In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Гогаль на асфальце

5 чэрвеня, у Сусветны дзень навакольнага асяроддзя, дзеткі і дарослыя па ўсёй краіне малявалі закаханага гогаля!  У гэтым годзе у штогадовым конкурсе малюнка на асфальце кампаніі "Птушка года" прынялі ўдзел больш за 300 чалавек.

Мэта конкурса – звярнуць увагу дзетак і дарослых на момант «закаханасці» птушкі 2016 года, працэс такавання. Заляцаецца да самкі, такуе птушка года вельмі адметна — самец выцягвае шыю наперад, затым рэзка закідвае галаву назад на спіну і задзірае дзюбу да неба, пры гэтым адштурхаецца лапамі і ўздымае фантан пырскаў! 

Вось так!Вось так!

Кожны ўдзельнік намагаўся адлюстраваць гэты няпросты працэс, а навучэнцы  Крылатага дазора "Юны арнітолаг" ПДіМ «Золак» г. Минска пад кіраўніцтвам Ірыны Бірынай-Паўлавай намалявалі цэлую гісторыю!

 "Задумка детей следующая. Самая главная героиня – это конечно наша избранница — гоголиха. Она в центре. Вокруг нее вьется много гоголей. Каждый галантен, добр и не скуп, чтобы  добиться  ее руки и завоевать  сердце. Один ей предлагает  путевку на теплое Средиземноморье, второй  манит тяжелым кошельком, набитым «зелеными», третий забрасывает цветами и сердечными письмами, четвертый  лакомит мороженным и всякими сладостями, пятый  предлагает круиз на фрегате с алыми парусами,  другие устраивают между собой дуэли, а следующий  упрашивает остаться в родных местах, где  уже обустроил  уютное тихое местечко и гнездышко  для будущей семьи, а очередной  поет серенады  и танцует все сутки напролет, чтобы  понравиться. В любви ведь все средства хороши! Кого она предпочтет, кого полюбит? Выбирать только ей – главной героине — невесте!". 

Навучэнцы Крылатага дазора "Юны арнітолаг" ПДіМ «Золак» г. Минска пад кіраўніцтвам Ірыны Бірынай-ПаўлавайНавучэнцы Крылатага дазора "Юны арнітолаг" ПДіМ «Золак» г. Минска пад кіраўніцтвам Ірыны Бірынай-Паўлавай

Мы атрымалі шмат цікавых работ, журы вызначыла наступных пераможцаў.

Па колькасці адначасовых удзельнікаў і маштабу малюнка перамаглі навучэнцы ДУА «СШ №2  г.п. Шаркаўшчына», удзельнікі клуба КД пад кіраўніцтвам Аксаны Пачэпка. Адначасова малявалі гогаляў 38 чалавек.

 

навучэнцы ДУА “СШ №2  г.п. Шаркаўшчына”, удзельнікі клуба КД пад кіраўніцтвам Аксаны Пачэпканавучэнцы ДУА “СШ №2 г.п. Шаркаўшчына”, удзельнікі клуба КД пад кіраўніцтвам Аксаны Пачэпка

Па арыгінальнасці задумы і якаснаму выкананню 1 месца займае Крылаты дазор ДУА «СШ №2 г.Чавусы» пад кіраўніцтвам Кацярыны Малолавай. У гэтым рэгіёне праца АПБ пашыраецца дзякуючы мясцовым актывістам і праекту "Аб'ядноўваючыся вакол прыроды" пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. 

Крылаты дазор ДУА “СШ №2 г.Чаусы” пад кіраўніцтвам Екацярыны МалолавайКрылаты дазор ДУА “СШ №2 г.Чаусы” пад кіраўніцтвам Екацярыны Малолавай

2 месца - навучэнцы Крылатага дазора ДУА «СШ № 11 г.Мазыра» — Крысціна Кудравец , Анастасія Шкурко пад кіраўніцтвам Валянціны Азёма.

навучэнцы Крылатага дазора ДУА “СШ № 11 г.Мазыра” Крысціна Кудравец , Анастасія Шкурко пад кіраўніцтвам Валянціны Азёманавучэнцы Крылатага дазора ДУА “СШ № 11 г.Мазыра” Крысціна Кудравец , Анастасія Шкурко пад кіраўніцтвам Валянціны Азёма

3 месца - навучэнцы Крылатага дазора ДУА "Меркулавіцкая сярэдняя школа Чачэрскага раёна" пад кіраўніцтвам Марыі Харкуновай.

Вялікі дзякуй удзельнікам конкурса за прыгожыя творчыя працы! Усе пераможцы атрымаюць памятныя прызы ад АПБ. 

А наперадзе чакаюць новыя конкурсы ў рамках акцый і кампаній АПБ – варта набірацца моцы і натхнення. І лета для гэтага самая спрыяльная пара! Жадаем вам паболей птушыных спеваў і адпачынку на прыродзе! 

Карына Салавей, каардынатар кампаніі "Гогаль — птушка 2016 года"

Таксама глядзіце
Свитшоты с птицей 2018 года в поддержку дикой природы!
Щегол — птица 2018 года в Беларуси!
Кто победил в "хохлатых" конкурсах?
Жаворонки — тоже люди!
Хохлатый жаворонок "загнездился" на доме!
Дзе жыве самы вялікі жаўрук-смяцюх?
5 чэрвеня — конкурс "Птушка-арт"!
Гоголь дома!
Пра што "звініць" кот і як ратаваць птушку года?
Тут гняздуецца жаўрук-смяцюх!