In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
У Савет АПБ!

Хочаце патрапіць у Савет АПБ? Запрашаем на чатыры вакантныя месцы ў Цэнтральны Савет і на 1 месца ў рэвізійную камісію! Выбары пройдуць на З'ездзе АПБ 28 студзеня. 

Што трэба зрабіць? Падаць заяву на імя Старшыні АПБ з 10 ці болей подпісамі сябраў АПБ (узрост – ад 16 гадоў і болей, і якія аплацілі сяброўскі ўзнос у АПБ у 2016 ці 2017 годзе). Разам з подпісам  кожнага сябра пазначаецца яго прозвішча, імя і імя па бацьку. Балатавацца ў Цэнтральны Савет (ЦС) могуць толькі сябры АПБ (ад 18 гадоз і болей, і якія аплацілі сяброўскі ўзнос у 2016 ці 2017 годзе). Для падрыхтоўкі бюлетэняў для галасавання чакаем заявы ў Сакратарыят АПБ да апоўначы 26 студзеня 2017 года на электронны адрас [email protected] Увага: таксама можна даслаць заяўку на паштовы адрас (220114, г.Мінск, вул.Парніковая 11, пак.4), заяўка павінна быць адпраўлена не пазней за 23 студзеня па паштовым штэмпелі. Заяўкі, якія прыдуць са спазненнем, разглядацца не будуць.  

Выбары будуць праходзіць 28 студзеня на З’ездзе АПБ. Прымаць удзел у галасаванні маюць права ўсе сябры АПБ, якія дасягнулі ўзроста 16 гадоў і заплацілі сяброўскі ўзнос за 2016 ці 2017 год. Згодна са Статутам АПБ, кандыдаты на выбарныя пасады (ад 18 гадоў і болей) могуць вылучацца Цэнтральным Саветам і сябрамі АПБ. 

 

Вытрымкі са Статута АПБ:

4.8. Сябры ЦС абіраюцца З’ездам з ліку сяброў АПБ. У склад ЦС уваходзяць Старшыня і 8 сяброў ЦС. Знаходжанне на пасадах Старшыні больш двух тэрмінаў запар, а на пасадзе сябра ЦС больш трох тэрмінаў запар не дапускаецца. Кандыдатуры Старшыні, а таксама сяброў Савета для галасавання на З’ездзе могуць вылучацца ЦС, альбо не менш чым 10 сябрамі АПБ, якія маюць актыўнае выбарчае права. Новыя Старшыня і сябры ЦС выконваюць свае абавязкі ад закрыцця З’езда, на якім яны былі выбраныя, да закрыцця З’езда, на якім яны будуць пераабраны.

Азнаёміцца з правамі і абавязкамі сябраў ЦС можна ў Статуце АПБ

 

Калі вы хочаце ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў аб тым, якой будзе АПБ – запрашаем далучацца! Чакаем вашых заявак!

 

Даведка

Што робіць Савет, як часта збіраецца? Калі ў вас ёсць такія пытанні, за больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ў офіс АПБ: (+375 17) 369 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87.  

Таксама глядзіце
Щегол — птица 2018 года в Беларуси!
"Ахова птушак" — гэта не толькі птушкі, і не толькі ахова"
Грач, щегол и? Кто — третий кандидат на птицу 2018 года?
Збіраем сяброў: 28 студзеня — З'езд АПБ!
Птицы, волки, люди: как прошел XIX Съезд АПБ?
АПБ збірае сяброў: 23 студзеня — З'езд!
Галка, озерная чайка и ? Кто — третий кандидат на птицу 2017 года?
Запрашаем у Савет АПБ!
Василий Гричик — новый председатель АПБ
XVIII Съезд АПБ побил рекорд участников