In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Пачаўся прыём прац на конкурсы "Зязюля — Птушка года 2014"!

Пакуль нашыя птушкі года ў сонечнай Афрыцы, мы спяшаемся нагадаць, што пачаўся прыём прац на мастацкі і літаратурны конкурсы ў межах кампаніі "Зязюля — птушка 2014"! 

Першыя ўдзельнікі мастацкага конкурсаПершыя ўдзельнікі мастацкага конкурса

Мэта мастацкіх конкурсаў – паказаць незвычайную прыгажосць зязюлі, цікавыя асаблівасці яе жыцця, адзначыць карысць птушкі як знішчальніка шкодных насякомых. Пераможцы будуць вызначаны ў 4-х намінацыях:  «Лепшы малюнак», «Лепшы комікс», «Лепшы мастацкі выраб», «Лепшы прыродаахоўны плакат». Як бачыце, мы не абмяжоўваем нашых удзельнікаў і даем ім шмат магчымасцяў для творчасці ў розных жанрах. Запрашаем да ўдзелу!

Першыя ўдзельнікі мастацкага конкурсаПершыя ўдзельнікі мастацкага конкурса


Птушка 2014 году – таксама сімвал шматлікіх легенд, гераіня паданняў і казак. Сваімі ведамі вы можаце падзяліцца, прыняўшы ўдзел у літаратурным конкурсе. Давайце разам збіраць прысвечаныя зязюлі легенды, казкі і паданні

Першыя ўдзельнікі мастацкага конкурса Першыя ўдзельнікі мастацкага конкурса

Працы на конкурсы прымаюцца да 15 кастрычніка 2014 г. А пераможцаў мы вызначым і ўзнагародзім у лістападзе на агульнай выставе, прысвечанай зязюлі.

Паглядзець адрасы, куда дасылаць свое творчыя працы, а таксама азнаёміцца з Палажэннямі конкурсаў можна на нашым сайце.  

Палажэнне аб мастацкім конкурсе

Палажэнне аб літаратурным конкурсе


Шчыра жадаем усім удзельнікам творчага натхнення і цікавых ідэй! 
 

Таксама глядзіце
Свитшоты с птицей 2018 года в поддержку дикой природы!
Щегол — птица 2018 года в Беларуси!
Кто победил в "хохлатых" конкурсах?
Жаворонки — тоже люди!
Хохлатый жаворонок "загнездился" на доме!
Дзе жыве самы вялікі жаўрук-смяцюх?
5 чэрвеня — конкурс "Птушка-арт"!
Стрижи в городе!
Гоголь дома!
Пра што "звініць" кот і як ратаваць птушку года?