In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
5 чэрвеня — конкурс "Птушка-арт"!

Упершыню! Заклікаем дзетак і дарослых паўдзельнічаць у конкурсе «Птушка-арт»і такім чынам адсвяткаваць Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя разам з птушкай года – жаўруком-смецюхом!

У гэтым годзе мы прапануем не маляваць на асфальце, а зладзіць сапраўдны крэатыўны флэш-моб! Далучайцеся і далучайце сяброў! А АПБ ужо рыхтуе падарункі.

Прыняць удзел вельмі проста – 5 чэрвеня выйсці на вуліцу, праявіць сваю фантазію на дварэ, задзейнічаць як мага болей чалавек, скласці з усіх удзельнікаў сілуэт птушкі года, а фотаздымак даслаць нам.

Для натхнення :) Для натхнення :)

Фотаздымкі, якія адлюстроўваюць творчы працэс і канчатковую творчую працу, неабходна даслаць 5 чэрвеня 2017 года на эл. Адрас [email protected] з тэмай "Птушка-арт", абавязкова паведаміць:

  • прозвішча і імя аўтара малюнка;
  • назву гуртка або ўстановы адукацыі;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка гуртка;
  • колькасць удзельнікаў;
  • тэлефон для сувязі.

Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя па арыгінальнасці задумы, сюжэту, а таксама па колькасці ўдзельнікаў ад кожнага гуртка, пераможцы атрымаюць прыемныя падарункі.

АПБ жадае ўсім удзельнікам конкурса "Птушка-арт» сонечнага надвор’я і творчага настрою. Няхай жаўрук-смяцюх завітае ў кожны двор!

Карына Салавей, каардынатар кампаніі «Жаўрук-смяцюх – птушка 2017 года», [email protected] 

Таксама глядзіце
Щегол — птица 2018 года в Беларуси!
Кто победил в "хохлатых" конкурсах?
Жаворонки — тоже люди!
Хохлатый жаворонок "загнездился" на доме!
Дзе жыве самы вялікі жаўрук-смяцюх?
Гоголь дома!
Пра што "звініць" кот і як ратаваць птушку года?
Тут гняздуецца жаўрук-смяцюх!
Жаўрук-смяцюх "загняздзіўся" у Вікіпедыі!
Хохлатая марка