In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Спіс відаў

А Б В Г Д Е Ж З К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Ю

С

Сіваграк сіні / Сизоворонка / Coracias garrulus
З каржакаватым сілуэтам, адносна моцнай дзюбай, у палёце падобны на вялiкага голуба. Блакітна-ржава-чорная афарбоўка. У самцоў характэрны шлюбны палёт. Часта сядзяць на тэлеграфных слупах... далей...

Сініца белая / Лазоревка белая / Cyanistes cyanus
Белая галава, белы жывот (з блакiтнай плямкай), на крыле белае люстэрка (добра бачнае ў палёце) i белыя крайнiя рулявыя. Праз вока блакiтная паласа (не... далей...

Сініца бурагаловая / Гаичка буроголовая / Poecile montanus
Вельмi падобная да сівой сініцы: белаватая пляма на складзеным крыле, матава-чорная галава, большая чорная пляма на горле (розніца амаль непрыкметна ўвосень), а ўся птушка... далей...

Сініца вусатая / Синица усатая / Panurus biarmicus
Верх цела i доўгi хвост у самцоў i самак карычневыя з карычным адценнем, дзюба жоўтая, у самца на шэра-блакiтнай галаве чорныя «вусы» i чорнае... далей...

Сініца вялікая / Синица большая / Parus major
Чорная, блiскучая галава з белымi шчокамi i чорны «гальштук» па сярэдзiне жоўтага споду цела. Маладыя з карычневым або бурым апярэннем замест чорнага, шчокi жаўтаватыя.... далей...

Сініца сівая / Гаичка черноголовая / Poecile palustris
Верх галавы чорны з бляскам, чорны «гальштук», крылы аднолькава шэрыя. Белаватыя шчокi злучаюцца з падобнага колеру нiзам цела, верх шэра-карычневы. Маладыя зверху больш шэрыя,... далей...

Сініца сіняя / Лазоревка обыкновенная / Cyanistes caeruleus
Нiз цела аднолькава жоўты, верх галавы, крылаў i хваста ярка-блакiтны, белыя шчокi, праз вока цёмная паласа. Маладыя з жаўтаватымi шчокамi i зеленавата-карычневым верхам цела.... далей...

Сініца чубатая / Синица хохлатая / Lophophanes cristatus
Верх карычняваты, нiз белаваты, на галаве востра заканчоны бела-чорны чуб. У маладых чуб крыху меншы. Голас: песня — цiхі шчэбет, часцей чуваць позывы «ціт-тэ-рэ-рэ-рэ-рэ»,... далей...

Сініца-апалоўнік / Синица длиннохвостая / Aegithalos caudatus
Хвост сама меней такi ж доўгi, як i астатняе цела, з белымі крайнiмi рулявымi. Верх галавы белы (у паўночна- i ўсходнееўрапейскага падвiду галава цалкам... далей...

Сініца-маскоўка / Московка / Periparus ater
Чорныя горла i галава (з белымi шчокамi), белая пляма на патылiцы, нiз цела белаваты. Маладыя з жоўтымi шчокамi, нiзам цела i плямкай на патылiцы.... далей...

Сіп белагаловы / Сип белоголовый / Gyps fulvus
Вельмi вялiкi. Галава, шыя i верх цела белаватыя, махавыя цёмныя. Нiз цела рыжаваты, у маладых нiз цямнейшы i цёмны каўнер. Ад чорнага грыфа адрознiваецца... далей...

Сіпуха / Сипуха / Tyto alba
Стройнага сілуэта з сэрцападобнай формы «тварным дыскам», вочы чорныя, высокiя ногi. Светла-карычневы верх з дробнымі крапінамі. Нiз цела аднолькава чыста белы (Т.а.аlba) альбо з... далей...

Сава балотная / Сова болотная / Asio flammeus
Падобная да вушатай савы, але сустракаецца ў iншым бiятопе. Апярэнне больш жоўта-карычневае, нiз цела светлы (у палёце больш светлая, чым вушатая сава). Вочы жоўтыя,... далей...

Сава белая / Сова белая / Bubo scandiaca
Буйная птушка, белая з мноствам каштанаватых плямак альбо папярочных палосак. Вочы жоўтыя. Самец больш белы i крыху меншы за самку. Маладыя падобныя да самкi,... далей...

Сава вушатая / Сова ушастая / Asio otus
Дастаткова буйная, з «вушкамi». Палосы на сподзе са «стрэлкамi». Параўнальна стройны сілуэт, вочы аранжава-жоўтыя. Актыўная ўначы. У палёце «вушкi» непрыкметныя, крылы апускае далёка ўнiз.... далей...

Сава-бярозаўка / Сова ястребиная / Surnia ulula
Доўгiм хвастом i папярочнай паласатасцю падобная да шулякоў, сiлуэтам у палёце нагадвае сакалоў. «Тварны дыск» белаваты з чорным аблямаваннем па баках, вочы жоўтыя. Палюе... далей...

Савук вялікі / Крохаль большой / Mergus merganser
Самец у шлюбным уборы мае чорную галаву з зялёным бляскам, чорную спiну i цялесна-белы жывот. Вялiкая галава са слаба вызначаным чубам. Пад час палёту... далей...

Савук даўганосы / Крохаль длинноносый / Mergus serrator
Сiлуэтам падобны да вялікага савука. Самец у шлюбным уборы адрознiваецца чубам на галаве, белым кольцам вакол шыi, карычневымi грудзьмi i шэрымi бакамi цела. Верх... далей...

Савук-луток / Луток / Mergus albellus
Самец у шлюбным уборы белы з чорнымi плямамi, галава вялiкая, са «шлемам». Самка, маладыя i самец у няшлюбным ўборы шэра-бурыя з каштанаватай, вялiкай галавой... далей...

Саджа / Саджа / Syrrhaptes paradoxus
Сiлуэт больш стройны, чым у чарнабрухага, белабрухага i чырванабрухага рабкоў, доўгi хвост. Ногi апераныя разам з пальцамi, заднi палец адсутнiчае. У абодвух полаў перад... далей...

Салавей усходні / Соловей обыкновенный / Luscinia luscinia
Верх цела карычневы, нiз крыху больш светлы, грудзi ў невялiчкiя плямкi. Палавы дымарфiзм адсутнiчае. Маладыя зверху плямiстыя (не блытаць з маладымі малiнаўкамi). Голас: у... далей...

Сарока / Сорока / Pica pica
Чорна-белая, з металiчным бляскам i доўгiм (1/3 даўжыні цела) прыступкавым хвастом. Маладыя без бляску. Голас: гучнае, хуткае i прарэзлівае «чак-чак, чакерак», або «чр-тртртр». Даўжыня... далей...

Свіргуль белабрухі / Стриж белобрюхий / Apus melba
Сілуэтам падобны да чорнага свiргуля, але большы, з белым брухам і горлам, астатнія часткі цела цёмна-карычневыя. У планіруючым палёце апускае крылы ўніз. Голас: гучны... далей...

Свіргуль чорны / Стриж черный / Apus apus
Доўгія, серпападобныя крылы і параўнальна кароткі, з развілкай хвост. Матава-чорны, на горле белая пляма (у палёце нябачная). У маладых светлая аблямоўка пёраў. Палёт вельмі... далей...

Свірстун горны / Конек горный / Anthus spinoletta
Цёмныя ногi, доўгая дзюба. У гнездавы i паслягнездавы перыяды з шэра-бурым верхам цела, слаба плямісты, ніз белаваты, белаватае брыво, белыя крайнiя рулявыя. У шлюбным... далей...

Свірстун лугавы / Конек луговой / Anthus pratensis
Алiўкава-карычневы, цела ў густыя рыскi, грудзi i бакi белаватыя. Кiпцюр задняга пальца доўгi i крыху загнуты (мал. 14і). Вельмi падобны да ляснога свірстуна, а... далей...

Свірстун лясны / Конек лесной / Anthus trivialis
Плямістыя грудзi i бакi цела з жоўтым налётам, ногi ружаватыя з кароткiм кiпцюром на заднiм пальцы. Вельмi характэрныя токавы палёт i спевы. Голас: спявае... далей...

Свірстун палявы / Конек полевой / Anthus campestris
Нiз цела крэмавы, рыжаватыя грудзi без плямак. Ногi жоўтыя, кiпцюр задняга пальца кароткi. Маладыя могуць быць знiзу цела ў цёмныя плямкi. Голас: спявае ў... далей...

Свірстун чырвонаваллёвы / Конек краснозобый / Anthus cervinus
У гнездавы перыяд горла i грудзi ў самца і самкі ржавага колеру. У iншы час падобны да ляснога, плямістага, сібірскага і лугавога свірстуноў, але... далей...

Сеўка залацістая / Ржанка золотистая / Pluvialis apricaria
Падобныя да сяўца, але верх галавы i цела жоўта-залатыя ў дробныя цёмныя плямкi. У шлюбным уборы цёмныя плямы знізу цела i галавы (значна меншыя... далей...

Скапа / Скопа / Pandion haliaetus
Нiз цела шаўкавiста-белы, у паветры крылы характэрна сагнутыя. Верх галавы белы з невялiкiм чубам на патыліцы. Ногi папялістыя. Голас: кароткае, адрывiстае, свiсцячае «к’ю-т’юп, ійюп,... далей...

Слонка / Вальдшнеп / Scolopax rusticola
Найбуйнейшы з бакасаў. Спод цела ў хвалiстых цёмных папярочных палосах. Крылы ў палёце заканчваюцца акругла. Дзюба светлая, ногi жоўтыя. Голас: пад час токавага палёту... далей...

Сняжурка / Пуночка / Plectrophenax nivalis
Даволі выразны дымарфiзм. Cамец у шлюбным уборы з чорнымі верхам цела i канцамi крылаў, галава i астатнiя часткi цела белыя. Узiмку чорныя толькi канцы... далей...

Сойка / Сойка / Garrulus glandarius
Перад цела карычнева-ржавага колеру, люстэрка на крылах белае і блакітнае ў чорныя палоскі, белае надхвосце i чорны хвост. Каля асновы дзюбы чорны «вус». Часта... далей...

Сокал-балабан / Балобан / Falco cherrug
Спiна рыжавата-бурага колеру, белаватыя галава і спод цела, слаба вызначаныя «вусы», параўнальна доўгi хвост. Маладыя падобныя на дарослых, але васкавiца i ногi блакiтнаватыя. Голас:... далей...

Сокал-дрымлюк / Дербник / Falco columbarius
Выразны палавы дымарфiзм: у самцоў адсутнiчае «вус», галава i спiна папялістыя, нiз рыжаваты з падоўжнай паласатасцю; у самкі галава i спiна карычневыя (крыху падобныя... далей...

Сокал-кабец / Чеглок / Falco subbuteo
Нагадвае сокала-падарожніка, але значна меншы. Хвост адносна менш доўгі, ад споду цёмныя падоўжаныя плямы, рудыя «штаны» i падхвосце (параўн. з сокалам-шулёнкам). Маладыя з больш... далей...

Сокал-падарожнік / Сапсан / Falco peregrinus
Верх папяліста-шэры, чорныя выразныя «вусы», доўгiя, вузкiя крылы i не вельмі доўгi, клiнаваты хвост. Маладыя бурыя з блакiтнаватай васкавiцай, ногi зеленавата-жоўтыя. Голас: кароткае «к’як-к’як-к’як»,... далей...

Сокал-пустальга / Пустельга обыкновенная / Falco tinnunculus
Палавы дымарфiзм: самец з папялістай галавой i верхам хваста, верх крылаў буравата-руды; самка ржава-бурая, крыху падобная да самкі сокала-дрымлюка. Маладыя падобныя да самкi. Ва... далей...

Сокал-шуленак / Кобчик / Falco vespertinus
Выразны палавы дымарфiзм: самец чорна-папялісты з рыжымi «штанамi» i падхвосцем, ногi чырвоныя (крыху падобны на сокала Элеаноры); самка з рыжай галавой і нізам цела,... далей...

Соўка-сплюшка / Сплюшка / Otus scops
Памерамі падобная да сыча-сіпеля, але з «вушкамi» (могуць «складвацца» і быць непрыкметнымі). Вочы жоўтыя. 2 каляровыя морфы. Спод цела крыху святлейшы за верх (у... далей...

Стрынатка гуменная / Просянка / Emberiza calandra
Дымарфiзм адсутнiчае. Параўнальна вялiкая, з каржакаватымсiлуэтам, карычнева-шэрая, з падоўжнымi рыскамi. Вялiкая, моцная дзюба (мал.21ж) i белаватае горла. Голас: спеў(заўсёды з прысады) — манатоннае «цiк-цiк-цiрiпс»або... далей...

Стрынатка звычайная / Овсянка обыкновенная / Emberiza citrinella
Палавы дымарфiзм слабы. Жоўта-карычневая з надхвосцем рудога колеру i белымi крайнiмi рулявымi (якiя добра бачныя ў палёце). Самец увесну з ярка-жоўтымі галавой i нiзам... далей...

Стрынатка палярная / Овсянка полярная / Emberiza pallasi
Падобная да стрынаткі-чаротаўкі, аднак самец у шлюбным уборы мае цёмны (карычнева-чорны) верх цела з выразным белым узорам — падоўжныя палоскі i бела-чорнай палоскай на... далей...

Стрынатка садовая / Овсянка садовая / Emberiza hortulana
Прысутнічае дымарфiзм. У самца светла-жоўтае горла i «вус», вакол вока жаўтаватая аблямоўка. Галава, шыя i грудзi папялiста-алiўкавыя, верх карычневы, жывот iржавага колеру. Узiмку больш... далей...

Стрынатка-дуброўнік / Дубровник / Emberiza aureola
Выразны дымарфiзм. У самца лiмонна-жоўты нiз цела, на грудзях карычневы ашыйнiк, дзве белыя паласы на крылах, верх галавы i спiна каштанаватыя, горла i бакi... далей...

Стрынатка-чаротаўка / Овсянка тростниковая / Emberiza schoeniclus
Выразны дымарфiзм. У самца галава, горла i частка грудзей чорныя, белыя «вусы», шыя i нiз цела. Верх карычневы, надхвосце шэрае. Зімой чорны колер робiцца... далей...

Стрэпет / Стрепет / Tetrax tetrax
Самы малы з драпіных, самец узiмку падобны да самкi. У палёце добра бачна вялiкая белая пляма на крылах i чорныя махавыя першай ступенi. Голас:... далей...

Стучок / Гаршнеп / Lymnocryptes minimus
Найменшы з бакасаў. З кароткай дзюбай i павольным палётам, узлятае моўчкi. У палёце на спiне цёмныя плямы, хвост востра заканчваецца, без белага колеру. Голас:... далей...

Сыч касматаногі / Сыч мохноногий / Aegolius funereus
Крыху падобны да сыча-сіпеля. Больш выпрастаная пастава. Галава большая, «тварны дыск» святлейшы i больш кантрастны. Шырокiя белыя «бровы» i «вусы». Ногi i пальцы густа... далей...

Сыч-сіпель / Сыч домовый / Athene noctua
Невялiкіх памераў сава з прысадзістым сілуэтам, параўнальна вялiкай галавой, якая з-за формы «тварнага дыска» выглядае прыплюшчанай. Хвост кароткi, вочы жоўтыя з белымi «брывамi». Актыўны... далей...

Сычык вераб’іны / Сыч воробьиный / Glaucidium passerinum
Самая малая з соў (крыху большая за вераб’я). Верх цёмна-карычневы са светлымі плямкамi, нiз белаваты з цёмнымi палосамі. Жоўтыя, параўнальна невялiкiя вочы з белаватымi... далей...

Сявец / Тулес / Pluvialis squatarola
Верх цела ў дробных, белых i чорных плямках. У шлюбным уборы спод цела i галава з бакоў цёмныя. У палёце пад крыламi чорныя плямы... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.