In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушыны "татэм": на Лідчыне абіраюць птушку раёна!

Цецярук, белая чапля і дрозд-піскун – Лідскі раён абірае птушку-сімвал! Можна галасаваць да 26 мая! 

Лідскі раён па ініцыятыве грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» таксама вырашыў абіраць птушку-сімвал раёна.

На працягу месяца лідчане маглі ўносіць свае ідэі і думкі наконт крылатага татэма. Званкі ў рэдакцыю паступалі, але дадатковых варыянтаў не было: чытачы хвалілі саму ідэю ініцыятывы і згаджаліся з ужо прапанаваным спісам. У яго ўваходзіла кандыдаты на атрыманне статусу сімвала Лідскага раёна: цецярук, сокал-кабец, рачная крачка, балотны лунь, белая чапля і дрозд-піскун. Усе гэтыя віды акрамя таго, што жывуць на тэрыторыі раёна, яшчэ і з'яўляюцца значнымі ў нацыянальным і нават міжнародным маштабе. А значыць – прывабнымі для фотааматараў, турыстаў.

Але да фінішнай прамой некаторыя кандыдаты ўсё ж не дайшлі (адна з прычын – іх «забралі" іншыя раёны краіны), таму да выніковага галасавання дапушчаны толькі тры прэтэндэнты на ганаровае званне сімвала Лідскага раёна: цецярук, белая чапля і дрозд-піскун. Выбар за вамі!

Цецярук.Цецярук.

Белая чапля.Белая чапля.

Дрозд-піскун.Дрозд-піскун.

Прагаласаваць можна да 26 мая па тэлефоне 526674, у сацыяльных сетках «Лідскай газеты» «Аднакласнікі» і «ВКонтакте», а таксама ў каментарыях да артыкула на сайце «Лідскай газеты». 

Таксама глядзіце
Борисов выбирает свою птицу: поддержи проект смской!
Хохлатый жаворонок "загнездился" на доме!
Выбираем птицу Бешенковичского района!
Ты с какого района?
В Воложине поселился 2-метровый зимородок!
Зимородок пришел в поликлинику
Зимородок из шерсти — как живой!
Украсим Беларусь: первые арт-объекты с зимородком в Воложине
Люди сказали "за" зимородка!
Кто станет птицей Воложинщины? Местные жители знакомятся с кандидатами!