In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Дзе жыве самы вялікі жаўрук-смяцюх?

Вынікі конкурса «Птушка-арт», які АПБ ладзіла 5 чэрвеня, у Сусветны дзень навакольнага асяроддзя. 

Сусветны дзень навакольнага асяроддзя мы адзначылі конкурсам «Птушка-арт». Прыняць удзел вельмі проста – 5 чэрвеня выйсці на вуліцу, праявіць сваю фантазію на дварэ, задзейнічаць як мага болей чалавек, скласці з усіх удзельнікаў сілуэт птушкі года, а фотаздымак даслаць нам. У конкурсе прынялі ўдзел амаль 600 чалавек, а творчыя работы сапраўды ўражваюць сваей прыгажосцю і маштабамі! 

Бясспрэчным пераможцам сталі дзеці з ДУА «Гімназія № 3 г.Віцебска імя А.С.Пушкіна». 70 чалавек пад кіраўніцтвам Святланы Шапіра і Людмілы Сомавай склалі жаўрука-смяцюха! Віншуем!

1 месца ў конкурсе "Птушка-арт"1 месца ў конкурсе "Птушка-арт"

Па колькасці ўдзельнікаў, задзейнічаных у творчым працэсе, перамагае ДУА «СШ №199 г.Мінск», кіраўнік Ларыса Авер’янава. Больш за 100 чалавек стварылі птушку 2017 года!

Пераможца па колькасці ўдзельнікаў Пераможца па колькасці ўдзельнікаў

"Вялікі дзякуй за магчымасць паўдзельнічаць у такім цудоўным  конкурсе-свяце!  Для дзяцей  было сапраўднае адкрыццё: як можна з людзей стварыць птушку? Шмат  ідэй і прапаноў пачула ад сваіх "крылатых". Вырашылі  правесці  гэты конкурс пад дэвізам "Спявай  звонка песню, чубаты жаўрук!". Лета, сонейка, рамонкі  і дзіцячы смех падчас  пастраення-ператварэння ў птушку. Толькі і чулася: « Я буду дзюбкай! Я — перкамі! А я -вялікі чуб!». 75 дзетак і 6 настаўнікаў спрабавалі «спяваць». І нешта атрымалася! Не вельмі падобнае  на галаву спяваючага жаўрука, але нам было весела, радасна і цікава!" – дзеліцца сваімі ўражаннямі кіраўнік клуба АПБ «Крылаты дазор», Жанна Валетка. 

Малюнак клуба АПБ Крылаты дазор г.Слуцка пад кіраўніцтвам Жанны ВалеткаМалюнак клуба АПБ Крылаты дазор г.Слуцка пад кіраўніцтвам Жанны Валетка

Шчыры дзякуй усім удзельнікам конкурса! Шчыры дзякуй усім удзельнікам конкурса!

Жаўрук у выкананні СШ №2 г. п. Шаркаўшчына, кіраўнік — А. ПачэпкаЖаўрук у выкананні СШ №2 г. п. Шаркаўшчына, кіраўнік — А. Пачэпка

«Птушка-арт» – гэта не толькі добрая і вяселая падстава пабавіць час на дварэ, але магчымасць зразумець, што ўсе мы сваімі ўчынкамі складаем адзіны малюнак жыцця наваколля: аб’ядноўвайцеся вакол дзікай прыроды разам з намі, станавіцеся сябрамі АПБ!

Як стаць сябрам АПБ 

Вялікі дзякуй усім удзельнікам конкурса: вашыя работы радуюць і натхняюць! Пераможцы атрымаюць прыемныя падарункі ад АПБ.  Шчыра жадаем паболей гуляць на прыродзе, няхай вашае лета будзе сонечным і птушыным!

Карына Салавей, каардынатарка кампаніі «Жаўрук-смяцюх – птушка 2017 года», [email protected]ptushki.org 

Таксама глядзіце
Щегол — птица 2018 года в Беларуси!
Кто победил в "хохлатых" конкурсах?
Жаворонки — тоже люди!
Хохлатый жаворонок "загнездился" на доме!
5 чэрвеня — конкурс "Птушка-арт"!
Стрижи в городе!
Гоголь дома!
Пра што "звініць" кот і як ратаваць птушку года?
Тут гняздуецца жаўрук-смяцюх!
Жаўрук-смяцюх "загняздзіўся" у Вікіпедыі!