In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Тут гняздуецца жаўрук-смяцюх!

Птушкай 2017 года ў Беларусі абраны жаўрук-смяцюх. Птушка не злятае ў вырай, а знаходзицца ў Беларусі ўвесь час. Красавік – важны месяц для героя года: час гнездавання! І тут патрэбная ваша дапамога! Калі вы ведаеце месца, дзя ладзіць гняздо пара жаўрукоў – папярэдзьце людзей не чапаць птушак! Як гэта зрабіць? Усталяваць інфармацыйную таблічку.

Напрыклад, такую.

Каля вас гняздуюцца жаўрукі-смецюхі? Дапамажыце ім выгадаваць птушанят у спакоі! Спампуйце гэтую таблічку, пры неабходнасці зрабіце копіі, заламінуйце ці пакладзіце ў файл на выпадак дажджоў. Прымацуйце гэтае папярэджанне да таблічкі і пастаўце каля месца, якое птушкі абралі для гнездавання. Гэта зверне ўвагу касцоў, уладальнікаў сабак і катоў і астатніх людзей, якія ходзяць побач.

Паведаміце людзям, якія косяць траву, што трэба быць уважлівым. Пажадана перад гэтым паназіраць за тырыторыяй і паглядзець, якія птушкі лятаюць побач. У месцах, дзе дакладна гняздзіцца гэтая птушка з Чырвонай кнігі, трэба ўвогуле не касіць пад час сезону гнездавання.

Сфатаграфуйце свае таблічкі ў жаўруковых месцах і дасылайце свае фота і гісторыі на [email protected]!

Даведка:

Дзе жыве птушка года?

Узбочыны дарог, дваровыя футбольныя паля, прамысловыя і жылыя зоны гарадоў – так выглядае дом жаўрука-смецюха. Важную ролю іграе ў жыцці птушкі нізкая трава.

Гнездаванне.  

Красавік–сярэдзіна ліпеня – час гнездавання. Гняздуюцца не калоніямі, а паасобку. Гняздо на зямлі, сярод рэдкіх раслінаў, добра замаскіраванае. Будаўнічы матэрыял – сухія сцяблінкі травы, карэньчыкі, лісце. Яйкі шэравата-белыя, з плямамі.

Колькасць.

98% — на столькі зменшылася колькасць жаўрукоў-смецюхоў у Еўропе за апошнія 30 год! Гэты від ўвогуле знік на гнездаванні ў Нарвегіі, Швецыі і Швейцарыі. Па Беларусі дакладных дадзеных няма, але від стаў рэдкім і ўключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу. Пакуль прасцей яго сустрэць на поўдні Беларусі, зрэдку – у цэнтральных і паўночных раёнах.

Чаму жаўрукі-смецюхі знікаюць?

  • Кашэнне травы ў месцах гнездавання падчас гнездвання;
  • Недахоп харчавання Тэрыторый, дзе птушкі могуць знайсці дастаткова ежы, становіцца ўсё меней;
  • Апрацоўка травы пестыцыдамі;
  • Іншыя негатыўныя змены ў месцах рассялення,

Убачыў – паведамі!

Сустрэлі птушку года? Віншуем! Сфатаграфуйце (яны падпускаюць блізка) і занясіце інфармацыю ў базу дадзеных florafauna.by. Кожная сустрэча гэтай птушкі – і зімой і летам – вельмі важная.  Дапамажыце навукоўцам скласці «жаўруковую» мапу!

Таксама глядзіце
Щегол — птица 2018 года в Беларуси!
Кто победил в "хохлатых" конкурсах?
Жаворонки — тоже люди!
Хохлатый жаворонок "загнездился" на доме!
Дзе жыве самы вялікі жаўрук-смяцюх?
5 чэрвеня — конкурс "Птушка-арт"!
Гоголь дома!
Пра што "звініць" кот і як ратаваць птушку года?
Жаўрук-смяцюх "загняздзіўся" у Вікіпедыі!
Хохлатая марка