In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Спіс відаў

А Б В Г Д Е Ж З К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Ю

П

Пагоніч звычайны / Погоныш / Porzana porzana
Увесь перад цела ў белых крапінках, на баках белыя палосы i жаўтаватае падхвосце. Дзюба кароткая, чырвоная каля асновы, ногi зялёныя. Птушаняты ў чорным пуху... далей...

Пагоніч малы / Погоныш малый / Porzana parva
У адрозненне ад пагонiча-крошкi белыя палоскi на шэрым, а не на цёмным фоне. Кароткая дзюба з чырвонай асновай, ногi зялёныя. У самак (у адрозненне... далей...

Пагоніч-крошка / Погоныш-крошка / Porzana pusilla
Найменшы з еўрапёйскiх пастушкоў. Кароткая, зялёная дзюба без чырвонай асновы, ногi аранжавыя, бакi i падхвосце цёмныя з белымi палосамi. У маладых больш светлыя грудзi... далей...

Падарожнік снежны / Подорожник / Calcarius lapponicus
Выразны дымарфiзм. Самец у шлюбным уборы з чорнымі галавой, горлам i грудзьмi, ржавага колеру шыяй, белая палоска за вокам пераходзiць у белую пляму на... далей...

Падкаменка палявая / Каменка обыкновенная / Oenanthe oenanthe
У самца ў гнездавы перыяд чорныя крылы i рулявыя, белае надхвосце. На баку галавы чорная пляма i белае «брыво». Узiмку карычневы з белым надхвосцем.... далей...

Палянік / Авдотка / Burhinus oedicnemus
Вялікая птушка з «уціснутай» у тулава галавой, вялікімі жоўтымі вачыма і кароткай, моцнай, чорна-жоўтай дзюбай. Апярэнне пясочнага колеру з белай палоскай на крыле (у... далей...

Паморнік вялікі / Поморник большой / Stercorarius skua
Самы вялікі з паморнікаў, увесь цёмна-карычневы, толькі знізу і зверху крылаў (якія закруглены больш, чым у іншых відаў) выразная белая пляма (у маладых меншая)... далей...

Паморнік даўгахвосты / Поморник длиннохвостый / Stercorarius longicaudus
Вельмi доўгiя i эластычныя два цэнтральныя рулявыя (часам абламаныя). Палёт больш манеўраны, чым у іншых паморнікаў. Ніз цела і шыя белыя, верх галавы чорны.... далей...

Паморнік караткахвосты / Поморник короткохвостый / Stercorarius parasiticus
Сярэдніх памераў, цёмны. Два цэнтральныя рулявыя выступаюць за астатнія (як у сярэдняга паморніка), але заканчваюцца востра, не закручаны. Дзве морфы: святлейшая з белым нізам... далей...

Паморнік сярэдні / Поморник средний / Stercorarius pomarinus
Дзве морфы: цёмная (больш рэдкая) — уся птушка цёмна-карычневая; светлая — белы ніз, шчокі, бакі і перад шыі жоўта-белыя, на грудзях часта карычневы аброжак.... далей...

Папаўзень звычайны / Поползень обыкновенный / Sitta europaea
Зверху шэра-блакiтны, нiз крэмава-белы з iржавымi бакамi. Праз вока iдзе чорная паласа. Паўночна- i ўсходне-еўрапейскi падвiды з белым нiзам цела. У маладых iржавага налёту... далей...

Пардва / Куропатка белая / Lagopus lagopus
Выразна адрознiваюцца дзве групы падвiдаў: 1) — шатландская пардва — з цёмнымi крыламi, на зiму не бялее; 2) — астатнiя падвiды — бялеюць на... далей...

Пастушок / Пастушок / Rallus aquaticus
Доўгая, чырвоная, злёгку загнутая ўніз дзюба, белае падхвосце, ногi бледна ружаватыя з доўгiмi пальцамi. Маладыя менш кантрастныя, з шэра-крэмавай дзюбай. Птушаняты ў чорным пуху... далей...

Паўзунок звычайны / Пищуха обыкновенная / Certhia familiaris
Невялiкіх памераў, карычневы, з загнутай унiз тонкай дзюбай i доўгiм кiпцюром на заднiм пальцы. Вельмi падобны на караткапальцага паўзунка. Іншы спеў, больш кароткая дзюба,... далей...

Паўзунок караткапальцы / Пищуха короткопалая / Certhia brachydactyla
Дзюба доўгая, кiпцюр на заднiм пальцы кароткi. Вельмi падобны да звычайнага паўзунка. Больш аднатонны верх, на баках цела карычняваты налёт i менш выразныя плямкi... далей...

Пелікан кучаравы / Пеликан кудрявый / Pelecanus crispus
Крыху большы, падобны на ружовага пелікана, але з белаватым апярэннем. У палёце знізу цёмныя толькі махавыя першай ступені. Ногі папялістыя. Маладыя птушкі бура-шэрыя. Цёмная... далей...

Пелікан ружовы / Пеликан розовый / Pelecanus onocrotalus
Вялікая, нязграбная птушка, з белым цялеснага адцення апярэннем і чорнымі канцамі крылаў. У палёце знізу тылавы край крыла чорны. Ногі аранжавыя. Маладыя бура-шэрыя. Цёмная... далей...

Перапёлка / Перепел / Coturnix coturnix
Карычнева-рыжая з падоўжанымi крапiнамi, светлыя брыво і паласа на версе галавы, у самца чорнае горла. Перапёлку лёгка пачуць, але цяжка ўбачыць, паколькi яна ўзлятае... далей...

Перасмешка зялёная / Пересмешка зеленая / Hippolais icterina
Зверху алiўкавая, знiзу жоўта-крэмавая, жоўтае брыво, шэра-блакiтныя ногi. Складзеныя крылы даходзяць да палавiны рулявых. На крылах ёсць жаўтаватыя ўчасткi, больш светлыя за асноўны фон.... далей...

Пліска белая / Трясогузка белая / Motacilla alba
Кантрастная, чорна-бела-шэрая. Бегае, прыпыняючыся, трасе хвастом. Самец крыху больш кантрастны. Маладыя шэра-карычневыя, без чорнага, спераду на шыi цёмна-карычневая пляма. У Еўропе 3 падвiды. 1)... далей...

Пліска горная / Трясогузка горная / Motacilla cinerea
Нiз цела жоўты, верх цёмна-папялiсты. Доўгi, чорны хвост з белымi краямi, жоўтае надхвосце. У гнездавы час у самца i самкi жоўты колер больш яркi,... далей...

Пліска жоўтагаловая / Трясогузка желтоголовая / Motacilla citreola
Верх цела ад папялiстага да амаль чорнага. Уся галава i нiз цела жоўтыя. У самкi i маладых колеры не такiя кантрастныя, верх галавы алiўкавы.... далей...

Пліска жоўтая / Трясогузка желтая / Motacilla flava
Верх цела алiўкава-зялёны, нiз жоўты. Афарбоўка галавы вельмi адрозніваецца ў розных падвiдаў (асаблiва ў гнездавы перыяд). Могуць быць формы, падобныя да горнай і жоўтагаловай... далей...

Плывунчык кругланосы / Плавунчик круглоносый / Phalaropus lobatus
Тонкая, доўгая дзюба. У шлюбным ўборы белы ад споду, зверху — цёмна-буры. Белае горла, на шыі рудая палоска (у самца менш выразная). Дзюба і... далей...

Плывунчык пласканосы / Плавунчик плосконосый / Phalaropus fulicarius
У шлюбным уборы ярка-ржавага колеру з белымі шчокамі і цёмным верхам галавы. У самца можа быць больш або менш белы жывот. У негнездавы час... далей...

Пугач / Филин / Bubo bubo
Самая вялiкая сава, ржава-карычневага колеру, зверху галавы «вушкі» з пер’я. Вочы аранжавыя (не блытаць з вушатай савой). Голас: гучнае, нiзкае «у-ху», а таксама больш... далей...

Пясочнік ісландскі / Песочник исландский / Calidris canutus
У шлюбным уборы спод цела ржавага колеру, верх жоўта-карычневы з выразнымi цёмнымi рыскамi. У негнездавы час шаравата-карычняваты, ад споду белы. Верх цела з характэрным... далей...

Пясочнік белахвосты / Песочник белохвостый / Calidris temminckii
Падобны да малога кiркуна, але без белага рысунка на спiне, ногi зялёна-жоўтыя. Менш стракаты, асаблiва ў негнездавы час. Над вокам белае брыво. Увогуле ў... далей...

Пясочнік марскі / Песочник морской / Calidris maritima
У шлюбным уборы карычнева-шэры, у негнездавы час — крыху больш цёмны i шэры. Жывот белы. Дзюба прамая, параўнальна тонкая, каля асновы жоўтая, ногi кароткiя,... далей...

Пясчанка / Песчанка / Calidris alba
У шлюбным уборы верх галавы, грудзi i спiна ржава-карычневыя, спод цела белы. У негнездавы час больш светлыя, шараватыя верх галавы i спiна. У абодвух... далей...

Пячураўка зялёная / Пеночка зеленая / Phylloscopus trochiloides
На крыле не заўсёды выразная светлая паласа. Ногi цёмныя. Падобная да пячураўкі-ценькаўкі, крыху большая, з iншым голасам. Падвiд P. t. nitidus з жоўтым брывом... далей...

Пячураўка-будаўнічок / Пеночка-весничка / Phylloscopus trochilus
Падобная да пячураўкі-ценькаўкі, адрознiваецца голасам, мае крыху святлейшы верх i жаўтаваты нiз. Ногi звычайна светлыя, колеру глiны. Голас: спеў падобны да песнi берасцянкі, але... далей...

Пячураўка-зарнічка / Пеночка-зарничка / Phylloscopus inornatus
Невялiчкая, з дзвюма палоскамi на крылах, са светлым доўгiм брывом, падобная да маладых лясной і альпійскай завірушак. Голас: кароткія, гучныя, на адной вышыні, хуткія... далей...

Пячураўка-трашчолка / Пеночка-трещотка / Phylloscopus sibilatrix
Жоўтыя брыво, бакi галавы, горла i грудзi. Крылы выразна святлейшыя. Голас: усё хутчэй i хутчэй паўтараемае «сiп-сiп-сiп-сіпсіпсіпсір-р-р-р». Позыў — меланхалiчнае «цю, цю» або «цюю,... далей...

Пячураўка-ценькаўка / Пеночка-теньковка / Phylloscopus collybita
Характэрныя рысы — голас i цёмныя ногi. У руках можна вызначыць па суадносінах даўжыні махавых. Вельмi падобны на наступны від. Маладыя знiзу больш жоўтыя.... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.