In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Савіны летнік і ФЭСТ у Залессі!

Другі ў гэтым годзе палявы летнік «Начныя жыхары ляСОЎ» адбудзецца 30.10 – 01.11 традыцыйна ў в. Залессе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Запрашаем усіх жадаючых! 

Дзе знаходзіцца Залесе? У праграме Google Earth Pro у поле пошуку ўвядзіце наступныя каардынаты: N52 43 52,22 E24 17 25,18. Вёска, а дакладней хутар, размешчаны ў ваколіцах Белавежскай пушчы, на самым ускрайку балотнага масіва Дзікае.

Арганізатары летніку — Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ, пры падтрымцы нацыянальнага парка «Белавежская пушча» ды аграсядзібы «Залессе».

Летнік вясны 2015Летнік вясны 2015

Гэтым разам мерапрыемства пачнецца 30 кастрычніка і працягнецца да 1 лістапада ўключна. Пад час летніку 31 кастрычніка адбудзецца «Савіны ФЭСТ». Удзельнікі летніку аўтаматычна з’яўляюцца таксама ўдзельнікамі ФЭСТУ! Таксама пад час летніку адбудзецца семінар-трэнінг для захавальнікаў (рус. — хранителей). Мерапрыемства рэалізуецца ў рамках праекту: «Супрацоўніцтва як механізм вырашэння лакальных экалагічных праблем» (праект рэалізуецца за кошт гранта, прадастаўленага ўрадам ЗША).

Галоўнай тэмай летніку, акрамя савінай, будзе прэзентацыя ідэі «Школы хранителей», а таксама канцэпцыія ЛВПК – лясоў высокай прыродаахоўнай каштоўнасці. 

Летнік вясны 2015Летнік вясны 2015

Удзельнікам прапануецца адмысловая праграма, у межах якой:

  • блуканне па начным лесе (улікі соў);
  • выраб і развешванне штучных гнездавых скрынь для птушкі года; 
  • праверка і ачыстка раней развешаных гнездавых скрынь;
  • праца па добраўпарадкаванні базы лагеру;
  • кальцаванне птушак;
  • цікавыя і карысныя прэзентацыі на прыродаахоўную тэматыку;
  • семінар-трэнінг для захавальнікаў – ААПТ і эфектыўная ахова лясных экасістэм;
  • інтэграцыйныя вечарыны ля вогнішча і іншае.

На мерапрыемства запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Будуем скрыні для вушатай савы на летніку вясны 2015Будуем скрыні для вушатай савы на летніку вясны 2015

Даезд да месца правядзення летніку ўдзельнікі арганізуюць самастойна. Кошт удзелу ў летніку (кошт удзелу ў «Савіным Фэсце») — 100 000 бел. рубХарчаванне і пражыванне забяспечваюць арганізатары. Размяшчэнне ўдзельнікаў плануецца ва ўтульных, цёплых, драўляных вясковых дамах. Пры сабе абавязкова неабходна мець дыванік, спальнік,гумовыя боты(пажадана балотныя боты), ліхтарык, а таксама асабісты посуд і прысмакі.

Каб прыняць удзел у летніку, неабходна накіраваць анкету-заяўку на адрас [email protected]

Анкета ўдзельніка летніку «Начныя жыхары ляСОЎ-2015-2»:

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.
2. Узрост.
3. Хатні адрас.
4. Ці з’яўляецеся Вы сябрам АПБ?
5. У якіх мерапрыемствах АПБ вы удзельнічалі ў апошнія 3 гады?
6. Ваш род заняткаў (студэнт, працую, вучань і г.д.)?
7. Колькі відаў птушак Вы бачылі ў Беларусі?
8. Вынікі хатняга задання-1? Назва ААПТ і варыянт адказу (гл. Домашнее задание -1).

9. Вынікі хатняга задання-2? Назва лясгаса і спасылка на сайт (гл. Домашнее задание -2).

10. Чаму вы жадаеце ўдзельнічаць у летніку?

11. Пазначце нумар мабільнага тэлефону і электронны адрас.

Спампаваць праграму і хатняе заданне 

Колькасць месцаў абмежаваная, перавагу будуць мець тыя, чыя матывацыя будзе найлепшым чынам адлюстравана ў заяўцы, а таксама хто выканае хатняе заданне!

Заяўкі прымаюцца да 28 кастрычніка ўключна!

Фота — В.Каскевіч 

Где Игорь?
29 кастрычніка 2015 года
Готовь луг осенью
21 кастрычніка 2015 года
Таксама глядзіце
Сторожить лосося: версия 2017
30 гнезд для сов и уток на Ельне!
Волонтерский лагерь в Турове: к возвращению дупелей — готовы!
Я тебя вырублю!
Туров: люди против ивы
Летник на Туровском лугу — помоги кулику!
Волонтеры, едем в Туров!
Спяшайся на "Начныя жыхары ляСОЎ"!
Туровские джунгли
Туров зовет!