In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
EuroBirdPortal прадставіў шыкоўную версію візуалізацыі дадзеных па птушках Еўропы

Прысутнасць розных відаў еўрапейскіх гняздуючых птушак на кантыненце можна ўбачыць у любыя даты і прамежкі часу з 2010 года! Еўрапейскі камітэт па ўліках птушак (European Bird Census Council(EBCC)) прадставіў вельмі нечаканую новую версію EuroBirdPortal (EBP).

Прыклад мапы па размяшчэнні шэрага жураўля на пачатак студзеня за сем гадоў з www.eurobirdportal.orgПрыклад мапы па размяшчэнні шэрага жураўля на пачатак студзеня за сем гадоў з www.eurobirdportal.org

Дзякуючы выкарыстанню 40 мільёнаў звестак па рэгістрацыі 105 відаў птушак, дададзеных у сістэму за 2016 год, ужо можна карыстацца анімаванымі мапамі для знаходжання гэтых відаў на працягу сямі гадоў – пачынаючы з 2010 года. Цяпер гэты праект рэальна прэтэндуе на першае месца па колькасці і дынаміцы збору дадзеных па біяразнастайнасці ў Еўропе сярод усіх, якія развіваюцца і існуюць дзякуючы «народнай навуцы» (citizen science).

У стварэнні ЕВР удзельнічае 81 арганізацыя з 29 еўрапейскіх краін, якія прадставілі звесткі, атрыманыя прыкладна ад 100 тысяч бёдвочараў. Гэта, у асноўным, базы дадзеных па біяразнастайнасці з асобных краін.

Такі амаль агульнаеўрапейскі маштаб дазваляе з іншага, больш высокага ўзроўню абагульнення паглядзець на сабраныя асобнымі краінамі дадзеныя,на феналогію, сезонныя асаблівасці скапленняў, міграцыі і месцы гнездавання розных відаў, а таксама змены ў іх у розныя прамежкі часу.

Для 105 відаў птушак даступныя камбінацыі патыднёвага іх месцазнаходжання ў Еўропе на мапах дзевяці тыпаў з кліматычнымі дадзенымі ў тым ліку. Таксама магчыма выбраць дзве анімаваныя мапы любога тыпу за любы час і параўнаць іх у адным акне. Такім чынам, агульныя камбінацыі магчымых да выкарыстання мапаў складаюць больш за 30 мільёнаў!

Акрамя апісаных вышэй магчымасцяў, цяпер можна набліжаць ці аддаляць мапы (зуміраваць) і нават распаўсюджваць іх у электронным выглядзе (embedding options). Акрамя ўключанай раней 21 краіны, цяпер дададзеныя таксама дадзеныя з Балгарыі, Кіпра, Эстоніі, Грэцыі, Вегрыі, Ізраіля, Румыніі і Турцыі.

Усе гэтыя рэвалюцыйныя змены сталі магчымымі дзякуючы праекту LIFE, атрыманаму ад Еўракамісіі ў 2016 годзе.

Наведайце партал і здзівіцеся: EuroBirdPortal website.

Паводле www.rarebirdalert.co.uk падрыхтаваў Дзмітры Вінчэўскідля birdwatch.by.

Прыклад мапы па размяшчэнні шэрага жураўля на пачатак студзеня за сем гадоў з www.eurobirdportal.org

Таксама глядзіце
Где побывал «исчезнувший» Полешук и куда летал Тихон на праздники? Новости от больших подорликов
Эфиопские приключения Тихона и новости от Альжуси
Вітаем Палешука і Альжусю!
Кто повторяет путь Тихона и почему "абонент" Тур недоступен?
За шестью большими подорликами из Беларуси можно следить онлайн!
Тихон не из тихих!
Большой подорлик и такое же путешествие
Большим подорликам — больших полетов!
Брытанскія зязюлі: выбар шляха ў Афрыку — выбар між жыццём і смерцю
Премьера Виктора в Намибии