In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
І зімой гнёзды падлічваюць!

Якім будзе другі агульнаеўрапейскі Атлас гняздуючых птушак і як кожны беларус можа дапамагчы напісаць старонкі гэтага выдання?

У Беларусі гняздуюцца 242 віды птушак. Хто яны, дзе жывуць, што ім пагражае? Нават навукоўцы не валодаюць дастатковай інфармацыяй па кожнаму віду. Разам з тым такія дадзеныя неабходныя як для навуковай працы, так і для правільнага ўзаемадзеяння з суседнімі краінамі ў пытаннях аховы прыроды. Як працаваць у гэтым напрамку?

Па ініцыятыве Еўрапейскай рады па падлікам птушак (EBCC) у 2013 годзе быў пачаты вялікі праект: стварыць  другі агульнаеўрапейскі Атлас гняздуючых птушак (EBBA2). Праект падтрымалі больш чым 50 краін Еўропы, улічваючы Расію, Каўказ і Турцыю. 

Што для гэтага робіцца ў Беларусі?

У межах збора інфармацыі для другога агульнаеўрапейскага атласа гняздуючых птушак АПБ разам с НПЦ па біярэсурсам НАН Беларусі працягвае працу над першым Атласам гняздуючых птушак Беларусі. У шматлікіх краінах Еўропы практыка стварэння нацыянальных атласаў існуе даўно. Для нашай краіны гэта першы нацыянальны атлас, які стане падмуркам для далейшай працы і маніторынгу гняздуючых птушак.

Нацыянальны атлас: навошта? 

Мы атрымаем актуальную інфармацыю аб сучасным распаўсюджанні і колькасці птушак, гняздуючых у нашай краіне. Гэтыя дадзеныя – не проста лічбы: арнітолагі будуць вывучаць, што адбываецца з рознымі відамі птушак. Дзе жывуць вялікія арляцы, якія месцы любіць барадатая кугакаўка і колькі пар сівагракаў засталося ў Беларусі? Адказы на гэтыя і шмат іншых пытанняў дасць атлас. Сабраныя матэрыялы – каштоўны грунт для навуковага аналізу. Таксама веды аб тым, як змяняецца колькасць таго ці іншага віду, дапамогуць якасна спланаваць дзеянні па ахове птушак.

Калонія ластавак-зямлянак. Фота — У.Бондар Калонія ластавак-зямлянак. Фота — У.Бондар

Як лічыць птушак? 

Методыка падрыхтоўкі атласа – прынятая ў Еўропе сістэма «паквадратнага» даследвання тэрыторыі з дапамогай квадратаў UTM. Гэта значыць, што наша краіна падзелена  на квадраты памерам 50 на 50 км. Для кожнага квадрата неабходна скласці спіс відаў птушак, якія сустракаюцца тут у гнездавы перыяд, вызначыць статус (напрыклад А1 – дарослая птушка на гнездавой тэрыторыі; С15 – занятае гняздо з кладкай і г.д. ) і ацаніць (пры магчымасці) іх дастатак на тэрыторыі квадрату па лагарыфмічнай шкале (адзінкі, дзесяткі, сотні, тысячы пар і г.д.) за перыяд 2013 – 2017 гг. Методыка падлікаў гучыць крыху складана. Але насамрэч у зборы дадзеных па некаторым звычайным відам можа паўдзельнічаць кожны. 

Што магу я? 

Такую вялікую працу – пералічыць усіх птушак краіны — складана зрабіць намаганнямі толькі арнітолагаў: мы запрашаем усіх птушкалюбаў зрабіць свой унёсак!

З якімі відамі птушак найпрасцей дапамагчы?

Кандыдат нумар адзін – грак. Гнезды гэтай птушкі складана зблытаць з іншымі, бо толькі яна з нашых воранавых птушак гняздуецца каланіяльна  на дрэвах. Птушка селіцца калоніямі каля населеных пунктаў. Убачылі? Падлічыце гнезды, зрабіце фотаздымак – і ў атлас! 

Калонія гракоў Калонія гракоў

Другі від, гнезды якога легка адрозніць ад іншых птушак і можна палічыць нават зімой – ластаўка-зямлянка. Яе норкі можна сустрэць на абрывістых берагах рэк і азер, а таксама кар'ерах. Адшукалі – таксама просім пазначыць!

Калонія ластавак-зямлянак. Фота — Ю.КавальчукКалонія ластавак-зямлянак. Фота — Ю.Кавальчук

Мы звяртаемся да нашых сяброў з просьбай дапамагчы ва ўліках калоній гракоў і ластавак-зямлянак: дашліце звесткі пра  калоніі, якія знаходзяцца ў вашых і суседніх населеных пунктах. Ведамасці для занясення дадзеных можна спампаваць тут

Акрамя гэтага, інфармацыю аб гнездавых калоніях можна занесці ў базу дадзеных florafauna.by. Пры занясенні назірання неабходна інфармацыя аб колькасці птушак – яе не складана даведацца. Калі калонія налічвае, напрыклад, 100 гнездаў, то колькасць птушак будзе ўдвая большай. Від актыўнасці – нядаўна выкарыстоўванае гняздо (С11).

Прыклад, як заносіць дадзеныя на ФлоруФаунуПрыклад, як заносіць дадзеныя на ФлоруФауну

Аднак дапамога неабходна не толькі па граках і ластаўках-зямлянках. Калі вы маеце дадзеныя і па іншых гняздуючых птушках для пэўнага квадрату – дасылайце, будзем удзячныя! 

Атрыманыя дадзеныя апрацуюць  спецыялісты. Ваша інфармацыя  дапаможа скласці суцэльную карціну распаўсюджання калоній ва ўсёй  краіне! Пра вынікі нашай агульнай  працы можна будзе даведацца на сайце АПБ www. ptushki.org

Самых актыўных памочнікаў абяцаем адзначыць падарункамі.

Падлічым птушак разам!

Па любых пытаннях звяртайцеся +375 29 1755122 (velcom), +375 29 267 47 81 (мтс) альбо на электронную пошту  kuzmenkova.anastasia@gmail.com

Настасся Кузьмянкова, каардынатар праекта 

Таксама глядзіце
Апошні званок у чацвертай Школе
Ваўкоў у Белавежскай пушчы страляць не будуць
Длиннохвостая гостья Грушевки
Вітаем Палешука і Альжусю!
Зоочетверг: куда летят птицы?
30 гнезд для сов и уток на Ельне!
Жаўрук у кішэні
40 000 птиц с кольцами за 20 лет!
Кто повторяет путь Тихона и почему "абонент" Тур недоступен?
План управления волком: видео с конференции