In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Валанцёры дапамаглі знайсці чатыры гнязды вялікага арляца. Знойдзем яшчэ?

Разам з валанцёрамі спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях Сямён Левы правёў напрыканцы лістапада тры экспедыцыі па пошуку гнёздаў вялікага арляца. Гэта чырвонакніжная птушка, якая знаходзіцца пад пагрозай знікнення, і таму надзвычай важна, каб у месцах яе пражывання лес не высякаўся. АПБ ужо трэці год праводзіць кампанію «Выратуй арляня!», у межах якой на ўчасткі лесу са знойдзенымі гнёздамі вялікага арляца афармляюцца пашпарты, паводле якіх высечка там забароненая.

Удзельнікі экспедыцыі ў Ганцавіцкім раёнеУдзельнікі экспедыцыі ў Ганцавіцкім раёне

У сезон гнездавання можна ўбачыць вялікіх арляцоў у палёце і вызначыць прыкладнае месца іх пражывання. Але гнёзды сярод лістоты знайсці вельмі цяжка. Таму з лістапада па сакавік экспедыцыі па пошуку гнёздаў прыносяць большы плён. За тры восеньскія экспедыцыі знайшлі 4 гнязды, якія належаць дзьвюм парам вялікіх арляцоў. Але якія з іх жылыя – невядома. Гэта вызначыцца ў наступны сезон гнездавання, калі АПБ правядзе маніторынг усіх знойдзеных гнёздаў.

Каманда валанцёраў ля знойдзенага гняздаКаманда валанцёраў ля знойдзенага гнязда

Сёлета мы ўпершыню запрасілі валанцёраў паўдзельнічаць у экспедыцыях. Гэта насамрэч істотная дапамога: атрымалася ахапіць большую плошчу лесу. Умовы нялёгкія – шмат вады, холад, — але справа патрэбная і цікавая.

Падчас пошуку гнёздаў вялікага арляцаПадчас пошуку гнёздаў вялікага арляца

Шукаючы гняздо арляца, паралельна абавязкова знаходзіш процьму іншага цікавага. Валанцёрка Ксенія Панюціч падзялілася ўражаннямі: «Семён (руководитель группы и опытный орнитолог) рассказывал нам о находках, сделанных по пути: растениях, "ванне"  кабана и его  челюстях, гнёздах других птиц...  А в конце похода нам в награду достался бонус: воробьиный сыч, спокойно сидевший на верхушке ёлки у дороги! Для многих это был первый раз, когда мы видели эту птицу. А уже при отъезде из леса обнаружили стайку чечёток, которых тоже мало кто из нас встречал до этого. Ну и конечно Семён комментировал голоса птиц, которых мы слышали, так что ещё и поучились различать их на слух.»

 Дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у пошуку!

Лес у Глускім раёнеЛес у Глускім раёне

Тры лістападаўскія экспедыцыі былі аднадзённыя. Чацвертую, двухдзённую, Сямён Левы правёў самастойна. Ён адшукаў яшчэ адно гняздо, якое дакладна належыць вялікаму арляцу.

Плануецца зрабіць яшчэ дзве экспедыцыі, каб абследаваць восем тэрыторый, дзе гняздуюцца вялікія арляцы (Івацэвічскі, Бярозаўскі, Лунінецкі, Жыткавіцкі раёны). Запрашаем валанцёраў паўдзельнічаць! Начоўка і праезд кампенсуюцца АПБ, экспедыцыі будуць трох- або чатырох дзённыя. Калі вы хочаце далучыцца да пошукаў гнёздаў, то паведаміце нам на пошту [email protected]ptushki.org  або па тэлефонах (+375 17) 369 76 13, (+375 29) 223 06 13 або (+375 29) 101 68 87.

Таксама глядзіце
Где побывал «исчезнувший» Полешук и куда летал Тихон на праздники? Новости от больших подорликов
Эфиопские приключения Тихона и новости от Альжуси
Вітаем Палешука і Альжусю!
Кто повторяет путь Тихона и почему "абонент" Тур недоступен?
За шестью большими подорликами из Беларуси можно следить онлайн!
Тихон не из тихих!
Большой подорлик и такое же путешествие
Большим подорликам — больших полетов!
"Урожай" орлят!
Первый пошел!