In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Маленькія кабанчыкі, барсук і зялёная пушча

Агляд жыцця жывёл запаведнага лесу: да пабачэння, вясна, і вітаем лета! 

Хто яшчэ можа так непасрэдна радавацца вясне на "Канале дзікай прыроды", як не маленькія парсючкі!

У першы тыдзень жыцця парасяткі не пакідаюць логава, якое пабудавала для іх маці, і пры яе адсутнасці ціха ляжаць, цесна прытуліўшыся адзін да аднаго. Пачынаючы з тыднёвага ўзросту яны выходзяць на прагулкі з мамай, вяртаючыся на адпачынак "дадому". Прыкладна да двухтыднёвага ўзросту парсючкі пры небяспецы разбягаюцца, хаваюцца пад кучы ламачча, у траву або нерухома стаяць. Быць малапрыкметнымі ім дапамагае іх паласатая афарбоўка, якая захоўваецца да ліпеня. Але спадзяемся, што вам не прыйдзецца ні ад каго хавацца, кабанчыкі!

Нарэшце дачакаліся вясновых фатаграфій ад майстроў сэлфi — аленяў! Слава аб іх майстэрстве даўно выйшла за межы "Канала дзікай прыроды", і хоць пакуль гэтыя прыгажуны не зарэгістраваныя ў Instagram, яны ўсё роўна чакаюць вашых "мне падабаецца"! 

Каго гэта так уважліва шукае самец казулі? Напэўна, гледачоў "Канала дзікай прыроды"!  Даведацца, што гэта менавіта самец, дапамагаюць рогі: яны, як і ў аленяў і ласёў, растуць толькі ў казуль-мужчын. Пастаўлены рогі амаль вертыкальна, і нясуць звычайна па тры атожылка. Адносна невялікія, яны амаль роўныя даўжыні галавы. Штогод у лістападзе-снежні рогі скідаюцца, каб зноў адрасці і дасягнуць поўнага развіцця ў траўні, што мы і бачым на здымку. 

Наш «падземны» госць выбраўся на паверхню, каб папазіраваць для гледачоў «Канала дзікай прыроды»! У Беларусі барсук – рэдкі від, ён унесены ў Чырвоную кнігу, а здабыча барсука забароненая. Наўрад ці ва ўсёй краіне набярэцца больш за 1000 асобін. А вось у суседняй Латвіі барсук стаў жывёлай 2016 года. Што ж тут дзіўнага? 

Жывёла года — адзін з сімвалаў латвійскай прыроды, якая штогод выбіраецца Латвійскім музеем прыроды. Звычайна гэта рэдкі або знікаючы від, да якога спецыялісты Музея хочуць прыцягнуць увагу грамадства, каб атрымаць больш інфармацыі для яго вывучэння або прыняць асаблівыя меры для яго абароны (як нашая «Птушка года»!).

Але на гэты раз спецыялісты вырашылі парушыць традыцыю. Барсук не ўключаны ў спіс ахоўных жывёл. Зараз у Латвіі налічваецца каля 13 800 асобін. Будзем спадзявацца, што з цягам часу і ў Беларусі будзе ўсё больш барсукоў!

 

 

Чарговы зубрыны эксклюзіў на "Канале дзікай прыроды": гэтым разам назіраем... пачатак бойкі? А вось і не! Звяры проста пабадаліся, паказалі адзін другому рогі і мірна пайшлі спаталяць смагу. Часцей за ўсё бойкі паміж волатамі адбываюцца ў шлюбны перыяд, калі хто-небудзь хоча дабіцца ўвагі дамы. Гон у зуброў пачынаецца ў жніўні-верасні, так што пакуль гэтыя халасцякі толькі "трэніруюцца". Спадзяемся, што самак хопіць усім і зубрам не прыйдзецца біцца ўсур'ёз.

 

 

Фотасесія самай папулярнай птушкі «Канала дзікай прыроды» — шэрага жураўля. У пачатку шлюбнага сезону шэрыя жураўлі пакрываюць свае пёры глеем і брудам, што робіць іх значна менш прыкметнымі падчас наседжвання і вывядзення птушанят.

Адкладаюць яйкі ў красавіку ці ў першай палове траўня, самец і самка сядзяць на яйках па чарзе на працягу месяца. Спачатку птушаняты пакрытыя карычневым пухам і зусім не падобныя на бацькоў. Але потым пачнуць пакрывацца пер'ем і навучацца лятаць. Чакаем вас на "Канале", птушаняты!

Хто такі прыгожы грэецца на сонейку? »Канал дзікай прыроды» любуецца ласём, далучайцеся! Не толькі жураўлі цяпер займаюцца папаўненнем сямейства. У красавіку-чэрвені, праз 8 месяцаў пасля шлюбнага перыяду, ласіхі прыносяць часцей двух, радзей адно ласяня. Ласяняты нараджаюцца слабымі і бездапаможнымі. Гледзячы на маленькага, немагчыма паверыць, што ён стане двухмятровым гігантам! 

На працягу першых двух тыдняў ласяняты амаль увесь час ляжаць, стаіўшыся ў кустах ці высокай траве, а маці корміцца непадалёк. Некалькі пазней яны ідуць паўсюль за маці, не адстаючы, нават калі самка бяжыць. Спадзяемся, што не толькі дарослыя ласі, але і малыя будуць радаваць нас сваімі фотаздымкамі! 

Віншуем усіх з надыходзячым летам і будзем чакаць новыя падрабязнасці з жыцця жывёл! Заставайцеся з намі! 

Таксама глядзіце
Волк в Беловежской пуще: стрелять нельзя помиловать?
В «Выгонощанском» хищники чувствуют себя хорошо
Эфиопские приключения Тихона и новости от Альжуси
Вітаем Палешука і Альжусю!
90 лет спустя: в Чернобыльской зоне нашли лесного кота!
Кто повторяет путь Тихона и почему "абонент" Тур недоступен?
За шестью большими подорликами из Беларуси можно следить онлайн!
"Заповедные" волки — новый сезон
Тихон не из тихих!
Большой подорлик и такое же путешествие