In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
У дзень ВБУ — плюс тры!

Яшчэ тры водна-балотныя ўгоддзі Беларусі атрымалі міжнародны статус аховы: "Палеская даліна ракі Буг", "Сэрвач" і "Вілейты"! 

Прыбярэжныя змешаныя лясы з дуба, вяза і ясеню ў Палескай даліне ракі БугПрыбярэжныя змешаныя лясы з дуба, вяза і ясеню ў Палескай даліне ракі Буг

У Беларусі былі вызначаны 17 рамсарскіх тэрыторый. Цяпер да іх дадаліся яшчэ тры: «Палеская даліна ракі Буг», «Сэрвач» і «Вілейты». Віншуем усіх, хто меў дачыненне да гэтых перамог!

Старыца ў пойме БугаСтарыца ў пойме Буга

- Амаль усе цяперашнія рамсарскія ўгоддзі ў нашай краіне — гэта тэрыторыі, важныя для птушак. Калісьці канвенцыя адмыслова і стваралася, каб захаваць ланцужкі балот і азёр на шляху міграцыі качак і гусей, без якіх яны бы даўно зніклі. У нацыянальным спісе – больш за 50 ТВП, большасць якіх– ВБУ, дастойныя стаць рамсарскімі. Гэта прыцягне да іх не толькі ўвагу турыстаў-аматараў прыроды, але і таксама абнадзейвае, што іх не асушаць, - адзначае дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі.

АПБ пры падтрымцы Мінпрыроды і сакратарыята Рамсарскай канвенцыі даследавала памежную даліну ракі Буг каля Брэста і падрыхтавала заяўку на статус міжнароднага ВБУ. Сябры з Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ не толькі добра даследавалі гэту тэрыторыю і падрыхтавалі план кіравання, але і падрыхтавалі для яе аховы мясцовых жыхароў. 

Палеская даліна р.Буг Палеская даліна р.Буг

Дарэчы, Палеская даліна ракі Буг – патэнцыяльная ТВП. АПБ падрыхтавала ўсе неабходныя дакументы для прыдання тэрыторыі такого статуса. У гэтым кутку Беларусі адзначаны такія віды птушак, як чорны бусел, качка-неразня, нырок-сівак, малы пагоніч, чорная рыбачка, звычайны ляляк, сярэдні дзяцел, ластаўка-зямлянка.

Заказнік «Сэрвач» – значная ТВП міжнароднага значэння, самае паўночнае ў Беларусі месца гнездавання вяртлявай чаротаўкі.

«Вілейты» – памежная з Літвой тэрыторыя, асабліва важная для мігрыруючых птушак. Дадатковыя даследаванні пакажуць, ці можа яна прэтэндаваць на статус ТВП.

Спадзяемся, што міжнародны статус аховы дапаможа захаваць гэтыя ўнікальныя мясціны і штогод мы будзем адзначаць на іх усё больш птушак!

Дубова-грабавыя лясы ў Палескай даліне р.Буг Дубова-грабавыя лясы ў Палескай даліне р.Буг

Даведка: Беларусь – удзельнік Рамсарскай канвенцыі (Канвенцыі аб водна-балотных угоддзях) з 1999 года, калі заказнік «Спораўскі» быў першым з беларускіх водна-балотных угоддзяў уключаны ў рамсарскі спіс. 

Фота — А. Абрамчук 

Таксама глядзіце
Лебедзі на зімоўцы: калі і як дапамагаць?
Апошні званок у чацвертай Школе
Ваўкоў у Белавежскай пушчы страляць не будуць
Длиннохвостая гостья Грушевки
Вітаем Палешука і Альжусю!
Зоочетверг: куда летят птицы?
30 гнезд для сов и уток на Ельне!
Жаўрук у кішэні
40 000 птиц с кольцами за 20 лет!
Кто повторяет путь Тихона и почему "абонент" Тур недоступен?