In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Зязюліны дыпломы

На гэтым тыдні ў кінатэатры «Кастрычнік» адбылося доўгачаканае ўзнагароджaнне пераможцаў конкурса кампаніі «Зязюля – птушка года». Некалькі месяцаў вучні школ з самых розных куткоў Беларусі малявалі зязюлю: як яна жыве ў лесе, як падкладае яйкі ў гнёзды дa іншых птушак і як ляціць на зімоўку ў Афрыку і ўвесну зноў  вяртаецца да нас. 

Карына Салавей распавядае амаль поўнай залі кінатэатра пра зязюлю Карына Салавей распавядае амаль поўнай залі кінатэатра пра зязюлю

Зязюля расправіла крылы на прэзентацыі на велічэзным экране кінатэатра перад некалькімі класамі вучняў мясцовых школ. Настаўніцы прывялі дзяцей на анімацыйны фільм «Махні крылом». Паўгадзіны перад фільмам шкаляры слухалі пра нашу зязюлю і віншавалі пераможцаў конкурсаў. 

Супрацоўнік па акцыях і кампаніях АПБ Карына Салавей гартае прыгожыя фота зязюлі і распавядае, што ў свеце жыве больш за 130 відаў зязюль. Зала рэагуе гучным «ого».

- А хто бачыў зязюлю?– пытаецца Карына.

Амаль усе маўчаць.

- А хто чуў?

На гэтым пытанні зала гудзіць гучным «ку-ку». Але дзеці здзіўлены, што насамрэч «кукуе» толькі самец.

Хто чуў зязюлю? Хто чуў зязюлю?

Асобнай увагі заслугоўвае тэма падкладання яек і падарожжа птушак зімаваць у Афрыку. Дзеці зноў не хаваюць здзіўлення і ахвотна адказваюць на іншыя птушыныя пытанні. І абяцаюць прыняць удзел у конкурсах наступнага года, якія будуць прысвечаны саве вушатай (пра новую птушку года можна паглядзець тут).

А пакуль – узнагароджваем пераможцаў гэтага года – аўтараў мастацкіх і літаратурных твораў, якія былі прысвечаны зязюлі. 

Пераможцы!! Пераможцы!!

- Я пісала план класнай гадзіны, прысвечаны зязюлі. Гэта інтэлектуальна-пазнавальнае мерапрыемства, якое ў большасці сваёй рыхтуе не настаўнік, а дзеці. Якім чынам? Вучні шукаюць легенды і вершы пра зязюлю, і потым мы ў групах абмяркоўваем іх. Пад час абмеркавання яны дазнаюцца пра асаблівасці зязюль: што яна сама не гадуе дзетак, што зімуе не ў Беларусі, і іншую інфармацыю. Таксама трэба прынесці малюнак гэтай птушкі для невялікай выставы каля дошкі,- распавядае ўладальніца дыплома АПБ, студэнтка 3 курса факультэта прыродазнаўства БДПУ Вікторыя Шапарава. – Насамрэч не разлічвала на перамогу, дзякуй! Пакуль я яшчэ не праводзіла такое мерапрыемства, але спадзяюся арганізаваць пад час педагагічнай практыкі ў школе. 

Элана Перавознікава, 13 год, ПДіМ Золак, МінскЭлана Перавознікава, 13 год, ПДіМ Золак, Мінск

- Мае вучні кожны год актыўна адгукаюцца на конкурсы, прысвечаныя птушке года: ад старэйшых класаў да самых маленькіх! Ужо 6 год удзельнічаем, і ніколі не застаемся без прызоў! – радуецца настаўнік дадатковай адукацыі Ірына Бірына-Паўлава. – Сава цікавая птушка, упэўнена, што мы прымем актыўны удзел і ў 2015 годзе!

Яшчэ раз віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам! Заставайцеся з намі ў 2015 годзе і рыхтуйцеся да савіных конкурсаў!

Ніна Велько, 13 год, ПДіМ Золак, МінскНіна Велько, 13 год, ПДіМ Золак, Мінск

Елізавета Басарановіч, 10 год, ДУА "САШ №200" г. Мінска Елізавета Басарановіч, 10 год, ДУА "САШ №200" г. Мінска

Вучні 3 А класа СШ №9, СлуцкВучні 3 А класа СШ №9, Слуцк

Балаболаў Саша, 7 год, ПДіМ Золак, МінскБалаболаў Саша, 7 год, ПДіМ Золак, Мінск

Лізавета Юркевіч, 16 год, БарысаўЛізавета Юркевіч, 16 год, Барысаў

Вікторыя Церашонак, прэс-служба АПБ

Фота аўтара 

Таксама глядзіце
Свитшоты с птицей 2018 года в поддержку дикой природы!
Щегол — птица 2018 года в Беларуси!
Кто победил в "хохлатых" конкурсах?
Жаворонки — тоже люди!
Хохлатый жаворонок "загнездился" на доме!
Дзе жыве самы вялікі жаўрук-смяцюх?
5 чэрвеня — конкурс "Птушка-арт"!
Гоголь дома!
Пра што "звініць" кот і як ратаваць птушку года?
Тут гняздуецца жаўрук-смяцюх!