In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Прымаем зязюль да 15 кастрычніка!

Пакуль нашыя зязюлі вандруюць у Афрыцы,  мы працягваем прымаць працы на мастацкі і літаратурны конкурсы, што адбываюцца ў межах кампаніі Зязюля — птушка года 2014.

Пераможцы мастацкага конкурсу будуць абраныя ў 4-х намінацыях: «Лепшы малюнак», «Лепшы комікс», «Лепшы мастацкі выраб», «Лепшы прыродаахоўны плакат».

На літаратурны конкурс чакаем прысвечаныя гэтай не зусім звычайнай птушке легенды, казкі і паданні.

Нагадваем, што ўсе творчыя работы трэба даслаць  на адрас рэгіянальных каардынатараў да 15 кастрычніка:

-        Брэсцкая вобласць: Мурыгіна Н.А., 224030 г. Брэст, вул. К. Маркса, 60, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, сектар прыроды і экалогіі.

-        Гродзенская вобласць: Смыкоўская Т.Ю., 230023 г. Гродна, а/с 197, тэл. 80292300736.

-        Гомельская вобласць: Паклонская А.І., 247980, г. Тураў, вул. Інтэрнацыянальная, 18, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

-        Віцебская вобласць: Сінкевіч І.У., 211260 г.п.Шуміліна, вул. Ленінская, 7А, Шумілінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі.

-        Мінская вобласць, Магілёўская вобласць: Каляда Т.А., 223610 г. Слуцк, вул. Багдановіча 134А Слуцкі эколага-біялагічны цэнтр навучэнцаў.

-        Мінск: Якубоўская С.А., 220073, г.Мінск, пр-т Пушкіна, 48, Экалагічная гімназія №19.

Работы вялікага фармату могуць быць дастаўлены рэгіянальным каардынатарам асабіста.

На кожнай рабоце неабходна пазначыць:

* Прозвішча, імя, імя па бацькунавучэнца

* Узрост

* Адрас

* Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка, тэлефон (у выпадку, калі работа выконваецца пад кіраўніцтвам)

* Інфармацыю пра ўстанову адукацыі (назва, нумар, адрас)       

Звярніце ўвагу, што работы ўэлектронным выглядзепавінныбыць дасланы не пазней за 15 кастрычніка2014 года на электронны адрас [email protected]. Акрамяфайла зработай,неабходна  далучыцьрэгістрацыйную картку ўфармаце.docз дадзенымі ўдзельніка, якія пералічаны вышэй.

Сябры, жадаем творчага натхнення і чакаем вашых работ у час!



Карына Салавей, супрацоўнік па кампаніях і акцыях АПБ 

Таксама глядзіце
Свитшоты с птицей 2018 года в поддержку дикой природы!
Щегол — птица 2018 года в Беларуси!
Кто победил в "хохлатых" конкурсах?
Жаворонки — тоже люди!
Хохлатый жаворонок "загнездился" на доме!
Дзе жыве самы вялікі жаўрук-смяцюх?
5 чэрвеня — конкурс "Птушка-арт"!
Стрижи в городе!
Гоголь дома!
Пра што "звініць" кот і як ратаваць птушку года?