In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Сябра АПБ нумар 7000!

Усё больш людзей у вялікай сям'і АПБ: каму дастаўся ганаровы нумар сябра № 7000? 

Наш восеньскі «ураджай» – гэта сябра арганізыцыі пад нумарам 7 000! Пад такой лічбай да АПБ далучылася Галіна Паўлыга: вось дык пашчасціла! Як месца працы Галіна пазначыла «Завадскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях г. Минска». Мы звязаліся з сябрам №7000, каб спытаць, чаму яна вырашыла далучыцца да АПБ. Размова выдалася цікавай. 

- Насамрэч я даўно хацела далучыцца да «Аховы птушак»! Ужо можа год пяць, ці нават болей… Але нешта рукі не даходзілі. І вось вырашыла: трэба зараз! І, бачыце, абрала такі час, што стала нумарам 7 000, - смяецца Галіна.

Але што стала нагодай для супрацоўніцы МНС стаць сябрам прыродаахоўнай арганізацыі і аплаціць сяброўскі ўзнос? Насамрэч у дзяўчыны біялагічная адукацыя. Больш таго – яна выпускніца 2012 года па спецыяльнасці «арніталогія». Таму птушкі для яе – даўнія знаёмыя. 

- Так сталася, што па спецыяльнасці я не працую, і маё жыццё не звязана з птушкамі. Але мне яны падабаюцца. Асабліва – шэры жураўль. Вельмі грацыёзная і незвычайная для Беларусі птушка. І мне хочацца дапамагаць у справе аховы птушак. Сваім сяброўскім узносам. Таксама хачу дапамагаць і валанцёрскі. Апошняе мерапрыемтсва АПБ, якое я наведала, гэта «Ноч кажаноў» у дворыку музея. Мне вельмі спадабалася. Цікавая інфармацыя, добры фармат. Хочацца больш такіх мерапрыемстваў на працягу года! 

Вітаем Галіну ў «птушынай» сям’і і запрашаем далучацца да АПБ тых, хто таксама даўно хацеў,  але «рукі не даходзілі»! Сяброўства ў арганізацыі для вас – гэта магчымасць сваім узносам дапамагаць дзікай прыродзе Беларусі, а для нас – магчымасць звяртацца да іншых ад імя тысяч нашых сябраў. Больш, больш сябраў АПБ!

Даведка: 

Стекла и разгар миграции!
19 верасня 2017 года
Осень. Ельня. Волонтеры!
18 верасня 2017 года
Таксама глядзіце
"Отпросился с работы и поехал помогать лососю"
Раздаем значыкі гілёў!
Как учительница из Чаусов убедила детей отложить гаджеты и пойти в "Крылатый дозор"
Новый год и новый взнос
Экскурсія з краязнаўчым прысмакам
"Рэдкая птушка" в Налибокской пуще
Уголок, где живет луток
Почему 1350 человек уже поддержали АПБ в 2016 году?
Сколько "голосов" у дикой природы?
Михаилу Никифорову — 60 лет!