In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Новы нумар часопіса "Птушкі і мы": цікавосткі бёрдвочынгу — у любы сезон і ў розных краінах

Чарговы нумар часопіса «Птушкі і мы» хутка апынецца ў паштовых скрынях усіх сябраў АПБ, што аплацілі ўнёскі за 2017 год!

Што іх чакае ў новым нумары?

Галоўная тэма нумару – бёрдвочынг. Гэты занятак імкліва набірае папулярнасць у свеце. Азарт адкрыццяў і радасць, якую ён прыносіць, прываблівае самых розных людзей.

У вялікім інтэрв’ю брытанскі гід па экатурызме Бары Купер расказвае, чаму ён штогоду прыязджае ў Беларусь назіраць за птушкамі. А арнітолаг Дзмітрый Вінчэўскі расказвае пра тое, як бёрдвочынг з’явіўся ў Беларусі, а таксама пра лёсавызначальныя выпадкі, звязаныя з назіраннем за птушкамі.

Расказваем мы і пра зімовы бёрдвочынг. Для многіх птушак выраем служыць нашая Беларусь. Узімку ў нас можна пабачыць, напрыклад, амялушку, снежнага падарожніка ці рагатага жаўрука. А некаторыя нашыя пералётныя птушкі ўсё часцей застаюцца зімаваць на Радзіме.

А тых чытачоў, хто ўсё ж халадоў не любіць і з радасцю адляцеў бы разам з некаторымі птушкамі ў цёплыя краіны, Сяргей Зуёнак перанясе ў Афрыку, каб паназіраць за экзатычнай фаўнай.

А яшчэ мы анансуем ініцыятыву «Будзь здаровы з птушкамі», якая ахопіць цэлы шэраг беларускіх гарадоў. Школы бёрдвочара, экскурсіі, конкурсы, веламаршруты і многае іншае дазволіць актыўна і з карысцю прабавіць час многім жыхарам Беларусі, а яшчэ – захапіцца назіраннем за птушкамі. За навінамі аб ініцыятыве сачыце на нашым сайце.

Часопіс выйшаў у межах праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» («БЕЛМЕД»), што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА у партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Таксама хочаце чытаць "Птушкі і мы"? Падтрымайце нашую працу і станьце сябрам АПБ ужо цяпер!

Таксама глядзіце
Як зладзіць для птушак зімовы банкет?
Арнітолагі абяцаюць многа незвычайных птушак гэтай зімой
Разам з птушкамі ў новым годзе — працягні сяброўства з АПБ!
АПБ объявляет вакансию руководителя отдела развития
Далучайся да "перапісу" вадаплаўных птушак!
Успей побёрдвотчить летом — Free Walking Tour с птицами-12!
Вакансия АПБ: снимаем фильмы!
21-23 июля приглашаем на Экофорум!
Free Walking Tour с птицами-5!
Free Walking Tour с птицами-3!