In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Алень, барсук і "бясконцыя" кабанчыкі
 

Як бадаецца алень і як барсукі шпацыруюць па Белавежскай пушчы ноччу? Чарговы агляд унікальных   фотаздымкаў з запаведнага леса! 

Куды бягуць кабанчыкі? 

Можна бясконца глядзець, як гарыць агонь, як цячэ вада, і як бягуць кабанчыкі! Сустракаем дзікоў-спрынтэраў на «Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы»! Куды ці ад чаго нясуцца? Мабыць, воўк, рысь ці яшчэ нейкі вораг перапудзіў кабанчыкаў. 

Працягласць жыцця дзіка – каля 20 гадоў, але да такога ўзросту дажываюць адзінкі. Доўгіх год нашым героям! 

«Ну што, фатаграфуеш?» «Ой, на відэа здымаю...» Звычайная чалавечая гісторыя на гэты раз здарылася з высакародным аленем. Рагаты спыніўся пазіраваць "фатографу", ды так і застыў, як у гульні «Мора хвалюецца». 

Заўважылі , што рагаты перад камерай працягвае нешта есці? Алені звычайна пачынаюць пасвіцца пад вечар, і нярэдка «банкет» цягнецца і частку ночы. А нашая камера сваёй падсветкай так зацікавіла жывёлу, что яна нават забылася на ежу дзеля «Канала дзікай прыроды»! 
 
 
Святочная загадка! Чыё гэта вока заглядвае ў камеру нашага «Канала дзікай прыроды з Белавежскай пушчы»? Каго прывабіў неапазнаны вісячы аб'ект? Адказ — пад фотаздымкам! 
 

Гэта вока рысі! Пазналі? :) 

«Канал дзікай прыроды з Белавежскай пушчы» падглядае за ляснымі жыхарамі ў запаведнай зоне і днём, і ноччу! Зараз перад намі – не проста відэа, як лісічка прысела па «малой патрэбе». Яна нешта памячае. Напэўна, рудая пачула пах ваўка і вырашыла «перабіць» сваім. Лісы, як і іншыя дробныя драпежнікі, якія памячаюць сваю тэрыторыю, часта выкарыстоўваюць тыя ж самыя прадметы для нанясення сваіх пахавых метак, што і ваўкі. Хутчэй за ўсе гэта ўзмацняе яе ўласны пах і робіць яго больш стойкім. Такім чынам гэтая асобіна можа здавацца больш моцнай, чым іншыя лісы. Цэлая навука! 

Воўк-плывец на "Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы"! На пярэднім плане відэа – мост, і звычайна воўк карыстаецца ім, каб перайсці на іншы бок. Хто ведае, што прымусіла драпежніка палезці ў ваду раніцай у сярэдзіне лістапада? Не прастудзіся, шэры! 

У адрозненне ад рысі, для ваўка вада не перашкода. Ён лёгка перасякае ручаі і рэкі, а ўзімку аддае перавагу замерзлым каналам і ўдала шпацыруе па іх. Будзем чакаць зімовых «канькабежных» трансляцыяў! 

З Новым годам, сябры! І да сустрэчы на "Канале дзікай прыроды-2016"! 

Завтавайцеся разам з намі! 

Таксама глядзіце
Волк в Беловежской пуще: стрелять нельзя помиловать?
В «Выгонощанском» хищники чувствуют себя хорошо
Эфиопские приключения Тихона и новости от Альжуси
Вітаем Палешука і Альжусю!
90 лет спустя: в Чернобыльской зоне нашли лесного кота!
Кто повторяет путь Тихона и почему "абонент" Тур недоступен?
За шестью большими подорликами из Беларуси можно следить онлайн!
"Заповедные" волки — новый сезон
Тихон не из тихих!
Большой подорлик и такое же путешествие