In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Падарожжа з драпежнікам, альбо вітаем на "Воўчым блогу"

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны», Нацыянальны парк «Белавежская пушча» і Франкфурцкае заалагічнае таварыства прадстаўляюць супольны праект пра жыццё ваўкоў у пушчы.

Фота А. ПекачаФота А. Пекача

Мы даследуем ваўкоў ужо трэці год, і бачым, што ў нашых даследаваннях ёсць шмат цікавага для шырокай грамадскасці, — кажа каардынатар праграмы Віктар Фянчук. — Цікавасць да ваўка ў людзей заўжды была большай, чым да іншых жывёлаў. Таму мы і вырашылі стварыць сайт, дзе маглі б трансляваць свае даследаванні ў папулярнай форме. Да таго ж, гэтая інфармацыя, як мы бачым па «сюрпрызах», што падкідаюць нам ваўкі, будзе цікавая не толькі беларусам, але і нашым польскім і ўкраінскім сябрам.

Як гэта працуе?

Па Белавежскай пушчы бегаюць ваўкі, на якіх мы апранулі GPS-ашыйнікі: цяпер за прыгодамі чатырох драпежнікаў можна сачыць на адмысловым Воўчым блогу — сайце Vouk.by.

Пра што ты даведаешся з блога:

Фота А.ПекачаФота А.Пекача

•             Што смачнейшае — алень ці лось? А можа, увогуле дробныя грызуны?

•             Як пераходзіць дзяржаўную мяжу, калі ты — воўк.

•             Ці проста ваўку легчы адпачыць ускрай гасцінцу старога?

•             Як ваўкі бавяць час у міжнародных вандроўках?

Наша задача — паказаць ролю ваўкоў у экасістэме, — кажа Віктар.— У нашай краіне ваўкі лічацца непажаданымі жывёламі нават на тых тэрыторыях, якія мы самі аддалі прыродзе. Нам важна, каб стаўленне чалавека да ваўка грунтавалася не на нейкіх старадаўніх забабонах, а на навуковых дадзеных. А гэта дапаможа людзям зразумець ваўка і даць яму законна існаваць.

Далучайся да нас — абірай свайго ўлюбёнца і наперад, у вандроўку па пушчы!

Таксама глядзіце
По пуще гуляет рысь с тремя котятами! Есть надежда на рост популяции.
Где побывал «исчезнувший» Полешук и куда летал Тихон на праздники? Новости от больших подорликов
Волк в Беловежской пуще: стрелять нельзя помиловать?
В «Выгонощанском» хищники чувствуют себя хорошо
Эфиопские приключения Тихона и новости от Альжуси
Вітаем Палешука і Альжусю!
Кто повторяет путь Тихона и почему "абонент" Тур недоступен?
За шестью большими подорликами из Беларуси можно следить онлайн!
"Заповедные" волки — новый сезон
Тихон не из тихих!