In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Вітаем Палешука і Альжусю!

Два арляцы са спадарожнікавымі перадатчыкамі атрымалі імёны з асабістымі гісторыямі. Якімі – чытай тут. 

Восем арляцоў са спадарожнікавымі передатчыкамі з лета выправіліся ў вырай, каб перезімаваць і каб упершыню ў гісторыі беларускай арніталогіі даць дакладны адказ на пытанне «Дзе зімуюць беларускія вялікія арляцы?».

Дзякуючы новым тэхналогіям за птушкамі можа сачыць любы чалавек. На сайце АПБ з’явілася адмысловая карта, дзе кожны дзень кропкі знаходжання птушак мяняюцца. А каб сачыць за птушкамі было яшчэ цікавей, птушкам далі імёны. Два з іх – асаблівыя. Чаму? Таму што былі без імёнаў. Астатнія шэсць птушак назвалі даследчыкі, якія займаліся адловам птушак. Іх імёны вы ведаеце і, спадзяемся, ужо абралі сваю ўлюбёную птушку. Як клічуць яшчэ двух птушак?

Знаёмцеся з Альжусяй! Гэта самка, якая была адлоўлена ў Белавежскай пушчы.

Абраць імя для арляца мы прапанавалі Зміцеру Кашлачу з Барысава. І на тое ёсць свая нагода: менавіта Зміцер падтрымаў акцыю «Выратуй арляня» на самую значную суму – 700 рублей! Магчымасці абраць імя для арляца Зміцер быў рады, і прапанаваў адразу некалькі варыянтаў. Але больш за ўсё спадабалася мілагучнае імя «Альжуся». Дакладнага адказу на пытанне, чаму менавіта гэтае імя, у нашага прыхільніка няма: проста спадабалася гучанне. А вам падабаецца?

Дарэчы, Альжуся – гэта варыяцыя імя «Эльжбета».

Другі арлец атрымаў імя Паляшук. У гэтым выпадку імя для арляца абіралі на конкурсе чытачы газеты «Камсамольская праўда». Сярод прапанаваных варыянтаў больш за ўсё і журналістам КП, і супрацоўнікам Сакратарыяту АПБ спадабалася імя Паляшук. Такім чынам пераможцам апынуўся Аляксандр Цітавец, пенсіянер з Мінску. Свой варыянт ён патлумачыў проста: «таму што нарадзіўся на Палессі». І гэта сапраўды істотна: палеская папуляцыя вялікіх арляцоў – даволі асаблівая з’ява ў арніталогіі, і гэтыя птушкі адрозніваюцца ад іншых вялікіх арляцоў. Добра, што можна адлюстраваць гэтую асаблівасць праз імя птушкі!

Пераможца конкурсу атрымаў падарункі ад АПБ і ад «Камсамолкі».

Сачыце за вялікімі арляцамі на сайце АПБ! І часам ім можна і зайздросціць: зараз яны ў цёплых краінах! 

Таксама глядзіце
EuroBirdPortal прадставіў шыкоўную версію візуалізацыі дадзеных па птушках Еўропы
Падарожжа з драпежнікам, альбо вітаем на "Воўчым блогу"
Прапануем кандыдатаў... на званне Птушкі 2019 года!
Где побывал «исчезнувший» Полешук и куда летал Тихон на праздники? Новости от больших подорликов
Далучайся да "перапісу" вадаплаўных птушак!
Агляд Клуба200 АПБ: якія новыя і рэдкія для Беларусі віды птушак мы бачылі ў 2017 годзе?
Лебедзі на зімоўцы: калі і як дапамагаць?
Валанцёры дапамаглі знайсці чатыры гнязды вялікага арляца. Знойдзем яшчэ?
Апошні званок у чацвертай Школе
Ваўкоў у Белавежскай пушчы страляць не будуць