In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Далучайся да "перапісу" вадаплаўных птушак!

У студзені пройдуць штогадовыя зімовыя ўлікі вадаплаўных птушак. Дапамажы нам «перапісаць» кожную качку Бацькаўшчыны!

Качкі-крыжанкі ўзімку. Фота — М. МаліноўскаяКачкі-крыжанкі ўзімку. Фота — М. Маліноўская

Навошта?

Дзякуючы супольнаму зімоваму ўліку мы зможам ацаніць колькі і якіх відаў водна-балотных птушак зімуюць у Беларусі.

Сабраная інфармацыя важная і ў межах нашай краіны, і на сусветным узроўні. Міжнародныя ўлікі водна-балотных птушак пачаліся больш за паўстагоддзя таму. Гэта дае арнітолагам ва ўсім свеце інфармацыю пра амаль 900 іх відаў і дапамагае лепш планаваць дзеянні па іх захаванні.

А яшчэ ўлік птушак — цікавы занятак, багаты на незвычайныя сустрэчы. Ты можаш пабачыць птушак, якія звычайна ў нас не зімуюць, а некаторыя і ўвогуле амаль да нас не залятаюць. У 2017 годзе назіральнікі, што ўлічвалі птушак, пабачылі на зімоўцы чомгу, белалобую гусь, чаротніцу, вялікага баклана, пастушка, качку-свіцьву і качку-шылахвостку… Самай незвычайнай стала сустрэча з нырком-маранкай у Мінску: гэтая паўночная птушка да нас далятае даволі рэдка.

Калі адбудзецца «птушыны перапіс»?

Акцыя па ўліку водных і каляводных птушак, якія засталіся зімаваць у Беларусі, будзе праходзіць на працягу ўсяго студзеня. Для ўліку вельмі зручныя марозныя дні, бо птушкі будуць гуртавацца на адкрытых, не зацягнутых лёдам участках вадаёмаў. Усе як на далоні!

Качкі-крыжанкі. М. НавасялецкаяКачкі-крыжанкі. М. Навасялецкая

Найлепш пачынаць улік праз 3-4 гадзіны пасля ўзыходу сонца, а заканчваць прыблізна а 15-й гадзіне.

Увага! У сувязі з цёплай зімой асноўныя дні ўліку памяняліся.

Падрыхтуйся да самых актыўных дзён уліковай кампаніі: 19, 20 і 21 студзеня. Нам важна, каб у гэтыя дні на ўлікі выйшла як мага больш людзей. Гэта значна павысіць дакладнасць выніку.

Як праводзіць улік?

Мы падрыхтавалі для цябе памятку па ўліку птушак. Спампуй і карыстайся!

Улік вадаплаўных ідзе па ўсёй Беларусі. Прагуляйся да найбліжэйшага вадаёму, палічы, колькі там якіх відаў вадаплаўных і каляводных птушак, ды занясі ўсе дадзеныя ў анкету.

Карыстайся вызначальнікам птушак. Калі усё ж пазнаць від не атрымліваецца, запішы агульную колькасць птушак, сфатаграфуй ці прынамсі апішы невядомыя табе віды і пазнач іх колькасць таксама. Фота можаш даслаць нам на [email protected] або запампаваць наwww.florafauna.by— спецыялісты дапамогуць вызначыць, што гэта за птушка.

Памятай, што для кожнага ўліку запаўняецца асобная анкета! Напрыклад, калі ты ў адзін дзень будзеш улічваць птушак на рацэ і на возеры, а праз некаторы час правядзеш паўторны ўлік на тым жа возеры, то табе трэба будзе падаць тры анкеты.

Даслаць нам анкету можна ў электронным або папяровым выглядзе.

Дзе шукаць птушак?

  • участкі рэк, якія не замярзаюць;
  • месцы скіду вады з вадасховішчаў ды азёраў;
  • ставы гарадскіх ачышчальных збудаванняў;
  • ставы-ахаладжальнікі ДРЭС, ЦЭЦ.

Галоўнае, памятай пра бяспеку і заставайся на беразе!

Мы падрыхтавалі анлайн-табліцу вадаёмаў для правядзення ўліку птушак, сярод якіх ты можаш абраць самы зручны для цябе. Для гэтага трэба пакінуць свой каментар (імя, па жаданні — кантакты) у ячэйцы насупраць абранага вадаёму.

Табліца будзе абнаўляцца цягам акцыі. З яе будзе відаць, якія месцы ўжо маюць улікоўшчыкаў, а якія яшчэ не.

Найперш звяртай увагу на вылучаныя жоўтым колерам вадаёмы: звесткі па іх маюць найбольшую важнасць. Але калі ты хочаш зладзіць «перапіс» у месцы, якога няма ў спісе, — не праблема. Мы можам дадаць яго ў табліцу.

На што яшчэ звяртаць увагу?

Паўторныя ўлікі на адным і тым жа вадаёме даюць карысныя звесткі. Іх варта праводзіць не часцей, чым раз на дэкаду.

Калі птушак на вадаёме няма ці ён увесь пакрыўся лёдам, таксама пазначай гэта ў анкеце.

Звяртай увагу на акальцаваных птушак і пазначай іх від, нумар кольца, дату і дакладнае месца назірання.

Хочаш пазнаёміць з птушкамі іншых?

Ты можаш далучыць да ўліку сваіх сяброў, суседзяў і проста ўсіх ахвочых.

Калі ты хочаш пабыць для іх птушыным экскурсаводам, паведамі пра гэта нам па тэлефонах (+375 17) 369 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87 або праз электронную пошту [email protected].

З вашай згоды мы размесцім вашыя кантакты на нашым сайце і ў анлайн-табліцы па ўліку, каб ахвочыя з вамі маглі звязацца і запісацца на экскурсію.

Куды дасылаць анкеты?

Анкеты ўліку дасылай у Сакратарыят АПБ не пазней за 18 лютага 201года:

  • у электронным выглядзе — на адрас: [email protected];
  • у папяровым выглядзе — на адрас: ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», вул. Парніковая, д. 11, пам. 4, 220114, г.Мінск.

Усе ўдзельнікі «птушынага перапісу» атрымаюць поўную інфармацыю пра яго вынікі.

Улікі водна-балотных птушак ладзяць АПБ і Навукова-практычны цэнтр па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Далучайся да ўліку птушак і заахвочвай сяброў!

Таксама глядзіце
Як зладзіць для птушак зімовы банкет?
Арнітолагі абяцаюць многа незвычайных птушак гэтай зімой
Прапануем кандыдатаў... на званне Птушкі 2019 года!
Разам з птушкамі ў новым годзе — працягні сяброўства з АПБ!
Где побывал «исчезнувший» Полешук и куда летал Тихон на праздники? Новости от больших подорликов
АПБ объявляет вакансию руководителя отдела развития
Новы нумар часопіса "Птушкі і мы": цікавосткі бёрдвочынгу — у любы сезон і ў розных краінах
Агляд Клуба200 АПБ: якія новыя і рэдкія для Беларусі віды птушак мы бачылі ў 2017 годзе?
Лебедзі на зімоўцы: калі і як дапамагаць?
Апошні званок у чацвертай Школе