In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Белавежская вясна

Нарэшце вясновыя фотаздымкі на "Канале дзікай прыроды"!

Вясна — перыяд аднаўлення, таму і поўсць у кабанчыка хутка паліняе, пакіне тулава і шыю амаль голымі, з рэдкімі, кароткімі шчацінкамі. Як думаеце, ці пакажацца "лысы" кабанчык на нашым "Канале"? 

Чарговая праверка на ўважлівасць ад "Канала дзікай прыроды"! Увага, пытанне: колькі алянух на здымку? 

Яшчэ адзін цікавы факт на фота: жывёлы ідуць праз ваду. Чаму? "Таму што там плытка і ім гэта не цяжка", — тлумачыць каардынатар Прыродаахоўнага праекта ў Белавежскай пушчы Віктар Фянчук. — "У гэтым месцы заўсёды вада ёсць, а летам тут вадапой".

(Правільны адказ — пяць. Налічылі? :)) 

А гэтым відэа, нагадваем, мы віншавалі вас з 8 сакавіка. Паглядзіце яшчэ раз, як радуецца алянуха

Рысь ніколі не перастае радаваць гледачоў "Канала дзікай прыроды". Па фотаздымках здаецца, што рысь даволі буйная. Але на самой справе даўжыня цела гэтага драпежніка — ад 80 да 110 см, а вышыня ў карку — 52-61 см у самак і 61-68 см у самцоў. Вага жаночай асобіны каля 15-24 кг, затое асобныя самцы дасягаюць 26-30 кг. Але хай вас не падманваюць гэтыя лічбы: нягледзячы на памеры, рысь моцны дзікі звер. Не дражніце вялікую котку пры сустрэчы!

Хто прыляцеў на "Канал дзікай прыроды"? За сонечнай сцяной стаіць госць з Чырвонай кнігі — шэры журавель

Вясновы прылёт жураўлёў адбываецца ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, але такая цёплая вясна "паклікала" іх ужо ў сярэдзіне сакавіка. Адразу па прылёце асобныя пары займаюць гнездавыя ўчасткі, паведамляя пра гэта гучнымі крыкамі. Таму жураўлёў лягчэй пачуць, чым заўважыць: іх «курлыканне» разлятаецца на вялікую адлегласць. З вяртаннем! 

Скакаць на сонцы — такое шчасце! А што будзе летам! Нагадваем, што можна паехаць у Белавежскую пушчу валанцёрам і на свае вочы пабачыць жыццё ў запаведным лесе! 

Можа, вам пашчасціць і вы сустрэнеце Дзеда Мароза, які адпачывае пасля насычанай працоўнай зімы :) 

Часцей бывайце на прыродзе і не забывайцеся глядзець наш "Канал дзікай прыроды з Белавежскай пушчы"! 

Таксама глядзіце
Волк в Беловежской пуще: стрелять нельзя помиловать?
В «Выгонощанском» хищники чувствуют себя хорошо
Эфиопские приключения Тихона и новости от Альжуси
Вітаем Палешука і Альжусю!
90 лет спустя: в Чернобыльской зоне нашли лесного кота!
Кто повторяет путь Тихона и почему "абонент" Тур недоступен?
За шестью большими подорликами из Беларуси можно следить онлайн!
"Заповедные" волки — новый сезон
Тихон не из тихих!
Большой подорлик и такое же путешествие