In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
У Беларусі ўпершыню назавуць Абаронцаў дзікай прыроды

Упершыню ў Беларусі званнем Абаронцаў дзікай прыроды – Nature’sHero – уганаруюць прыродаахоўнікаў. Гэтым званнем з 2018 года будуць штогод ушаноўваць асоб або групы актывістаў за выбітную прыродаахоўную працу на нацыянальным ці мясцовым узроўні.

Званне Nature’s Hero прысвойвае найбуйнейшая прыродаахоўная асацыяцыя BirdLife International (BirdLife). Кожны нацыянальны партнёр BirdLife можа намінаваць трох Абаронцаў дзікай прыроды.

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) – партнёр BirdLife International у Беларусі з 2005 года – вылучыла летась сваіх намінантаў. І ўсе трое за самаахвярныя ўчынкі і выбітную працу дзеля захавання дзікай прыроды прызнаны Абаронцамі дзікай прыроды!

Адзін з іх узлазіць на высозныя дрэвы ў лясах і на балотах, каб даследаваць стан папуляцыі драпежных птушак і ўсталёўваць для іх штучныя гнёзды. Другі затрымаў групу замежных браканьераў, якія ўчынілі масавае забойства качак у перыяд размнажэння, — гэта прыстрашыла іншых, і такіх жорсткіх выпадкаў стала значна меней. А трэці прыродаахоўнік, спрабуючы спыніць браканьера, атрымаў цяжкія раненні.

Іх імёны абвесцяць 27 студзеня ў Мінску на ХХІ З’ездзе АПБ. Пра абаронцаў беларускай прыроды даведаюцца ва ўсім свеце! Гэта гонар для нашай краіны і натхняльны прыклад для нас усіх.

Прыходзь на З’езд АПБ і даведайся, хто і за што атрымае званне Абаронцы дзікай прыроды. Уражвайся і далучайся да добрых справаў дзеля нашай прыроды! Можа ў наступным годзе адным з абаронцаў прызнаюць цябе?

Таксама глядзіце
АПБ у "Лічбах і фактах" 2017
Абвешчаныя першыя Абаронцы дзікай прыроды
"Птушкі ля кармушкі" 20-21 студзеня! Як занесцi свае назiраннi?
Стань Старшынёй АПБ ці ўваходзь у Цэнтральны Савет!
Прапануем кандыдатаў... на званне Птушкі 2019 года!
Где побывал «исчезнувший» Полешук и куда летал Тихон на праздники? Новости от больших подорликов
Далучайся да "перапісу" вадаплаўных птушак!
Агляд Клуба200 АПБ: якія новыя і рэдкія для Беларусі віды птушак мы бачылі ў 2017 годзе?
Лебедзі на зімоўцы: калі і як дапамагаць?
Апошні званок у чацвертай Школе