In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Што рабіць у год жаўрука-смецюха?

Падрабязней пра конкурсы кампаніі "Жаўрук-смяцюх" — птушка 2017 года — тут! Увага: тэрміны прыёма прац змяніліся! 

Сябры, амаль два месяцы мы жывем з новай птушкай года. Вы зжо паспелі ўбачыць жазрука-смецюха? Паспейце і паўдзельнічаць у конкурсах кампаніі! 

У рамках кампаніі "Жаўрук-смяцюх – птушка 2017 года" арганізаваны шэраг конкурсаў і мерапрыемстваў, мэта якіх паказаць прыгажосць і прыцягнуць увагу да праблем гэтага віду. Спампаваць палажэнне конкурсаў у рамках кампаніі "Жаўрук-смяцюх — птушка 2017 года."

Каб пазнаёміць вас з птушкай года,  асаблівасцямі яе жыцця і цікавосткамі, характэрнымі для гэтага віду, мы падрыхтавалі прэзентацыю "Жаўрук-смяцюх  — птушка 2017 года"Спампуйце яе з нашага сайта!

Жаўрук-смяцюх умее здзіўляць. Не верыце? Прапануем вашай увазе
10 цікавых фактаў пра жаўрука-смяцюха 

Асабліва чакаем удзелу нашых новых "Крылатых дазораў", якія з'явіліся ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях дзякуючы праекту ЕС "Аб'ядноўваючыся вакол прыроды". 

Калі ў вас ёсць  карысныя ідэі і прапановы, якія можна ажыццявіць у рамках кампаніі, дасылайце іх, калі ласка, на паштовую скрыню каардынатара [email protected].
Будзем вельмі ўдзячныя!

Нацыянальная кампанія "Птушка года"

Нацыянальную кампанію "Птушка года" АПБ праводзіць з 2000 г. Галоўная мэта кампаніі – прыцягнуць увагу насельнiцтва да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас. У мінулыя гады сімваламі Беларусі былі: белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод, звычайная зязюля, вушатая сава.

Прыродаахоўныя мерапрыемствы ў межах кампаніі

Адной з пагрозаў для жаўрукоў-смецюхоў і іншых птушак з'яўляюцца хатнія жывёлы, якія жывуць у двары ці выходзяць туды гуляць. Калі ў вас ёсць кот, паклапаціся пра тое, каб надзець яму адмысловы ашыйнік са званочкам-бубенчыкам - кот не зможа упаляваць птушку года. 

Сустрэлі птушку года — занясіце інфармацыю пра сустрэчу ў базу дадзеных florafauna.by. Кожная сустрэча гэтай птушкі — і зімой і летам — вельмі важная. Дапамажыце навукоўцам скласці мапу!

Паслухаць голас птушкі 2017 года і паназіраць за яе паводзінамі можна ніжэй на відэа фільм-студыі Ігара Іванавіча Бышнёва «AVES». Іншыя фільмы гэтай студыі тут.

Таксама глядзіце
Свитшоты с птицей 2018 года в поддержку дикой природы!
Щегол — птица 2018 года в Беларуси!
Кто победил в "хохлатых" конкурсах?
Жаворонки — тоже люди!
Хохлатый жаворонок "загнездился" на доме!
Дзе жыве самы вялікі жаўрук-смяцюх?
5 чэрвеня — конкурс "Птушка-арт"!
Гоголь дома!
Пра што "звініць" кот і як ратаваць птушку года?
Тут гняздуецца жаўрук-смяцюх!