In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Спіс відаў

А Б В Г Д Е Ж З К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Ю

З

Завірушка лясная / Завирушка лесная / Prunella modularis
Галава i грудзi папялiстыя з карычневымi шчокамi, тонкая i чорная дзюба. Маладыя з мноствам рысак, без папялiстага колеру, падобныя да самак канаплянкі (305) i... далей...

Завірушка сібірская / Завирушка сибирская / Prunella montanella
Галава цёмна-бурая са светлым брывом, горла больш светлае. Верх цела амаль аднакаляровы, надхвосце бурае (параўн. з 485). Голас: спеў з гучных трэляў. Позыў -... далей...

Звычайны зімародак / Обыкновенный зимородок / Alcedo atthis
Невялікі. Зверху бліскуча-блакітны (на сонцы смарагдавы), галава з бакоў і спод цела ржавыя. Дзюба цёмная, ногі чырвоныя. Маладыя больш матавыя. Голас: у палёце пранізлівы... далей...

Зелянушка звычайная / Зеленушка обыкновенная / Carduelis chloris
Самец алiўкава-зялёны, самка больш шэрая; самец i самка з жоўтымi люстэркамi на крылах i жоўтымi плямамi каля асновы хваста. Маладыя ў рысачкi, жоўтыя плямы... далей...

Зуёк вялікі / Галстучник / Charadrius hiaticula
Спiна глiнiста-карычневая, спод цела белы з характэрным, чорна-белым малюнкам на галаве i грудзях. Над вокам белае брыво, якое не пераходзiць на лоб, на грудзях... далей...

Зуёк малы / Зуек малый / Charadrius dubius
Падобны да вялiкага зуйка, але крыху меншы. Белае брыво над вокам праходзiць праз лоб на другі бок галавы, дзюба чорная, ногi жоўтыя, у палёце... далей...

Зязюля звычайная / Кукушка обыкновенная / Cuculus canorus
У палёце падобная да шуляка- карагольчыка. Калі сядзіць на дрэве, крыху апускае крылы. У самак дзве морфы — шэрая і рыжая. Самец з шэрым... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.