In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Маё асабістае палявое даследаванне

Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ абвяшчае чарговы конкурсны набор заявак па Мемарыяльнай праграме падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010). 

На працягу трох мінулых ад пачатку працы праграмы гадоў на конкурс было даслана 10 заявак ад маладых даследчыкаў з Берасцейшчыны, Гарадзеншчыны і г. Мінска. Тэматыка прапанаваных даследаванняў была даволі разнастайная і датычыла фауністыкі, рыбгасаў і асобных відаў, даследвання патэнцыйных ТВП і міграцыі птушак. Дзякуючы таму, што Праграма выклікала цікаўнасць не толькі з боку маладых даследчыкаў у якасці суіскальнікаў, а таксама з боку больш сталых асоб у якасці спонсараў, за мінулыя тры гады бюджэт Праграмы склаў больш за 2000 USD. За два гады было падтрымана шэсць заявак. Усе праекты былі паспяхова рэалізаваныя. Дзякуючы падтрымцы Праграмы, у 2013-2014 годзе  ў Беларусі больш за 100 птушанят белага бусла былі акальцаваны каляровымі кольцамі, а таксам з’явілася новае ТВП – «Палеская даліна ракі Буг». Чакаем наступых ідэй!

У мінулыя два гады праграму падтрымалі ахвяраваннямі Юрый Бакур, Кшыштаф Вайцэхоўскі, Дар’я Чумакова, Руслан Шайкін. Шчыра дзякуем вам ад імя маладых даследчыкаў і аргкамітэту праграмы!

Як прыняць удзел у конкурсе?

Дастаткова запоўніць заяўку  (спампаваць фармуляр) і накіраваць яе ў Сакратарыят праграмы — [email protected]. Апошні тэрмін падачы заявак — 20 сакавіка бягучага года. Вынікі адбору будуць агучаны на старонках сайту www.ptushki.org і на сайце «Птушкі штодня». 

Спампаваць правілы для прэтэндэнтаў

У гэтым годзе перавага будзе нададзена праектам, накіраваным на даследванне новых патэнцыйных ТВП і аб'ектаў «Смарагдавай сеткі» (рус. — Изумрудной сети). Падрабязную інфармацыю пра аб'екты, а таксама пра методыку і крытэрыі вызначэння аб'ектаў «Смарагдавай сеткі» можна даведацца па электроннай пошце: [email protected].

Мэта праграмы – падтрымка маладых даследчыкаў у галіне арніталогіі ў рэалізацыі іх палявых даследаванняў, стымуляванне да публікавання вынікаў сваіх даследаванняў.

Праграма дае магчымасць забеспячэння элементарных патрэбаў пры рэалізацыі палявых даследаванняў: набыццё неабходнага абсталявання, транспартныя выдаткі, харчаванне, але не дае магчымасці заробкаў праз навуковую дзейнасць.

У праграме можа прыняць удзел кожны! Маладыя даследчыкі — праз удзел у конкурсе і атрыманне сродкаў, а дасведчаныя навукоўцы ці проста аматары прыроды могуць стаць яе спонсарамі. Кожны, хто цікавіцца птушкамі і каму не больш за 26 гадоў, можа атрымаць падтрымку ва ўласных даследваннях. Кожны, каму больш за 26 гадоў, можа ахвяраваць сродкі для выкарыстання ў рамках праграмы.

Па пытаннях ахвяравання сродкаў звяртайцеся па электроннай пошце [email protected] альбо па тэлефонах +37597253216, +375297929924.

Андрэй Абрамчук, Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ 

Час чытаць "савіны бюлік"!
10 сакавіка 2015 года
Весна 2015 с АПБ!
9 сакавіка 2015 года
Таксама глядзіце
Вакансия АПБ: PR-менеджер!
Успей побёрдвотчить летом — Free Walking Tour с птицами-12!
Вакансия АПБ: снимаем фильмы!
21-23 июля приглашаем на Экофорум!
Free Walking Tour с птицами-5!
Дзе жыве самы вялікі жаўрук-смяцюх?
Free Walking Tour с птицами-3!
Free Walking Tour с птицами-2!
Стрижи в городе!
Кто будет главным бухгалтером птиц?