In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Раёны Гомельшчыны абяруць сваіх знакавых птушак

На Гомельшчыне абвясцілі абласную экалагічную акцыю «Абіраем птушку- сімвал раёна!» Яе арганізатары – Упраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама, Гомельскі дзяржаўны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі, Гомельскае рэгіянальнае аддзяленне АПБ.

Так праходзіла галасаванне за птушку ВаложыншчыныТак праходзіла галасаванне за птушку Валожыншчыны

У Палажэнні пра акцыю гаворыцца: «У Гомельскай вобласці і ў Гомелі 25 раёнаў, і кожны з іх з прыроднага пункту гледжання па-свойму непаўторны. Правядзенне акцыі паспрыяе не толькі дасягненню адукацыйных задач, але і дазволіць кожнаму раёну атрымаць сваё непаўторнае, пазнавальнае аблічча.»

Падрыхтоўка да птушыных выбараў у раёнах будзе сур’ёзная. У яе межах пройдзе цэлы шэраг мерапрыемстваў: адукацыйныя заняткі для навучэнцаў, конкурсы малюнкаў і фатаграфіі на тэму «Птушкі ўзімку», акцыя «Птушкі ля кармушкі», улікі птушакі, вядома, вылучэнне кандыдатаў на званне крылатых сімвалаў раёнаў.

Да 18 лютага кожны раён вызначыць для сябе трох такіх кандыдатаў, і тады пачнецца «перадвыбарная гонка». Медыі пазнаёмяць усіх з птушкамі, што прэтэндуюць на званне сімвала раёна. Будуць абвешчаныя конкурсы эсэ і перадвыбарчых плакатаў, прысвечаных крылатым кандыдатам,пройдуць адмысловыя флэш-мобы і фестывалі.

І, нарэшце, самі выбары! Для іх правядзення на сайце райвыканкамаў і раённых газет зладзяць інтэрнэт-галасаванне, а прагаласаваць «ужывую» можна будзе ва ўстановах адукацыі, культуры, на прадпрыемствах і нават у крамах.

Фінал выбараў адбудзецца на экалагічным фестывалі «Дзень Зямлі – 2018», што пройдзе на Гомельшчыне пры падтрымцы АПБ 30 сакавіка і 1 красавіка 2018 года. На гэтым свяце і стане вядома, якія птушкі зробяцца сімваламі для раёнаў Гомельшчыны.

Нагадаем, што ўпершыню птушка-сімвал раёна была абраная з ініцыятывы мясцовага аддзялення АПБ ў Слуцкім раёне ў 2012 годзе. З таго часу ўжо дзевяць раёнаў абралі сваіх знакавых птушак.

Прыродны сімвал павысіць увагу да наваколля, падкрэсліць адметнасць мясцінаў і прывабіць іншых людзей іх наведаць.

Раёны, што пакуль застаюцца без крылатых сімвалаў, могуць абраць сваю крылатую прадстаўніцу, скарыстаўшыся нашым даведнікам.

Таксама глядзіце
Як зладзіць для птушак зімовы банкет?
Арнітолагі абяцаюць многа незвычайных птушак гэтай зімой
Разам з птушкамі ў новым годзе — працягні сяброўства з АПБ!
АПБ объявляет вакансию руководителя отдела развития
Новы нумар часопіса "Птушкі і мы": цікавосткі бёрдвочынгу — у любы сезон і ў розных краінах
Далучайся да "перапісу" вадаплаўных птушак!
Борисов выбирает свою птицу: поддержи проект смской!
Успей побёрдвотчить летом — Free Walking Tour с птицами-12!
Хохлатый жаворонок "загнездился" на доме!
Вакансия АПБ: снимаем фильмы!