In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
То снег, то не снег. Зіма ў Белавежскай пушчы і ваўкі з ашыйнікамі

На «Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы» — цудоўная рысь, здымак якой быў зроблены яшчэ ў снежні. У Мінску снега дачакаліся, а Белавежская пушча, як бачым, у пачатку снежня ўбрана по-асенняму. Але рысь падрыхтаваная да завей: калі параўняць гэтыя здымкі з летнімі, можна заўважыць, што яна стала больш пухнатай. Узімку лапы драпежніцы знізу абрастаюць доўгай поўсцю і становяцца падобнымі на лыжы. Гэта, разам з высокімі нагамі, дапамагае вялікай котке рухацца па рыхлым глыбокім снезе і дазваляе не правальвацца. 

Сапраўднай зімы табе, плямістая! 

Вам падалося, што гэта дзіця высокароднага аленя? А вось і не: на «Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы» – прыгожая сталая казуля, якая выйшла пагрэцца на рэдкім зімовым сонцы. 

Няма снегу, але для казуль гэта плюс. З-за свайго невялікага памеру жывёлам нязручна хадзіць па высокім снежным покрыве (40-50 см і больш). Таму зімой казулі імкнуцца хадзіць па звярыных сцежак або дарогах. Пры глыбокім снезе сутачны кармавы шлях казуль скарачаецца з 1,5-2 да 0,5-1 км. Асабліва небяспечная для казуль ледзяная корка на паверхні снегу, на якой можна паслізнуцца. 

Будзьце асцярожнымі, казулі!

Хто такі мокры заглядае ў камеру? Чарговае сэлфі ў модным ч/б фармаце: задуменны воўк на «Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы»! 

Узімку даволі часта, а пры глыбокім снезе амаль заўсёды зграі ваўкоў ідуць гужам. Прычым кожная жывёла ідзе літаральна след у след за папярэдняй, ад чаго атрымліваецца ўражанне, што прайшоў толькі адзін звер. Так што нават спецыялісту бывае няпроста даведацца, з якой колькасці ваўкоў складаецца зграя. Навукоўцы спадзяюцца, што пушчу хутка накрые белай коўдрай і яны змогуць правесці улікі шэрых. 

На «Канал дзікай прыроды з Белавежскай пушчы» прыбег кабанчык! Паглядзіце, які вялікі: так ён выглядае з-за таго, што ўзімку пад пругкай, рэдкай шчэццю жывёлы ёсць густы мяккі пушок. А яшчэ гэты здымак паведамляе, што нарэшце 5 студзеня ў запаведным лесе пайшоў снег! 

Зімой кабанчыкі з яловага лапніка і іншых галінак ладзяць пышнае логава пад нізкімі кронамі густых елак або ў гушчары маладняка. У якасці логава яны часта выкарыстоўваюць вялікія мурашнікі, якіх у пушчы шмат. Але такі «ложак» прыводзіць да гібелі яго гаспадароў, таму для абароны карысных мурашак іх дамы ў пушчы агароджваюць. 

 
 

Што за белая пляма на фота? Паглядзіце крыху ўлева… На «Канал дзікай прыроды» упершыню наведалася рысяня! Маленькі выйшаў на паляванне з маці і свеціць вачыма ў цемры пушчы.

Гон у рысі праходзіць звычайна ў лютым-сакавіку. Цяжарнасць цягнецца крыху болей за 2 месяцы. Першы месяц маці корміць малых малаком, а потым пачынае прыносіць мышаў ды зайцаў. Вучыцца паляваць самастойна самка навучыць дзетак пасля дасягнення імі пяцімесячнага ўзросту. Звычайна кацяняты жывуць з маці да лютага, пакуль не наступае час новага гону. Таму малому са здымка скора прыйдзецца выйсці ў свет аднаму. 

Не сумуй, рысяня, і пераймай ад маці навуку жыць самастойна! 

Унікальны сюжэт тыдня – першыя здымкі ваўчыц у ашыйніках!! Тое, што драпежніцы разам, значыць, што яны з адной зграі! Гэта вельмі важная інфармацыя: калі камера зафіксуе іх з астатняй зграяй, гэта дазволіць зразумець іх сацыяльны статус.

Па дадзеных назіранняў, тэрыторыя іх перамяшчэнняў складае каля 150 км кв. Значная лічба, праўда? Але вось вам факт: самцы бегаюць у 5 разоў далей, то бок на 750 км! Заставайцеся на «Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы»! 

"Шэрае" відэа ваўчыц у ашыйніках! Не турбуйцеся: гэта не бойка, яны гуляюць :) Увогуле, у сацыяльным жыцці ваўка важная роля адводзіцца гульні. Маладыя ваўкі шмат гуляюць, прычым гульні іх адрозніваюцца агрэсіўнасцю, і ў ходзе іх высвятляецца іерархія маладых членаў сям'і. Гульня служыць мэтам прымірэння родзічаў, здымае напружанне, умацоўвае роднасныя сувязі і дазваляе сям'і адчуць сябе адзіным цэлым. 

Што ж вырашаюць паміж сабой драпежніцы? 

Па «Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы» працягваюць гуляць ваўкі! Пакуль астатнія жывёлы недзе хаваюцца і не пазіруюць перад аўтаматычнымі камерамі, шэрыя становяцца галоўнымі героямі публікацый. У артыкуле на сайце нацпарка можна нават паглядзець, якую частку пушчы «замацаваў» за сабой кожны драпежнік і як яны перасякаюцца. Цікавы факт: драпежнікі не наведваюцца да Польшчы, а вось да Бярозы бегаюць часцяком. 

Чакаем новых фотаздымкаў: што яшчэ адбываецца ў запаведным лесе? 

Таксама глядзіце
Волк в Беловежской пуще: стрелять нельзя помиловать?
В «Выгонощанском» хищники чувствуют себя хорошо
Эфиопские приключения Тихона и новости от Альжуси
Вітаем Палешука і Альжусю!
90 лет спустя: в Чернобыльской зоне нашли лесного кота!
Кто повторяет путь Тихона и почему "абонент" Тур недоступен?
За шестью большими подорликами из Беларуси можно следить онлайн!
"Заповедные" волки — новый сезон
Тихон не из тихих!
Большой подорлик и такое же путешествие