In English, please
Прыхільнікам АПБ

Дапамажыце прыродзе і станьце прыхільнікам АПБ!

Калі Вы любіце нашу прыроду і хочаце прыняць удзел у яе захаванні, то станьце прыхільнікам АПБ – зрабіце любое дабрачыннае ахвяраванне на дзейнасць АПБ для захавання прыроды.


Для нас мае значэнне любое Вашае ахвяраванне, бо, акрамя фінансавай падтрымкі для рэалізацыі прыродаахоўных праектаў, сваім ахвяраванем Вы сведчыце пра тое, што з’яўляецеся прыхільнікам дзейнасці АПБ. А чым больш людзей стаіць за АПБ, тым больш эфектыўна мы можам адстойваць інтарэсы прыроды.

Як можна зрабіць ахвяраванне для АПБ?
• У Беларусбанку (спампаваць квітанцыю /надрукаваць квітанцыю);
• Аформіць рэгулярнае спісанне з рахунка (Калі Вы маеце рахунак у банку, Вы можаце аформіць рэгулярнае спісанне пэўнай сумы ў якасці добраахвотнага ахвяравання АПБ. Для нас гэты спосаб з’яўляецца вельмі зручным, бо дазваляе планаваць паступленне грашовых сродкаў і, адпаведна, нашу дзейнасць. Спампаваць банкаўскія рэквізіты АПБ для афармлення рэгулярнага спісання з рахунка);
• На штаб-кватэры АПБ (Калі Вам зручна, можаце прыехаць да нас на штаб-кватэру для афармлення ахвяравання);
• Праз супрацоўніка АПБ (Калі Вы хочаце зрабіць ахвяраванне ў памеры ад 200 000 рублёў і знаходзіцеся ў Мінску, наш супрацоўнік можа прыехаць да Вас для афармлення ахвяравання).

Зрабіўшы ахвяраванне, дашліце, калі ласка, у сакратарыят АПБ Вашу кароткую кантактную інфармацыю, каб мы змаглі звязацца з Вамі і падзякаваць за дапамогу , а таксама інфармаваць Вас пра мерапрыемствы АПБ.

Кожны прыхільнік (пры жаданні) будзе атрымліваць электронную версію бюлетэней АПБ, штогадовую справаздачу АПБ (у электронным выглядзе), а таксама зможа прымаць удзел у мерапрыемствах і акцыях АПБ.
Паведаміць сваю кантактную інфармацыю Вы можаце пры дапамозе e-mail: join@ptushki.org або па телефонах: +375 17 263 01 30, + 375 29 223 06 13, +375 29 101 68 87.

© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 01 30
(+375 17) 263 06 13