In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Карпаратыўныя прыхільнікі

Карпаратыўныя прыхільнікі АПБ – гэта праграма, створаная для камерцыйных кампаній, зацікаўленых прыняць актыўны ўдзел у вырашэнні прыродаахоўчых праблем у Беларусі.
Удзел у гэтай праграме дазваляе кампаніям падтрымаць рэалізацыю прыродаахоўных праектаў у Беларусі, праявіць актыўную сацыяльную пазіцыю, павысіць экалагічную самасвядомасць сярод сваіх супрацоўнікаў і мэтавых груп. Удзел у праграме таксама будзе садзейнічаць станоўчаму прадстаўленню кампаніі ў СМІ, матэрыялах і сайце АПБ.

Удзел у праграме ўключае ў сябе штогадовае добрааховотнае ахвяраванне на прыродаахоўныя мэты. Дабрачынныя ахвяраванні накіроўваюцца на рэалізацыю прыродаахоўных праектаў па шэрагу накірункаў. Улічваючы спецыфіку беларускага заканадаўства, з кожным з членаў праграмы будзе заключана асобная дамова аб спонсарскай дапамозе.