In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Халады — час чытаць новыя часопіс і бюлетэнь АПБ!

Што адбываецца за акном? Надвор’е, скажам шчыра, далёка не бёрдуочарскае. Таму прапануем вам перачакаць халады дома, у цёплых шкарпэтках і пад утульнай коўдрай. А галоўнае – разам з новымі нумарамі часопіса «Птушкі і мы» і інфармацыйнага бюлетэня АПБ! Нарэшце яны выйшлі! 

Чаму Альманскія балоты доўгі час былі пазначаны грыфам «сакрэтна»? Як дзікія жывёлы Белавежскай пушчы сталі фотамадэлямі на ўсю краіну? Хто можа лятаць на высаце 12 км? А таксама — святочны каляндар з савой і шпаргалка «Зімовый госці» – карыстайцеся! Зімовы нумар часопіса «Птушкі і мы» чакае своіх чытачоў тут!

Новы інфармацыйны бюлетэнь – гэта агляд навінак АПБ 2014 года, развітванне з зязюляй і знаёмства с вушатай савой. Чаму АПБ ідзе на Усход і чаму Захавальнік ТВП – не пасада, а стан душы? пра новыя праекты "Прырода важная для ўсіх" і "Аб'ядноўваючыся вакол прыроды" чытайце хутчэй тут

Пакуль вы можаце пазнаёміцца з выданнямі ў электронным выглядзе, прачытаўшы ці спампаваўшы іх. Хутка ўсе сябры АПБ атрымаюць папяровую версію выданняў па пошце. Калі вы не з’яўляецеся сябрам АПБ, то зараз добры час далучыцца да нас у пачатку года!

Хочаце прачытаць што-небудзь адметнае? Ці ёсць што напісаць самому? Рэдкалегіі выданняў АПБ чакаюць вашыя ідэі, прапановы і пажаданні! Запрашаем чытачоў да дыялогу! Звяртайцеся да нас – [email protected], (+375 17) 263 06 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87

Вікторыя Церашонак, інфармацыйны супрацоўнік АПБ

Хто ты, вушатая сава?
8 студзеня 2015 года
Вороны мыслят аналогиями?
6 студзеня 2015 года
Таксама глядзіце
Вакансия АПБ: PR-менеджер!
Успей побёрдвотчить летом — Free Walking Tour с птицами-12!
Вакансия АПБ: снимаем фильмы!
21-23 июля приглашаем на Экофорум!
Free Walking Tour с птицами-5!
Free Walking Tour с птицами-3!
Free Walking Tour с птицами-2!
Кто будет главным бухгалтером птиц?
В АПБ вакансия природоохранного эксперта!
Где утки зимовали?