In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
У нас рэкорд!

У мінулым годзе на спаборніцтвах па спартыўнай арніталогіі наша каманда «Без Сямёна» была трэцяй з 99 відамі. Сёлета мы падрыхтаваліся больш грунтоўна і ўсе нашыя рэкорды, і папярэднія « з Сямёнам « і « без « – былі пабітыя. Максімум, які у нас быў – 104 віда. Цяпер 106. 

Прыехалі ў Шаркаўшчыну загадзя, за два дні да чэмпіянату, каб правесці разведку і ўсё абдумаць. Ітак, "BS " – Будзем Спаборнічаць!

Першы вечар быў тэарэтычны, абмяркоўвалі ўсе варыянты, якія, шчыра кажучы, былі гаспадарамі шаркаўшчынскімі даўно абмяркованы. У пятніцу, пятага верасня, перайшлі да спраў. 

Адным з асноўных накірункаў былі назіранні за птушкамі на Браслаўскіх азёрах. А калі быць дакладным – на возеры Дрывяты, на беразе якога і стаіць сам Браслаў. Нам з Дзянісам яшчэ не прыходзілася тут бываць, тым больш гэтая паездка для нас выклікала цікавасць. Перш за ўсё разлічвалі на нейкіх качак, асабліва паўночных, тым больш што труба сёлета у нас моцная і каго-небудзь вельмі хацелася разглядзець.

Прыехалі ў Браслаў, і, як высветлілася, акрамя лысак, коўр ды некалькіх чаек нічога цікавага. Хаця, стоп! Вось бачым некалькі вялікіх савукоў. BS – Браслаўскія савукі! Птушкі, адна за адной, накіроўваюцца да берага. Тры з іх, быццам свойскія гусі, выходзяць на гарадскі пляж. Мала таго, яны зусім не звяртаюць увагу на людзей! Мы з Валерай падыходзім да іх, і фатограф робіць некалькі здымкаў. І толькі потым «гусі» неахвотна зноў зыходзяць у ваду. Гэты від мы плануем занесці ў спіс, калі прыдзецца «дабіраць» недахопы. Забягаючы наперад, адразу скажу, што савукі к нам у спіс не патрапілі – каманда вырашыла, што відаў дастаткова, і ў Браслаў мы не паехалі.

Раніца шостага… Падняліся загадзя, настрой вельмі добры, нават Яўген пачаў здымаць нашыя прыгоды на відэа. Адразу вырашылі: BS – Будзе сто!  Ад’ехалі ад Шаркаўшчыны не болей чым на 8 км. І зрабілі прыпынак у лесе. Да пачатку старту заставалася яшчэ паўгадзіны… Цішыня поўная, нават ніякая птушачка не піскне. Да пачатку спаборніцтваў засталося яшчэ хвілін дзесяць — падае голас малінаўка, а потым і чорны дрозд. Кожны пачынае думаць – якая з іх будзе ў спісе першай? 6.00 – чорны дрозд, і я старанна малюю нейкі музыкальны ключ у калонцы «Количество особей». Потым пайшло – пакаціла… Сойка, кавалік (папаўзень), крумкач і гэдак далей. У вёсцы Новы Пагост размаўляем з дзедам, што тут і як наконт птушак. Гаворка зайшла між іншым і пра журавоў. Кажа, яшчэ не пачалі жаць кукурузу, на палі не ляцяць, але хутка пачнуць. Чую голас, кажу хлопцам, жураўлі. Але іншыя не пачулі. Ужо за вёскай яны, журавы, налятаюць, рознымі чародкамі. 

Ляцяць на палі, як і казаў дзед. Магчыма ён, дзядуля, « не ў цеме « і праспаў камбайны… На гадзінніке 6.47. Едзем далей. Бачым на слупу дзьвух сакалоў. Кабцы. Потым, на працягу дня бычылі іх не раз. Дарэчы, з групай драпежнікаў нам пашанцавала. Іх мы пабачылі за дзень ажно 11 відаў. Гэта сваеасаблівы рэкорд для нашай каманды. 

Маршрут Валера прапрацаваў добра: на шляху бачым добрыя віды. Вось залацістыя сеўкі «рэжуць» паветра. А там на слупу сядзіць сокал-пустальга. Праз некалькі кіламетраў бачым і Птушку года, яна сядзіць з відам, быццам думае: »Што я тут раблю, мае сяброўкі недзе ў Судане грэюць бокі, а я…» Потым, на рыбгасе, мы бачылі яшчэ адну зязюлю. На мінулых спаборніцтвах таксама бачылі две птушкі.

Ваколіцы вёскі Ручэй. Справа, на цюке саломы сядзіць драпежнік. Рушымся хутка, таму нехта адразу нехта брасае: «канюх...». Метраў праз 500 разумеем, што гэта малы арлец. Вяртаемся і пачынаецца фотасесія. Птушка на машыну не звяртае ўвагу, таму Валера робіць шмат добрых здымкаў. Нават, як птушка злапала палёўку! Назіраць гэта зусім блізка — сапраўднае задавальненне.

На гадзінніку 8.50. Каля Шаркаўшчыны бачым нейкага вялікага драпежніка, ідзе гонка паміж ім і намі, але ён адлятае туды, дзе пройдзе толькі танк. Валера паспявае зрабіць фота, але яно не вельмі выразнае, таму застаецца загадкай, хто гэта быў. Але ўсе ўпэўненыя, што не арлан. Заўсёды шкада такіх момантаў, асабліва калі ўяўляеш, што ніколі не даведаешся…

На ачышчальных сажалках чуем пастушка. Назіраем за няўдалай спробай палявання шуляка-карагольчыка на драздовую чаротаўку. Высока ў паветры кружыць асаед і побач з ім з’яўляецца сокал-кабец. Усе патрэбныя нам віды фіксуем, запісваем час і месца. 

Першы від на рыбгасе «Навінкі» фіксуем у 12.41, гэта чубатыя ныркі. Нырок-сівак, шэрая чапля, вялікі баклан. Зацікавілі лебедзі-клікуны. Птушкі другі год запар трымаліся на спушчанай сажалцы. Менавіта на спушчанай, а не плавалі, як усе «нармальныя». Але гэта іх справа, тым больш хутчэй за ўсё мы прыехалі ў той самы час, калі птушкі захацелі пачуць пад сабой цвёрдую глебу. 

Кулікі на рыбгасе. Гэтай групе птушак мы адводзілі асобае месца. На іх колькасць, дакладней на колькасць відаў мы і разлічвалі. Гэтых птушак было шмат, але наша каманда разлічвала на большую разнастайнасць. 

Усяго адзначылі на рыбгасе 15 відаў кулікоў. Хацелі больш, але што ёсць — то ёсць. З найбольш цікавых для нас: белахвосты пясочнік, кулік-селянец, сявец і чырвонаваллёвік. Від № 100 таксама кулік – вялікі кіркун. Адзначылі мы яго ў 16.10. Былі магчыма і іншыя кулікі, заўсёды ёсць сумневы ў вызначэнні, але гэта ўжо гісторыя. 

Потым быў лес. Тыповы лес поўначы Беларусі. Тут я паспрабаваў сваім голасам імітаваць свіст вераб’інага сычыка. Сава не прыляцела, але ўсё ж гэта зрабіла сваю справу. На мой свіст адразу прыляцелі чубатая сініца і маскоўка, падала голас арэхаўка. Правіла не забараняюць прывабліваць птушак сваім голасам, таму тут усё сумленна.

Рухаемся на Шаркаўшчыну. Ужо 17 гадзін, відаў у нас дастаткова. Толькі думаем узяць пару відаў у горадзе: бачылі ўчора сірыйскага дзятла і гарадскую ластаўку. Праязджаем сярод палёў, працягваем назіраць. І вось тут Яўген і пабачыў яе… « Сава сядзіць!» Мы ўжо таксама яе пабачылі. Побач з дарогай, метрах ў пяці, на старым цюку саломы сядзіць балотная сава! І вось калі б машына рэзка не тармазнула, шыкоўнае фота магло выйсці. А так сава спужалася і паляцела. Валерый толькі і успеў « стрэліць « ёй удагон. Від №106, 17.10. Да які від! BS – балотная сава. Ў гэтым годзе яе яшчэ ніхто з нас не бачыў. Нас цяпер задавальняе так і скончыць, шыкоўны для нас фініш.

У горадзе так і не адбылося пабачыць нейкі новы від. Хаця на наступны дзень, на будынку райвыканкама, ў свае гняздо залятала гарадская ластаўка… Але нам дастаткова і тое, што ёсць. Мы рэкорд пабілі. Улічваючы тое, што на фініш мы прыехалі практычна на тое самае месца і, як большасць каманд, не зрабілі фініш там, дзе застаў час – мы набралі шмат больш, чым у мінулым годзе. Патэнцыял у каманды ёсць, настрой – таксама.

Дзякуй усім, хто нас падтрымаў, дзякуй сябрам па камандзе "BS" – Было Супер!

Алег Кальчанка, каманда «BS»

Фота — Валерый Кавалёнак 

Таксама глядзіце
Вакансия АПБ: преподаватель Школы бердвотчеров!
Будь здоров с птицами!
Вакансия АПБ: PR-менеджер!
Лучшее фото, дебют и юмор: номинации Чемпионата по фотобердингу
30 сентября — VI Чемпионат Беларуси по фотобердингу!
BirdRace 2017: 126 видов птиц за 12 часов!
BirdRace 2017: на 1-11 рассчитайсь!
BirdRace-2017: команды-участницы
Успей побёрдвотчить летом — Free Walking Tour с птицами-12!
BirdRace-2017: "собери" птиц за 12 часов!