In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Ланцугі кабанчыкаў ды пашпарт для рысі

Што можа быць лепш, чым глядзець на рэдкія кадры з жыцця жывёл у запаведнай зоне Белавежскай пушчы?   Асабліва калі навокал — такая зеляніна! Прапануем чарговы агляд "Канала дзікай прыроды з Белавежскай пушчы"

Гэты здымак «Канала дзікай прыроды» ўжо атрымаў у даследчыкаў перемогу ў намінацыі «Лепшае фота 2015». І не за мастацкае выкананне, а за магчымасць добра разглядзець плямы на скуры. Гэта неабходна для паспартызацыі рысі, якая зараз ўпершыню праходзіць у Белавежскай пушчы.

Зараз ідзе збор і аналіз дадзеных у спецыяльнай праграме. Больш пра пагрозы і колькасць гэтай жывёлы — у Чырвонай кнізе

Цёплая зіма – вялікая ўдача для дзікоў: чакаць вясну куда лягчэй. Дзякуючы гэтаму мы можам назіраць вялікія ланцугі кабанчыкаў на фота. Малыя любяць хадзіць па сцежках, каб не перашкаджала трава. 

Паляванне для перадухілення чумы адчувальна знізіла колькасць кабаноў у Белавежскай пушчы. Таму зараз у запаведнай зоне ёсць «вольнае месца» для маладых. Даследчыкі прадказваюць высокую выжывальнасць патомства вясны-лета 2015. Як будзе на самой справе – пабачым восенню праз «вочы» камер-фотапастак! 

Не ўсе ваўкі змаглі сустрэць лета 2015. Прычына: дазвол на паляванне на гэтых жывёл. Але не гледзячы на гэта, навукоўцы адзначаюць паступовае вяртанне ваўкоў у Белавежскую пушчу. За час работы камер-фотапастак атрыманы сотні фотаздымкаў «санітараў лесу», а за 2 апошнія тыдні ваўкі былі адзначаны на 4-х камерах – дзеляцца «ўраджаем» даследчыкі жыцця жывёл у запаведнай зоне. Чакаем новае пакаленне ваўчанят на «Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы»! 

Цікава, што ўсе камеры маюць парадкавыя нумары, па якіх іх і называюць даследчыкі: «паглядзі шостую», «што цікавага на дваццатай». Часам камеры «пераязджаюць» на новыя месцы, у залежнасці ад таго, якой жывёле зараз надзяляецца больш увагі. Нядаўна камера №14 пераехала на новае месца, і хутка – ўдалае фота амаль з «3D-эфектам»: зноў казуля! Цяпер пужлівыя казулі сталі трапляць у «вока» нашага «Канала дзікай прыроды» часцей. Тут можна добра разглядзець 4 асноўныя козыры жывёлы, якія дапамагаюць выжываць у дзікай прыродзе: вушы, вочы, нос і канешне ногі! 

Упершыню за час працы «Канала дзікай прыроды з Белавежскай пушчы» перад намі – чорны бусел! Птушка з Чырвонай кнігі трапляла ў фотапасткі і ў мінулым годзе, але якасць здымкаў была не лепшая. Затое на гэты раз – як па-мастацку! 
Улікі чорных буслоў, у параўнанні з белымі, рабіць даволі складана: гэты від гнядзуецца ў лесе, аддае перавагу багністым месцам, куды цяжка трапіць чалавеку. Больш шанцаў сустрэць птушку ёсць на рыбгасах, куды буслы злятаюцца восенню на каларыйныя сняданкі перад адлётам у вырай. 
А дзе і калі вы бачылі «сваіх» чорных буслоў? 

Жураўлі – на сваім улюбёным мосціку! Кожны год гэтыя птушкі вяртаюцца ў Белавежскую пушчу, часцяком трапляюць і на наш «Канал дзікай прыроды». Насамрэч журавоў лягчэй пачуць, чым заўважыць: іх «курлыканне» разлятаецца на вялікую адлегласць. Пакуль на мосціке не бачна птушанят. Пачакаем разам! 

Таксама глядзіце
Волк в Беловежской пуще: стрелять нельзя помиловать?
В «Выгонощанском» хищники чувствуют себя хорошо
Эфиопские приключения Тихона и новости от Альжуси
Вітаем Палешука і Альжусю!
90 лет спустя: в Чернобыльской зоне нашли лесного кота!
Кто повторяет путь Тихона и почему "абонент" Тур недоступен?
За шестью большими подорликами из Беларуси можно следить онлайн!
"Заповедные" волки — новый сезон
Тихон не из тихих!
Большой подорлик и такое же путешествие