўка / Чернеть морская / Aythya marila
У самцоў шлюбны ўбор — чорная галава з зялёным бляскам, чорныя грудзі і падхвосце, белы жывот і бакі, спіна папялістая. Самка каштанавата-бурая з шырокім... далей...

Нырок-сівак / Чернеть красноголовая / Aythya ferina
Самец у шлюбным уборы светла-папялісты з каштанавай галавой, чорнымі грудзьмі і паясніцай. Самка, маладыя і самец у негнездавы час каштанавата-бурыя. Люстэрка белаватае, слаба бачнае.... далей...

Нырок-сіньга / Синьга / Melanitta nigra
Самец у шлюбным уборы цалкам чорны з гузам каля асновы аранжавай дзюбы. Самка, маладыя і самец у негнездавы час бурыя з белаватымі бакамі галавы... далей...

Нырок-свірок / Турпан обыкновенный / Melanitta fusca
Самец у шлюбным уборы чорны з белай плямкай пад вокам i белым люстэркам, дзюба аранжавая. Самка, маладыя і самец у негнездавы час бурыя з... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.