In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Жаўрук у кішэні

З'явіўся дызайн манеты з птушкай 2017 года – жаўруком-смецюхом! Калекцыянеры, чакайце новы "від" на наступным тыдні! 

Напрыканцы года жаўрука-смецюха з'явілася навіна пра хуткі выхад традыцыйнай манеты з птушкай года ад Нацбанка! Жаўрука таксама можна будзе насіць у кішэні! 

 аверсаверс рэверсрэверс

З 2007 года кампанію «Птушка года» падтрымлівае Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, які штогод выпускае памятныя манеты наміналам 10 рублёў (срэбраныя, 925 пробы) і 1 рубель (медна-нікелевыя). Аверс усіх манет аднолькавы: на ім адлюстравана маленькая птушка на далонях і намінал. На рэверсе кожнай манеты – выява Птушкі года.

аверсаверс  рэверсрэверс

Дызайн першай і ўсіх наступных манет выканала Аксана Навасёлава.

Манеты ўведзены ў абарот 14 жніўня 2017 года. Але манета пакуль не паступіла ў продаж. Запытацца пра наяўнасць манет можна  будзе на наступным тыдні ў інфацэнтры Нацбанка – (8-017) 2183843.  

Кошт манеты — 60 р (срэбраная), 13 р (медна-нікелевая). Тыраж манет з жаўруком-смецюхом: срэбраная — 1 000 шт, медна-нікелевая — 2 000 шт. 

У мінулым годзе манета з гогалем выглядала так. 

В холодильнике мышь повесилась!
27 кастрычніка 2017 года
40 000 птиц с кольцами за 20 лет!
26 кастрычніка 2017 года