In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Хто стане "Юным арнітолагам"-2015?

Сябры, заклікаем вас да ўдзелу ў конкурсе маладых аматараў птушак  "Юны арнітолаг"! Конкурс — гэта матывацыя часцей бываць на прыродзе і магчымасць бліжэй пазнаёміцца з вялікім светам дзікай прыроды! У нашай краіне можна ўбачыць 325 відаў птушак. Лічба вялікая, але галоўнае — пачаць! Чым часцей вы будзеце назіраць за птушкамі, тым хутчэй адчуеце вынікі! З кожным новым наведваннем прыроды вам будзе прасцей заўважыць тых, хто мілагучна спявае седзячы на галінках. А гэта — больш шанцаў павялічыць свой уласны спіс убачаных птушак!  Далучайцеся! 

Хто можа ўдзельнічаць? Дзеці і падлеткі ва ўзросце да 17 гадоў.
 

Назіранне за птушкамі — гэта заўсёды цікава! Назіранне за птушкамі — гэта заўсёды цікава!

Як удзельнічаць?

1. Зайсці на сайт, зарэгістравацца.

2. Цягам года назіраць за птушкамі, свае назіранні заносіць у базу сайта

3. Даслаць свае імя, прозвішча, узрост, адрас і тэлефон для сувязі на электронную скрыню [email protected], у тэме ліста пазначыць "Юны арнітолаг". Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зрабіць гэта да 25 снежня 2015 года.

Увага! Імя і прозвішча павінны адпавядаць зарэгістраваным на сайце florafauna.by

Вынікі

Дадаваць новыя назіранні можна цягам года. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу будуць улічвацца колькасць назіранняў ад кожнага ўдзельніка і колькасць адзначаных відаў. Вынікі падводзіць сакратарыят АПБ да 15 студзеня 2016.

Узнагароды

Пераможцы атрымаюць прызы. Узнагароджанне адбудзецца на чарговым з’ездзе АПБ у студзені 2016 года. 

"Юны арнітолаг"-2015! Запрашаем да ўдзелу! "Юны арнітолаг"-2015! Запрашаем да ўдзелу!

Змяшчай свае назіранні на сайце florafauna.by  і ўдзельнічай у конкурсе "Юны арнітолаг"!

Па ўсіх звязаных з конкурсам пытаннях пішыце на электронную скрыню [email protected] 

Карына Салавей,  спецыяліст па развіцці АПБ 

Таксама глядзіце
Як клімат змяняе паводзіны рэчкі: у Белавежскай пушчы прайшоў Тыдзень водна-балодных угоддзяў
Вакансия АПБ: специалист по кампаниям и акциям АПБ
«Болотные» мастер-классы прошли в Каменюкской средней школе
Водна-балотны тыдзень у Белавежскай пушчы
Арнітолагі абяцаюць многа незвычайных птушак гэтай зімой
Разам з птушкамі ў новым годзе — працягні сяброўства з АПБ!
Новы нумар часопіса "Птушкі і мы": цікавосткі бёрдвочынгу — у любы сезон і ў розных краінах
Далучайся да "перапісу" вадаплаўных птушак!
Успей побёрдвотчить летом — Free Walking Tour с птицами-12!
Вакансия АПБ: снимаем фильмы!