In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
"Ахова птушак" — гэта не толькі птушкі, і не толькі ахова"

Як прайшоў ХХ З’езд АПБ 28 студзеня ў Мінску? 

ХХ юбiлейны З'езд АПБ сабраў даўнiх i новых сябраў арганiзацыi. У гэтым годзе ўпершыню вялася анлайн-трансляцыя з мерапрыемства. 

 

У холе гасцей сустракалi майстар-класы i рэгiстрацыйныя матэрыялы, у тым лiку справаздача АПБ "Лiчбы i факты".

- Природа много значит для каждого человека. И особо важны люди, которые готовы продвигать ее изучение и сохранение. Когда смотришь на людей из АПБ, хочется делать это еще больше. Как хорошо, что существует такая платформа, как АПБ, которая далеко вышла и за понятие "птушки", и за понятие "ахова". Ядро организации — это не просто любители. Это профессионалы. С которыми нашим сотрудникам приятно вести общие проекты. Благодаря вашей работе о природе Беларуси знают далеко за пределами страны. Спасибо за это, и будем продолжать вместе работать на благо природы и людей! — прывітаў удзельнікаў З'езда дырэктар НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі Алег Барадзін.   

З таго, як АПБ працавала, i пачаўся Зезд. У сваёй справаздачы дырэктар АПБ закрануў самыя яскравыя моманты з жыцця арганізацыі ў 2016 годзе. 

У напрамку "Віды" варта вылучыць вяртлявую чаротаўку. Улікі птушкi прайшлi на балоце Дзікое ў Пружанскім раене і на балоце Сэрвач на Глыбоччыне. На гэтых нізінных балотах колькасць рэдкай птушкi, на шчасце, стабільная.  

Вялікі арлец — яшчэ адзiн вiд, якому надалi ўвагу. Пры дапамозе ахвяраванняў сябраў АПБ зладзiлi акцыю "Выратуй арляня", працавалі над праблемай у межах свайго праекта i Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ. Падрыхтавана 11 пашпартоў і ахоўных абавязкаў, прымаюцца захады, каб захаваць птушак  i месцы ix абiтання,  каб гэты від сябе адчуваў сябе ўтульна.  

У палявы сезон актуальнай была тэма працы над Атласам гняздуючых птушак. Праца ёсць і ў наступным годзе. Як дапамагчы – можна даведацца ў АПБ. 

Працягваюцца даследаваннi ў Белавежскай пушчы, якiя сталi магчымымi дзякуючы Франкфурцкаму заалагiчнаму таварыству. У 2016 годзе з'явiуся адмысловы сайт пра ваўкоў. На www.vouk.by сабрана не толькі цікавая інфармацыя, але і пазначаны маршруты ваўкоў-удзельнікаў эксперыменту. Пазітыўная праца збалансуе той негатыў, які мы бачым апошнім часам у СМІ, ураўнаважыць адносіны да гэтага важнага драпежніка нашых лясоў. 

Працягваецца і праграма "Тэрыторыі, важныя для птушак". Сертыфікаты ТВП у 2016 годзе атрымалі "Палеская даліна ракі Буг" і "Пойма Іпуці".  Яшчэ тры тэрыторыя атрымалі статус Рамсара, што забяспечвае ахову на міжнародным узроўні: "Пойма Іпуці", "Дражбітка-Свіна", балота "Дзікое". Яшчэ 8 прапаноў па патэнцыйных ТВП Беларусі рыхтуюцца. АПБ будзе падаваць дакументы ў Сaкратарыят BirdLife International. 

Працягваецца і праграма "Захавальнікі ТВП". У 2016 годзе з намі працавала крыху больш за 300 чалавек. Але варта, каб сетка расла і далей. 

У новы 2017 год мы ўвайшлі з праектам ПРААН-ГЭФ "Распрацоўка інтэграваных падыходаў да кіравання водна-балотнымі ўгоддзямі з улікам прынцыпу шматмэтавага ландшафтнага планавання з мэтай атрымання шматбаковых экалагічных выгод". Гэта яшчэ адзін цікавы накірунак, які варта развіваць у наш час. 

Шмат гаварылі і пра водныя праекты. У 2016 годзе скончыўся праект "Малыя ручаі — вялікі ўплыў" у Белавежскай пушчы. Што адбываецца? Самы вялікі лес Еўропы сохне. Сохне з-за таго, што па каналах сыходзіць вада. Дзякуючы праекту на каналах пабудавана 17 плацін, якія не дадуць вадзе сыходзіць. Напрыканцы 2016 пачаліся маштабныя працы па аднаўленні воднага рэжыму асушанага тарфяніка Дзікі Нікар у Белавежскай пушчы. Іншыя праекты па аднаўленні воднага рэжыму таксама будуць вельмі запатрабаваныя.

Самай папулярнай кампаніяй года стала «Птушка года».  Таксама шмат казалі пра новую паспяховую кампанію з птушкай-сімвалам раёна, якую адпрацавалі на прыкладзе Валожына. Зараз пачаўся выбар птушак раёна ў іншых мясцінах. 

Былі пералічаны і асноўныя напрамкі развіцця АПБ на 2017 год: глабальна знікаючыя віды, перадача пад ахову рэдкіх відаў, праца з ТВП, лясная сертыфікацыя, праграма Захавальнікаў, павелічэнне колькасці сябраў АПБ, развіцце аддзяленняў, больш актыўнае супрацоўніцтва з бізнэс-структурамі. Таксама варта працаваць над тым, каб рабіць назіранне за птушкамі ўсё больш папулярным сярод самых розных людзей. 

На З'ездзе адбыліся і выбары птушкі 2018 года. Традыцыйна было тры кандыдаты: на наступны год выбіралі з такіх відаў, як грак, чорнагаловы шчыгел, звычайная рудахвостка. Арнітолаг Сямен Левы расказаў пра асаблівасці відаў і праблемы, на якія можна будзе звярнуць больш увагі пад час года адной з гэтых птушак: грак – праблемы з калоніямі, праблемы ў вызначэнні сярод астатніх воранавых; шчыгел – скарачэнне зялёных зон і лесапалос у гарадах; звычайная рудахвостка – дэфіцыт дуплістых дрэваў у населеных пунктах. 

Што ж, выбар зроблены! Але даведаемся пра птушку-2018 толькі напрыканцы гэтага года. 

Карыстаўся папулярнасцю і так званы «Вольны мікрафон». Магчымасцю выступіць на З’ездзе скарысталася шмат чалавек. 

Выпускніца школв бердвочара Ксенія — пра новыя веды і птушыны досвед Выпускніца школв бердвочара Ксенія — пра новыя веды і птушыны досвед

Адбыліся яшчэ адны важныя выбары, у кіруючы орган арганізацыі — Цэнтральны савет. Вынікі падводзяцца адразу на З'ездзе, таму абноўлены састаў ужо вядомы. На 4 вакансіі абраны Павел Пінчук, Яўген Лабанаў, Вадзім Пракапчук, Андрэй Абрамчук. У рэвізійную камісію абраны Віктар Кулік. 

З'езд — магчымасць убачыцца з захавальнікамі прыроды з розных куткоў Беларусі, абмеркаваць навіны і нахніцца працаваць разам. Наперад у год жаўрука-смецюха!  

Сюжэт тэлеканала "Мінск-ТВ" — глядзець з 6.20 

Фота — К.Міхалевіч, С.Зуёнак 

Таксама глядзіце
Щегол — птица 2018 года в Беларуси!
Грач, щегол и? Кто — третий кандидат на птицу 2018 года?
Збіраем сяброў: 28 студзеня — З'езд АПБ!
У Савет АПБ!
Птицы, волки, люди: как прошел XIX Съезд АПБ?
АПБ збірае сяброў: 23 студзеня — З'езд!
Галка, озерная чайка и ? Кто — третий кандидат на птицу 2017 года?
Запрашаем у Савет АПБ!
Василий Гричик — новый председатель АПБ
XVIII Съезд АПБ побил рекорд участников