In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Ваўкоў у Белавежскай пушчы страляць не будуць

Нагадаем, што часовая забарона адстрэлу ваўкоў была ўведзеная ў 2015 годзе. Было няясна, працягнецца яе дзеянне ці мараторый усё ж адменяць. Грамадскі розгалас і ўсведамленне таго, як важна захаваць папуляцыю для экасістэмы, паспрыялі таму, каб мараторый застаўся ў сіле.

Дырэктар нацыянальнага парку Аляксандр Буры ў сваім лісце пацвердзіў, што «воўк як абавязковы кампанент экасістэм Белавежскай пушчы займае важнае становішча ў селекцыі капытных жывёл, лесааднаўленчых працэсах, зніжэнні колькасці драпежнікаў — пераносчыкаў эпізаатычных захворванняў».

Каардынатар праграмаў па Белавежскай пушчы Віктар Фянчук вітае рашэнне кіраўніцтва нацыянальнага парку. «Такі крок паказвае ўзважаную палітыку Нацыянальнага парка і яго арыентаванасць на прыродаахоўныя справы пры прыняцці кіраўнічых рашэнняў» – каментуе Віктар.