In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Арнітолагі абяцаюць многа незвычайных птушак гэтай зімой

Цягам усяго студзеня ў Беларусі праходзяць зімовыя ўлікі вадаплаўных птушак. Самыя актыўныя дні ўлікаў — 19, 20 і 21 студзеня. Не прапусці выдатную нагоду прабавіць час на прыродзе і магчымасць пабачыць самых розных птушак!

Крыжанка. Фота М. НавасяліцкайКрыжанка. Фота М. Навасяліцкай

Арнітолаг НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі Іван Багдановіч нагадаў, што два гады таму ў нас у студзені быў адзначаны кучаравы пелікан, а ўвогуле, кожны год «выстрэльваюць» якія-небудзь рэдкія віды. Перыядычна сустракаюцца нырок-маранка, нырок-свірок, нырок-сіньга,  якіх у нас звычайна не назіраецца. Застаецца на зімоўку кулік-перавозчык, які мусіць злятаць у Афрыку. Максім Нямчынаў, спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях, дадае, што раз-пораз тэлефануюць здзіўленыя людзі і паведамляюць пра зімародка, шэрую або белую чаплю, якія засталіся на зімоўку.

Кучаравы пеліканКучаравы пелікан

Ці зможам мы чакаць цікавых сюрпрызаў падчас уліку? Якія шанцы пабачыць рэдкія для Беларусі віды?

«Такой зімой, як у нас цяпер, можна чакаць каго заўгодна, — кажа Іван. — Прайшоў тыдзень студзеня, а ўсе рэкі адкрытыя, на ўсіх рэках сядзяць лебедзі і качкі. І ў гэтым годзе імавернасць таго, што мы ўбачым многа рэдкасцяў, каласальная.  У познія зімы ў нас найбольшы відавы склад вадаплаўных. Чым пазней зіма наступае і чым пазней замярзаюць вадаёмы, тым больш відаў можна назіраць».

У краінах, дзе назіранне за птушкамі папулярнае сярод людзей, да ўлікаў птушак далучаецца вельмі шмат удзельнікаў. Яны могуць ахапіць ледзь не ўсе вадаёмы, і лічбы атрымліваюцца больш дакладныя.

 Калі назіральнікаў-улікоўшчыкаў няшмат, вельмі важна правесці ўлік найперш у месцах звычайных збораў птушак на зімоўку (гл. анлайн-табліцу). «Пакуль усе рэкі, азёры, меліярацыі адкрытыя, улічыць птушак немагчыма, — гаворыць Іван Багдановіч. — Вызначыць месца менавіта зімоўкі, а не харчавання, вельмі цяжка ў такіх умовах. Трэба чакаць маразоў.»

«Праводзіць улікі вадаплаўных лепш, калі вадаёмы зацягнуцца лёдам і птушкі сканцэнтруюцца на адкрытых участках вады, — пагаджаецца Максім. — Інакш будзе вялікі недаўлік. Важна, каб як мага больш людзей выйшла на ўлікі ў асноўныя дні кампаніі, якія ў сувязі з надвор’ем мы перанеслі на 19, 20 і 21 студзеня. Вядома, калі ў вас не атрымаецца палічыць птушак у гэтыя даты, мы будзем удзячныя за звесткі і з іншых дзён цягам усяго студзеня».

Як далучыцца да ўліку

Іван Багдановіч з пачатку 2000-х аналізуе надвор’е і змены клімату. Сярэднезімовая тэмпература захоўваецца, але пры гэтым шторазу зіма ў нас розная, і няма пэўнай тэндэнцыі яе зменаў. Характар надвор’я вельмі вагаецца:  то ў лістападзе мінусавая тэмпература, то ў канцы студзеня цёпла.

«Калі зіма ранняя і адразу выпаў снег, то ў нас мінімальная колькасць вадаплаўных птушак у Беларусі, — тлумачыць Іван Багдановіч. — Для вадаплаўных галоўнае, каб не было снегу.  У зімы, калі ёсць мароз, але няма снегу, яны могуць адлятаць на палі і спакойна харчавацца азімымі. Гэтай зімой птушак павінна быць шмат і ў вялікай разнастайнасці. Выдатная магчымасць паназіраць многа відаў!»

Ці спраўдзяцца прагнозы арнітолагаў? Чым больш людзей паўдзельнічае ў «перапісе» птушак, тым верагодней, што так. Таму – далучайся да ўлікаў і дасылай нам анкету з дадзенымі сваіх назіранняў. Пра агульныя вынікі мы даведаемся пасля 18 лютага: сачы за навінамі на нашым сайце.

Таксама глядзіце
Як зладзіць для птушак зімовы банкет?
Разам з птушкамі ў новым годзе — працягні сяброўства з АПБ!
АПБ объявляет вакансию руководителя отдела развития
Новы нумар часопіса "Птушкі і мы": цікавосткі бёрдвочынгу — у любы сезон і ў розных краінах
Далучайся да "перапісу" вадаплаўных птушак!
Успей побёрдвотчить летом — Free Walking Tour с птицами-12!
Вакансия АПБ: снимаем фильмы!
21-23 июля приглашаем на Экофорум!
Free Walking Tour с птицами-5!
Free Walking Tour с птицами-3!