In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Развітанне з летам

Парачкі аленяў, лісіц, зуброў і іншых жывёл развіталіся с летам і сустракаюць восень! Апошнія фотаздымкі ўлюбёнай пары года — у нашым аглядзе "Канала дзікай прыроды з Белавежскай пушчы". 

«Тройка аленяў» вызывае асацыяцыі хіба што з новым годам і замежным Дзедам Марозам – Санта Клаусам. А вось у час росквіту прыроды тройка аленяў стала добрай фотанагодай расказаць пра жыццё жывёл на «Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы». У другой палове лета ў аленяў назіраўся так званы пераходны перыяд: малыя яшчэ побач з маці, але могуць есці самастойна. Гон пачнецца толькі ў кастрычніку, таму жнівень і верасень – даволі спакойны для аленяў час, калі можна атрымліваць асалоду ад зеляніны і назапашваць тлушч на час халадоў. 

У цёплы час зубры разыходзяцца па запаведнай зоне Белавежскай пушчы мелкімі групамі. У лесе дастаткова корма, таму сімвал пушчы фатаграфуецца куды часцей і дае магчымасць паназіраць за сабой і за зубранятамі на «Канале дзікай прыроды». А вось восенню і зімой, калі кармавая база стане куды больш сціплай, зубры збяруцца разам і зноў пайдуць у бок палёў. Там нашы камеры-фотапасткі, на жаль, не ўсталяваны, і як звяры ядуць падкормку мы не ўбачым. Таму натхняемся «еўрапейскім бізонам» зараз! 

Звычыйна шляхі зуброў ляжаць па-за межамі камеры №13. Але лета – час, калі жывёлы гулялі па самых розных кутках запаведнай зоны: зубры разыходзяцца ў невялікія групы, корму ім дастаткова. На гэтым фотаздымку мы можам пазнаць не проста зубра, а самку. Як высветліць? Звярніце ўвагу на рогі: калі яны зведзены да цэнтра – значыць самка. Цяпер як убачыце гэты сімвал Беларусі – вызначайце! 

Спачатку падаецца, што зубр нагадвае карову. А потом – што ў яго сумныя вочы. Але калі прыгледзецца больш уважліва – вочы цікаўныя! Жывёла як быццам пытаецца: «А што вы робіце»? На гэтае пытанне можна адказаць у каментарах, а мы пакуль адкажам на іншае пытанне. Камера зафіксавала час фота – раніца, 8 гадзін: але чаму здымак атрымаўся чорна-белым? Жывёла цалкам закрыла сонца! 

«Канал дзікай прыроды з Белавежскай пушчы» – гэта барсукі ды лісіцы, маленькія птушкі, а часам і мікраскапічныя павукі. Сцежка каля камеры №14 – папулярны маршрут у звяроў. На гэты раз наш «ураджай» – даволі вялікі дзік, які не першы год сілкуецца і адпачывае ў запаведнай зоне. Відаць, гэта – адзін з тых кабаноў, які здолеў перажыць эпідэмію так званай «свіной чумы», пад час якой папуляцыя кабана ў Беларусі панесла вельмі шмат стратаў. Спадзяемся, што гэты сезон выправіць лічбы! 

Журавель уздымае крылы ў якасці прывітання ўсім, хто сочыць за «Каналам дзікай прыроды з Белавежскай пушчы»! Цяжка паверыць, але ў 80-я гады папуляцыю гэтых птушак у Белавежскай пушчы ацэньвалі ў 5 пар! Зараз сітуацыя змянілася ў лепшы бок дзякуючы змяншэнню антрапагеннай нагрузкі, забалочванню і пашырэнню запаведнай зоны. Мы рады кожнаму фотаздымку гэтых чырвонакніжных птушак і верым, што ў наступны сезон у пушчы будзе яшчэ больш журавоў! 

Залацістая на сонцы казуля радуе тых, хто праводзіць час каля кампутара за праглядам нашых фотаздымкаў. Дзякуючы камерам мы можам кожны тыдзень сачыць за жыццём жывёл у запаведнай зоне. Камера №14 усталявана каля дарогі, дзе часцяком ходзяць жывёлы. У тым ліку і воўкі! Спяшайся, казуля: можа шэры драпежнік непадалёк! 

Даследчыкі (да і мы з вамі на «Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы») адзначаюць, што рэгістрацыі лісіц у гэтым годзе пачасціліся: рудыя прыгажуні асвойваюць нават самыя глухія мясціны! Напрыклад, за тры тыдні камера №12 зрабіла больш за 30 фотаздымкаў лісіц! Таксама на пряцягу гэтага часу па сцежке бегалі барсук, алень, зубр, прылятаў журавель. Вось такая біяразнастайнасць! 

А калі вы апошні раз бывалі ў Белавежскай пушчы? 

Таксама глядзіце
Волк в Беловежской пуще: стрелять нельзя помиловать?
В «Выгонощанском» хищники чувствуют себя хорошо
Эфиопские приключения Тихона и новости от Альжуси
Вітаем Палешука і Альжусю!
90 лет спустя: в Чернобыльской зоне нашли лесного кота!
Кто повторяет путь Тихона и почему "абонент" Тур недоступен?
За шестью большими подорликами из Беларуси можно следить онлайн!
"Заповедные" волки — новый сезон
Тихон не из тихих!
Большой подорлик и такое же путешествие