In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Пра што "звініць" кот і як ратаваць птушку года?

Акцыя "Каты-званочкі": АПБ заклікае ўладальнікаў катоў і котак павесіць на свайго гадаванца, які гуляе на дварэ, званочак. Так птушкі паспеюць схавацца ад пагрозы. 

Чужародныя драпежнікі без сумневаў з’яўляюцца найбольш шкоднай групай інтрадуцэнтаў для сусветнай біяразнастайнасці. І каты іграюць асноўную ролю ў гэтым працэсе як мінімум для птушак.  Каты вынішчаюць птушак – паступова, але непазбежна ставячы іх на мяжу знікнення. 

Фото — www.daypic.ruФото — www.daypic.ru

У ЗША згодна з даследваннямі каты штогод знішчаюць ад 1.4 да 3.7 млрд птушак. Роля катоў прызнаная рашаючай у знікненні 63 відаў хрыбетных жывёл, у тым ліку 40 відаў птушак! (Паводле даследавання, апублікаванага ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences (PNAS), падрабязнасці тут).

АПБ заклікае ўладальнікаў катоў і котак павесіць на свайго гадаванца, які гуляе на дварэ, званочак. Так птушкі паспеюць схавацца ад пагрозы. 

Спыніце гэты ланцужок! Спыніце гэты ланцужок!

Красавік і май – адныя з самых «рамантычных» месяцаў  птушак, менавіта ў гэты перыяд яны шукаюць сабе пару і клапоцяцца пра птушанят. 

Але што можа парушыць сямейную ідылію?  Фактараў не мала: прыродныя драпежнікі, рэзкія змены надвор'я, турбаванне  чалавекам. Але ёсць яшчэ адна важная «мяўкаючая» пагроза. Не аднойчы мы звярталі ўвагу да няпростага «сяброўства» котак і птушак.

Фото — javes.beon.ruФото — javes.beon.ru

Варта зазначыць: гаворка ідзе менавіта пра жывёлаў, якія гуляюць без павадкоў, а таксама бяздомных. Калі першыя палююць на птушак дзеля забавы, «адзічалыя» каты робяць гэта дзеля ежы. Каб вырашыць праблему, патрэбны комплексныя меры і вялікая адказнасць: бяздомных жывёлаў на вуліцы быць не павінна. 

Чытаць больш па тэме

Ці можа кожны з нас паўплываць на сітуацыю? Як зрабіць, каб чацвяраногі гадаванец не быў шкодай для дзікай прыроды? 

  • не выпускаць котак на вуліцу;
  • сабак выгуліваць толькі на ланцужку, пажадана на спецыяльна адведзеных пляцоўках (калі такія ёсць каля дома);
  • калі кот ходзіць гуляць на вуліцу – апраніце яму званочак! па дадзеных Каралеўскага таварыства аховы жывёлаў, гэта дапамагае занізіць колькасць ахвяраў як мінімум на траціну.

- Мы любім катоў і любім птушак, але ў нашых сілах зрабіць так, каб каты не шкодзілі птушкам. Найлепшы выхад – трымаць ката ў хаце, як раблю я, але калі гэта немагчыма – апраніце яму званочак. Дзякуй! - звяртаецца да жыхароў Беларусі дырэктар «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Аляксандр Вінчэўскі. 

Фото — pokershrink.blogspot.comФото — pokershrink.blogspot.com

Ад бадзяжных жывёлаў пакутуе і птушка 2017 года – жаўрук-смяцюх, гняздо якой знаходзіцца на зямлі. Як дапамагчы?

 

АПБ запускае акцыю ў рамках кампаніі «Жаўрук-смяцюх – птушка 2017 года» — «Каты-званочкі».

Як прыняць удзел? 

  • 1. Набыць званочак ці ашыйнік для свайго катА са званочкам
  • 2. Апрануць ашыйнік са званочкам кату (толькі ў тым выпадку, калі кот гуляе па вуліцы, «кватэрным» — не трэба) 

П. 1 і 2 абавязковыя, далей – па жаданні.

  • 3. Сфатаграфаваць свайго гадаванца.
  • 4. Выкласці фота ў ФБ, Укантакце ці Інста, пазначыць хэштегам #катызваночкі 
  • 5. Назіраць, як ваш сабака ці кот становіцца зоркай! Фота з'явіцца ў стужках сацыяльных сетак АПБ – найбунейшай прыродаахоўнай арганізацыі Беларусі.

Конкурс: сярод тых, хто зробіць рэпост гэтага запісу, 1 чэрвеня мы разыграем 20 ашыйнікаў са званочкамі для катоў. Спяшайцеся! 

Даведка: дзе набыць ашыйнік для ката са званочкам?

У Мінску набыць можна ў адмысловых інет-крамах. Кошт – ад 2.20 руб за званочак да 4-7 руб за ашыйнік са званочкам. Калі няма магчымасці набыць праз інет, калі ласка, зазірніце ў мясцовую заалагічную краму. 

Таксама глядзіце
Кто и зачем убивает 2 миллиона птиц?
Вітаем Палешука і Альжусю!
Щегол — птица 2018 года в Беларуси!
Зоочетверг: куда летят птицы?
30 гнезд для сов и уток на Ельне!
Жаўрук у кішэні
40 000 птиц с кольцами за 20 лет!
Кто повторяет путь Тихона и почему "абонент" Тур недоступен?
План управления волком: видео с конференции
Высказаться по FSC — до 2 декабря!