In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Вынікі конкурса малюнка на асфальце Як вушатая сава снедае?

 5 чэрвеня, у Сусветны дзень навакольнага асяроддзя, "Ахова птушак Бацькаўшчыны" прапанавала дзеткам паўдзельнічаць у конкурсе малюнка на асфальце "Як вушатая сава снедае?". Больш  за 200 фота мы атрымалі ў гэтым годзе на паштовую скрыню кампані Сава вушатая – птушка 2015 года. У акцыі прынялі ўдзел звыш 400 чалавек.

ДУА "СШ №1 г. Хойнікі"ДУА "СШ №1 г. Хойнікі"

ДУА "СШ №14 г.Мозыра"ДУА "СШ №14 г.Мозыра"

Дзеці і дарослыя з усёй краіны на працягу дня спрабавалі алюстраваць рацыён птушкі 2015 года.

Дзеткі ўяўлялі абед савы па-рознаму — у кагосьці яна сапраўдны арыстакрат, паважна трапезнічае ў сваёй кватэры.

ДУА "Каханаўская сярэдняя школа імя І.П.Кожара"ДУА "Каханаўская сярэдняя школа імя І.П.Кожара"

 А іншыя дзеці вырашылі, што вушатыя совы харчуюцца выключна змеямі. Звяртаем яшчэ раз вашу ўвагу: што датычыцца абеду, птушкі года аддаюць перавагу выключна мышападобным грызунам. Шмат сапраўдных твораў мастацтва мы атрымалі з усходняй Беларусі, па якой крочыць наш вялікі і важны праект "Аб'ядноўваючыся вакол прыроды". 

ДУА "СШ №3 г. Навагрудка"ДУА "СШ №3 г. Навагрудка"

ДУА "СШ №4 г.Навагрудка"ДУА "СШ №4 г.Навагрудка"
 

Работы, якія мы атрымалі — адметныя і цікавыя, журы конкурса прыйшлося не салодка. Аднак не гледзячы на складаны выбар пераможцы вызначаны! Па колькасці ўдзельнікаў і масштабу малюнка бясспрэчна перамог клуб "Крылаты дазор" СШ №9 г. Слуцка пад кіраўніцтвам Жанны Валетка. Каля 86 дзяцей і дарослых малявалі вушатую саву і тое, чым яна снедае! Вось якімі ўражаннямі падзялілася кіраўнік сапраўды вялікага творчага гуртка, Жанна Валетка:

«5 июня в 9.30 группа ребят,  членов  клуба КД,  ждали всех  на крыльце школы. Они проводили социологический опрос «Знаете ли вы, что ест ушастая сова на завтрак?».  Отвечали все, в основном, что  любимое лакомство  сов – мыши. Все желающие, а их оказалось немало – 86 человек –  приняли участие в создании рисунка на асфальте «Як сава вушатая снедае»».



Клуб "Крылаты дазор" СШ №9 г. Слуцка пад кіраўніцтвам Жанны Валетка.Клуб "Крылаты дазор" СШ №9 г. Слуцка пад кіраўніцтвам Жанны Валетка.

 Па арыгінальнасці задумы і якаснаму выкананню перамагаюць ДУА "Петрывічскі дзіцячы сад-сярэдняя школа" і ДУА "СШ №1 Навагрудка." Менавіта гэтыя працы асабліва адлюстроўваюць тэму конкурса і захапляюць сваім творчым выкананнем.

ДУА "СШ №1 г.Навагрудка"ДУА "СШ №1 г.Навагрудка"

ДУА “Пятрэвіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”ДУА “Пятрэвіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Вельмі хочацца адзначыць творчую працу аднаго з самых маленькіх удзельнікаў конкурса. Не гледзячы на юны ўзрост мастака, сава вушатая атрымалася вельмі падобнай і  асабліва прыгожай! 

ДУА "СШ №11 г.Мозыра"ДУА "СШ №11 г.Мозыра"

Адбыўся конкурс і ў Мінску –  5 чэрвеня на гарадскім дзіцячым экалагічным свяце «Земли моей лицо живое» у Лошыцкім парку, кожны мог намаляваць птушку года, не ўтрымаліся нават маладыя!

 Усе пераможцы конкурса атрымаюць памятныя прызы ад АПБ. Вялікі дзякуй нашым таленавітым удзельнікам за добрыя малюнкі.

Спадзяемся, сябры, з дапамогай конкурса малюнка на асфальце "Як вушатая сава снедае" вы дакладна засвоілі абедзеннае меню птушкі года і адчулі, як можна добра і весела бавіць час на дварэ.

Чакаем вашага ўдзелу ў новых цікавостках ад АПБ і жадаем, каб лета было поўным творчасці і адпачынку, гульняў на прыродзе ды назіранняў за птушкамі! 

 Карына Салавей, каардынатар кампаніі
"Сава вушатая — птушка 2015 года"

Таксама глядзіце
Свитшоты с птицей 2018 года в поддержку дикой природы!
Щегол — птица 2018 года в Беларуси!
Кто победил в "хохлатых" конкурсах?
Жаворонки — тоже люди!
Хохлатый жаворонок "загнездился" на доме!
Дзе жыве самы вялікі жаўрук-смяцюх?
5 чэрвеня — конкурс "Птушка-арт"!
Гоголь дома!
Пра што "звініць" кот і як ратаваць птушку года?
Тут гняздуецца жаўрук-смяцюх!