In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Прапануем кандыдатаў... на званне Птушкі 2019 года!

Два кандыдаты ўжо ёсць: гэта вялікі арлец і чайка-рыбачка. Іх прапанавалі Цэнтральны Савет і Сакратарыят АПБ. А трэцяга кандыдата чакаем ад вас, дарагія сябры!

Якую з беларускіх птушак ты хочаш бачыць крылатым сімвалам 2019 года? Хто зменіць на гэтай годнай «пасадзе» чорнагаловага шчыгла? Аддай свой голас дзюбатаму абранніку.

Мы прапануем некалькі птушак для галасавання. У спіс увайшлі ластаўка-зямлянка, сівая жаўна і качка-крыжанка. На старонцы з галасаваннем мы расказалі пра іх асноўныя праблемы.

Ты можаш дадаць і свой варыянт кандыдатуры да гэтага спісу. Але май на ўвазе: тыя віды, якія ўжо былі Птушкай года раней, не могуць быць намінантамі. Гэта белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод, зязюля, вушатая сава, гогаль, жаўрук-смяцюх, чорнагаловы шчыгел.

Пры прапанове сваіх птушак-кандыдатак раім таксама кіравацца распрацаванымі крытэрамі.

Пазнаёміцца з намінантамі бліжэй можна з дапамогай нашага даведніка.

Выбары птушыных кандыдатаў скончацца 25 студзеня ў 24.00. Птушка, за якую прагаласуе большасць наведнікаў сайта, будзе нароўні з вялікім арляцом і чайкай-рыбачкай змагацца за званне Птушкі 2019 года на ХХІ З’ездзе АПБ, які адбудзецца 27 студзеня ў Мінску.

Дык наперад!

Таксама глядзіце
Зоочетверг: Год щегла
Где побывал «исчезнувший» Полешук и куда летал Тихон на праздники? Новости от больших подорликов
Далучайся да "перапісу" вадаплаўных птушак!
Агляд Клуба200 АПБ: якія новыя і рэдкія для Беларусі віды птушак мы бачылі ў 2017 годзе?
Лебедзі на зімоўцы: калі і як дапамагаць?
Апошні званок у чацвертай Школе
Ваўкоў у Белавежскай пушчы страляць не будуць
Длиннохвостая гостья Грушевки
Свитшоты с птицей 2018 года в поддержку дикой природы!
Вітаем Палешука і Альжусю!