In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Штонядзелю на птушак! Гродна запрашае на экскурсіі

На працягу 2014 году гарадзенскія бёдуотчары з вельмі розным досведам стараліся кожны тыдзень (часта па нядзелях) выязджаць для назіранняў за птушкамі ў самыя цікавыя месцы Гарадзенскага і Бераставіцкага раёнаў. Дзякуючы гэтаму атрымалася зрабіць больш за 50 рэгістрацый многіх рэдкіх ці выпадкова залётных у нашу краіну відаў птушак са Спісу Клубу200. Сёлета паездкі таксама будуць адбывацца штонядзелю ўвесь год – далучайцеся! 

Малады даўгахвосты паморнік – першая рэгістрацыя для Беларусі пасля 1973 году і трэцяя за ўвесь час назіранняў у нашай краіне. Фота – М.Гулінскі.Малады даўгахвосты паморнік – першая рэгістрацыя для Беларусі пасля 1973 году і трэцяя за ўвесь час назіранняў у нашай краіне. Фота – М.Гулінскі.

Пра сваё жаданне бясплатна выехаць разам з дасведчанымі калегамі трэба паведаміць Дзьмітрыю Вінчэўскаму, даслаўшы свае кантакты смскай на нумар +375 336 887589 не пазней 13.00 суботы перад днём выезду.

На час паездак можа быць выдадзена оптыка і вызначальнікі. Пажадана апранацца адпаведна надвор’ю ў палявое адзенне і абутак, браць з сабой бутэрброды і гарачыя напоі. Досвед у вызначэнні птушак прыйдзе пад час выездаў – інакш ніяк.

Графік наступны: выезд у 9.30, вяртанне – пасля абеду ў 14-15.00. З надыходам вясны выезды будуць стартаваць у 9.00. Колькасць месцаў абмежаваная, таму звяртайцеся лепш загадзя.

Пад час першых сёлетніх выездаў мы ўжо бачылі сняжурак, рагатых жаўрукоў, малага лебедзя і даўганосага савука. Але самае цікавае, канешне, чакае наперадзе!Далучайцеся!

 

Даведка

Самыя цікавыя рэгістрацыі птушак на Гарадзеншчыне ў мінулым годзе:

другая для нашай краіны рэгістрацыя горнай пліскі, трэцяя для краіны рэгістрацыя даўгахвостага паморніка і чацвёртая – качкі-мандарынкі, першая для Гарадзеншчыны рэгістрацыя шыладзюбкі і другая – хадулачніка. Акрамя гэтага, назіраліся такія цікавыя віды, як сіні сіваграк, кулік-стучок, чырвонаносы нырок, даўганосы савук, чапля-кваква, белашчокая казарка, чырвонагаловы каралёк, пярэстая качка, чырвоны каршун, арол-карлік, нырок-свірок, нырок-плёсаўка, малы лебедзь, шчурка-пчалаедка, горная чачотка, рагаты жаўрук, сняжурка, малая чайка, сокал-падарожнік

Дзьмітры Вінчэўскі, па матэрыялах www.birdwatch.by

Таксама глядзіце
Вакансия АПБ: преподаватель Школы бердвотчеров!
Будь здоров с птицами!
Клюква, журавли и дигископинг
Trash экскурсия от АПБ!
17 сентября — на "Жураўлі і журавіны" в Миоры!
Успей побёрдвотчить летом — Free Walking Tour с птицами-12!
Экскурсия АПБ: учимся определять куликов вместе!
Free Walking Tour с птицами-5!
В гости к золотистым щуркам!
Free Walking Tour с птицами-3!