In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
18-ы ўжо! 24 студзеня — XVIII з'езд АПБ!

Што вы будзеце рабіць у суботу 24 студзеня? Правільна: прыедзеце на З’езд АПБ! У гэтым годзе сябры арганізацыі збяруцца ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Рау (IBB) па адрасе: Мінск, пр-кт "Газеты "Праўда", д.11 (станцыя метро "Пятроўшчына"). Уваход – вольны. Дарэчы, у гэтым годзе З’езд АПБ стане «паўналетнім», і пройдзе ў 18 раз. Такое нельга прапусціць – прыходзьце!  

Што АПБ рабіла ў 2014? Прыходзьце на З'езд — раскажам! Што АПБ рабіла ў 2014? Прыходзьце на З'езд — раскажам!

Пачатак З’езда прызначаны на 11 гадзін, але запрашаем вас прыйсці крыху раней. Трэба паспець пазнаёміцца са стэндамі АПБ, а таксама прыняць удзел у майстар-класах і вырабіць птушку з воўны або зрабіць птушку-флікер. Дарэчы, З’езд – добрая магчымасць аплаціць сяброўскі ўзнос АПБ на месцы (мець з сабой пашпарт!). Традыцыйна будзе працаваць «Птушыная пошта», дзе кожны жадаючы можа даслаць сябрам паштоўку са З’езда. Усе гэтыя цікавосткі вы знойдзеце ў холе будынку. 

Фота са з'езду АПБ ў 2014 г.Фота са з'езду АПБ ў 2014 г.

У канферэнц-залі напярэдадні адкрыцця З’езду запрашаем пазнаёміцца з фотавыставамі «Кажаны вакол нас» і лепшымі працамі ўдзельнікаў конкурсу «Зязюля – птушка 2014 года». Тут жа адбудзецца выстава-прэзентацыя выданняў АПБ і нашых партнёраў. Завітайце на стэнды: без друкаванай прадукцыі ніхто не застанецца!

Па праграме: пасля ўрачыстага адкрыцця З’езда дырэктар АПБ Уладзімір Малашэвіч выступіць са справаздачай за 2014 год і раскажа пра планы найбуйнейшай прыродаахоўнай арганізацыі на 2015 год. Далей пройдуць выбары Птушкі года 2016. Пасля абеду запланавана некалькі цікавых дакладаў: пра вушатую саву – птушку 2015 года, фотапасткі ў Белавежскай пушчы, папярэднія вынікі ўлікаў белага бусла ў 2014, спадарожнікавае сачэнне за зязюлямі. Таксама будзе прэзентавана адметная праца Слуцкага раённага аддзялення АПБ. Напрыканцы будзе цікавы даклад ад нашых валанцёраў: людзі АПБ – хто яны?

Фота са З'езда АПБ ў 2014 г. Фота са З'езда АПБ ў 2014 г.

На З’ездзе свае ўзнагароды атрымаюць пераможцы конкурсаў АПБ «Найлепшы сябра», «Найлепшае аддзяленне» і Чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі

Фота са З'езда АПБ у 2014 г.Фота са З'езда АПБ у 2014 г.

Папярэдняя праграма З’езда АПБ –  тут

Кожны год на З’езде працуюць валанцёры, якія вельмі дапамагаюць правесці яго добра. Мы шукаем памочнікаў! Калі вы гатовыя дапамагчы – то: 

1.     Шчыры дзякуй!

2.     Звяжыцеся з намі (+375 17) 263 06 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87 (кантактная асоба – Карына Салавей)

Да сустрэчы 24 студзеня!

З найлепшымі пажаданнямі, ваша АПБ 

Таксама глядзіце
Вакансия АПБ: PR-менеджер!
Щегол — птица 2018 года в Беларуси!
Успей побёрдвотчить летом — Free Walking Tour с птицами-12!
Вакансия АПБ: снимаем фильмы!
21-23 июля приглашаем на Экофорум!
Free Walking Tour с птицами-5!
Free Walking Tour с птицами-3!
Free Walking Tour с птицами-2!
Кто будет главным бухгалтером птиц?
В АПБ вакансия природоохранного эксперта!