In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Ноч кажаноў 8 верасня!

Запрашаем сустрэць восень з кажанамі —  шмат цікавостак чакае вас у дворыку Нацыянальнага гiстарычнага музея (Мiнск, вул. К. Маркса, 12) з 18 да 22 гадзінаў. Уваход вольны! Цягам вечара вы даведаецеся, хто такіе кажаны, якія віды жывуць у Беларусі, што ім пагражае. Мы раскажам, што рабіць, калі кажан раптам стаў вашым суседам, а таксама як наўмысна зрабіць ім домік.

Дзеці і дарослыя змогуць зрабіць свайго кажана і забраць дадому як сувенір. Таксама АПБ прапануе інфармацыйныя матэрыялы, каб далей несці веды пра кажаноў сваім сябрам і знаёмым. 

Разынкай вечару стане кажан-квэст ад The Best Quest, прысвечаны крылатым героям мерапрыемства! Хто здолее прайсці — стане не толькі кажаназнаўцам, але і атрымае прыемныя падарункі.

- Кажаны – не птушкі, але патрабуюць не меншай увагі і аховы. Адна з праблемаў датычыцца дрэннага «іміджу» кажаноў,  пры сутыкненні з чалавекам кажана рэдка чакае цёплае стаўленне... Важна з маленства ўсведамляць, тлумачыць дзецям, што гэта не жудасныя істоты з фільмаў жахаў, а паўнапраўныя гаспадары горада і гэтага свету, якіх варта паважаць і шанаваць. На нашым мерапрыемстве будзе магчымасць развеяць стэрыатыпы аб гэтых жывёлах як дзеткам, так і дарослым, даведацца аб іх шмат новага, а таксама зразумець, як сябе правільна паводзіць пры сустрэчы – часам яны выпадкова завітваюць у кватэры. Новыя веды і ўласны сувенірны кажанчык чакаюць вас 8 верасня- запрашае спецыялiстка па кампанiях i акцыях АПБ Карына Салавей.

Да сустрэчы! 

Мерапрыемства праходзіць у межах  20-й Міжнароднай ночы кажаноў, якую адзначаюць у Еўропе, Азіі, Афрыцы, ЗША і на Бліжнім Усходзе. Напрыканцы жніўня-пачатку верасня ў розных краінах свету адбываецца шмат мерапрыемстваў, дзе людзі могуць больш даведацца пра кажаноў, ях асаблівасці і іх важную ролю ў прыродзе. А таксама пра тое, якім чынам іх захоўваць. Міжнародная ноч кажаноў праходзіць пад эгідай Пагаднення аб захаванні папуляцый еўрапейскіх кажаноў (EUROBATS). 

Даведка: 

Таксама глядзіце
В холодильнике мышь повесилась!
В Минске появится центр по спасению летучих мышей?
16 верасня — Ноч кажаноў!
Бетмены вокруг нас: 4 сентября — Ночь летучих мышей
Возвращение гигантской вечерницы: летучую мышь нашли в Беларуси через 85 лет
Гостиничный комплекс для летучих мышей в Лошице
Время исследовать рукокрылых в Беловежской пуще!
Посмотри 10-минутный фильм АПБ о летучих мышах!
Эстафета фестиваля летучих мышей — у Украины!
Экофорум: Владимир Цалко сделал домик для летучих мышей на стенде АПБ