In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Брытанскія зязюлі: выбар шляха ў Афрыку — выбар між жыццём і смерцю

Дзякуючы спадарожнікавым перадатчыкам, замацаваным на звычайных зязюлях (Cuculus canorus) супрацоўнікамі British Trust for Ornithology (ВТО), выявіліся два галоўных пралётных шляхі брытанскай папуляцыі з рознымі прапорцыямі выжывання птушак на іх.   

Зязюля са спадарожнікавым перадатчыкамЗязюля са спадарожнікавым перадатчыкам

Вывучэнне асаблівасцяў жыцця брытанскіх зязюляў з дапамагай мініятурных спадарожнікавых перадатчыкаў ВТО распачало пяць гадоў таму і дзякуючы гэтаму атрымалася зрабіць серыю важных адкрыццяў. Асноўныя вынікі былі апублікаваныя ў часопісе Nature Communications, яны праліваюць святло на некаторыя прычыны драматычнга змяншэння колькасці віду на Брытанскіх астравах.

За гэты час перадатчыкі былі змешчаныя на 42 самцах зязюлі. Многія з іх (як і зязюлі без перадатчыкаў, напэўна) выбралі для пералёту на зімоўку ў Афрыку шлях праз Італію перад перасячэннем Міжземнага мора. Гэтыя птушкі зімавалі ў дажджавых лясах Заходняга Конга, што дагэтуль не было вядома.

Аднак некаторыя птушкі выкарыстоўвалі іншы маршрут – праз Гішпанію і далей у Заходнюю Афрыку, што было зусім нечакана. Больш таго, пасля пералёту  ў Заходнюю Афрыку, гэтыя птушкі ляцелі далей амаль у тыя ж месцы зімоўкі ў Цэнтральнай Афрыцы, што і птушкі з першай групы, якія ляцелі праз Італію. Такім чынам, упершыню атрымалася паказаць, што птушкі таго ж віду могуць ляцець зусім рознымі шляхамі, каб зімаваць у тым самым месцы.  Бо звычайна адрозненні ў шляхах міграцыі вядуць да размяшчэння ў розных месцах на зімоўцы. Цікава, што зваротная вясновая міграцыя адбывалася тым самым заходнім шляхам без уліку таго, якім чынам адбывалася восеньская міграцыя.  

Зязюлі-ўдзельнікі эксперыментаЗязюлі-ўдзельнікі эксперымента

Другая частка атрыманай новай інфармацыі можа дапамагчы растлумачыць, чаму звычайная зязюля паступова знікае ў многіх месцах Вялікабрытаніі: аказалася, што выбар розных шляхоў восеньскай міграцыі можа ў многім таксама азначаць і выбар паміж жыццём і смерцю.

Незвычайны характар пералётаў зязюляў дазволіў спецыялістам ВТО праверыць узроўні смяротнасці для кожнага галоўнага шляху асобна. Аказалася, што ёсць істотная розніца і птушкі, якія ляцелі на зімоўку праз Італію, выжывалі лепш, чым тыя, што ляцелі праз Гішпанію. Упершыню атрымалася знайсці адрозенні ва ўзроўнях смяротнасці для птушак аднаго віду, якія адрозніваюцца шляхамі міграцыі. 

Трэцяй важнай знаходкай сталі адрозненні ў паходжанні птушак, якія карыстаюцца рознымі шляхамі міграцыі пад час восеньскай міграцыі: ўсе пазначаныя перадатчыкамі птушкі з Шатландыі і Уэльсу – дзе памер мясцовых папуляцый застаецца больш стабільным, выкарыстоўвалі больш бяспечны для зязюляў шлях праз Італію. Тады як птушкі з Англіі, дзе за апошнія 25 год памер папуляцыі скраціўся на 71%, выкарыстоўвалі абодва. 

Выкарыстоўваючы дадзеныя Атласа гняздуючых птушак Вялікабрытаніі (Bird Atlas 2007-11) і супольных для BTO/JNCC/RSPB улікаў гняздуючых птушак, даследчыкі знайшлі, што для розных месцаў доля птушак з перадатчыкамі, якія выкарыстоўвалі значна менш паспяховы шлях пералётаў праз Гішпанію, моцна карэліруе з узроўнем змяншэння колькасці мясцовай папуляцыі зязюляў. Такім чынам атрымалася паказаць, што ўзровень смяротнасці на міграцыі наўпрост звязаны са змяншэннем колькасці гняздуючай папуляцыі. 

Д-р Крыс Хьюсон (Dr Chris Hewson), навуковы кіраўнік праекту ВТО па вывучэнню зязюляў, сказаў: «Доказы ўзаемасувязі міграцый пералётных птушак і змяншэння іх папуляцый — вельмі цяжкая задача, таму што такія віды часта праводзяць на сваіх гнездавых тэрыторыях толькі невялікую долю часу свайго жыццёвага цыклу. Да нядаўна мы ведалі вельмі мала пра тое, куды зязюлі і іншыя далёкадыстанцыйныя мігранты «знікаюць» пасля сезону гнездавання. Гэтая работа паказвае, што інфармацыя са спадарожнікавых перадатчыкаў дапамагае адкрыць не толькі маршруты міграцыі і месцы зімоўкі, але і зразумець адрозненні ва ўзроўні смяротнасці, што дапаможа зразумець чаму нашы зязюлі знікаюць так хутка».  

Пералётныя птушкі – такія, як зязюлі – перад пачаткам міграцыі назапашваюць у сваім целе шмат тлушчу. Некаторыя віды могуць пад час пералёту папаўняць яго запасы. Падобна на тое, што знайсці дастаткова ежы для яго ўтварэння на захадзе Міжземнамор’я значна цяжэй, чым на ўсходзе. Гэта можа быць вынікам апошніх летніх засух у Гішпаніі, наступствам чаго стала змяншэнне колькасці вусеняў і іншай высокаэнергетычнай ежы, якая патрэбна зязюлям каб пераляцець без прыпынкаў Сахару. Падобная кепская сытуацыя з вусенямі можа мець падобныя кепскія для зязюляў наступствы і ў Англіі, што можа прыводзіць да пачатку міграцыі птушкамі з недастатковымі запасамі тлушчу.
Цяпер 12 зязюляў з перадатчыкамі працягваюць сваё чарговае падарожжа ў Афрыку.

Дарэчы, некаторыя вынікі спадарожнікавага сачэння беларускіх зязюляў можна паглядзець ТУТ.

Крыніца: Hewson, C M, Thorup, K, Pearce-Higgins, J, and Atkinson, P W. 2016Population decline is linked to migration route in the Common Cuckoo, a long distance nocturnally-migrating migrant. Nature Communications DOI: 10.1038/NCOMMS12296 

Па матэрыялах www.birdwatch.by, паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дз. Вінчэўскі 

Таксама глядзіце
Эфиопские приключения Тихона и новости от Альжуси
Вітаем Палешука і Альжусю!
Кто повторяет путь Тихона и почему "абонент" Тур недоступен?
За шестью большими подорликами из Беларуси можно следить онлайн!
Тихон не из тихих!
Большой подорлик и такое же путешествие
Большим подорликам — больших полетов!
Премьера Виктора в Намибии
Кукушки в Африке: Новый год Виктора и пропажа Александра?
Как Александр и Виктор в Африке встретились