In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Запрашаем на XXI З'езд АПБ

Калі: 27 студзеня 2018 г. 

Дзе: актавая зала, Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, вул. Макаёнка, 8, г. Мінск (ст.м. Маскоўская).

Падчас ХХ З'езду АПБПадчас ХХ З'езду АПБ

На З’ездзе ты пачуеш цікавыя даклады: пра птушку гэтага года – шчыгла, пра падрыхтоўку птушынага атласа, пра працу «ласасёвага цэнтру», пра рэдкіх і незвычайных птушак, пабачаных летась у Беларусі, ды пра многае іншае. Ты зможаш прагаласаваць за птушку наступнага года, якая будзе абірацца з трох кандыдатаў.

Для ўсіх удзельнікаў мы зладзім цікавыя майстар-класы ды правядзем хітрую віктарыну з прызамі. Дарэчы, падаруначкі чакаюць і тых, хто прыйдзе ў вопратцы з птушкамі!

Сябры АПБ — заўжды з птушкамі. На фота Віка ЦерашонакСябры АПБ — заўжды з птушкамі. На фота Віка Церашонак

А яшчэ мы ўзнагародзім пераможцаў чэмпіянату па фотабёрдынгу і ўпершыню ў Беларусі ад імя BirdLife International упершыню ўганаруем абаронцаў дзікай прыроды.

Праграма ХХІ З'езду АПБПраграма ХХІ З'езду АПБ

Спампаваць праграму ў фармаце pdf.

На З’ездзе адбудуцца выбары ў Цэнтральны савет АПБ у сувязі са сканчэннем паўнамоцтваў Старшыні АПБ В.В. Грычыка і сябра ЦС І.Э. Самусенка. Але гэтыя абодва сябры АПБ маюць права балатавацца на наступны тэрмін на тую самую пасаду.

Згодна з п. 4.8. Статута АПБ «Кандыдатуры Старшыні, а таксама сяброў Савета для галасавання на З’ездзе могуць вылучацца ЦС, альбо не менш чым 10 сябрамі АПБ, якія маюць актыўнае* выбарчае права». У апошнім выпадку намінацыі на гэтыя пасады ад сябраў АПБ павінны быць атрыманы Сакратарыятам не пазней за 25 студзеня 2018 г., каб падрыхтаваць працэдуру галасавання. Кандыдатуры ў ЦС павінны быць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, старэйшымі за 18 гадоў. (*Актыўнагавыбарчага права на З’ездзене маюцьасобы да 16 гадоў, замежныяграмадзяне і асобы без грамадзянства).

Статут вызначае, што на З’ездзе галасаваць могуць толькі сябры АПБ ва ўзросце ад 16 гадоў, кожны з якіх мае адзін голас.

Галасаванне на ХХ З'ездзе АПБ у 2017 годзеГаласаванне на ХХ З'ездзе АПБ у 2017 годзе

Пасля З’езду адбудзецца ўрачыстая вячэра (для сяброў АПБ, якім ужо споўнілася 18 год). Кошт вячэры складае 20 руб. 

Да 18 студзеня паведамі аб сваім удзеле Настассі Кісялёвай з АПБ (пры гэтым удакладні, ці ёсць у цябе якія-небудзь абмежаванні ў ежы, напрыклад, веганства альбо алергія): 8 029 1648616, е-мэйл [email protected]

Таксама маецца магчымасць пражывання

- у гасцініцы Мінскага абластнога інстытута развіцця адукацыі  (г. Мінск, вул. П. Глебкі, 88). Кошт месца – 6 руб.

- у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства: вул. Макаёнка, 8 (тры месцы, кошт аднаго – 29 рублёў), вул. Лук’яновіча, 18 (кошт аднаго месца у двухмясцовым нумары – 22 рублі, у чатырохмясцовым – 15 рублёў, у васьмімясцовым – 13,5 рублёў за ноч).

Калі ласка, паведамі ў Сакратарыят да 18 студзенякалі табе патрэбная гасцініца: якая і на якія дні.

Запрашаем! 

 

 Я — валанцёр! 

Валанцёры на ХХ З'ездзе АПБВаланцёры на ХХ З'ездзе АПБ

Кожны год на З’ездзе працуюць валанцёры, якія вельмі дапамагаюць правесці яго добра.  Калі ты гатовы дапамагчы – то: 

1.     Шчыры дзякуй!

2.     Звяжыся з намі: (8 017) 369 76 13, (8 029) 223 06 13, (8 029) 101 68 87 (кантактная асоба – Карына Салавей).

 

Да сустрэчы 27 студзеня!

Таксама глядзіце
Щегол — птица 2018 года в Беларуси!
"Ахова птушак" — гэта не толькі птушкі, і не толькі ахова"
Грач, щегол и? Кто — третий кандидат на птицу 2018 года?
Збіраем сяброў: 28 студзеня — З'езд АПБ!
У Савет АПБ!
Птицы, волки, люди: как прошел XIX Съезд АПБ?
АПБ збірае сяброў: 23 студзеня — З'езд!
Галка, озерная чайка и ? Кто — третий кандидат на птицу 2017 года?
Запрашаем у Савет АПБ!
Василий Гричик — новый председатель АПБ